ПРАВІЛЫ ПРАВЯДЗЕННЯ АКЦЫІ «Трансфармацыя»
-
Гэтыя Правілы правядзення акцыі «Трансфармацыя» (далей – Правілы) вызначаюць мэты, умовы і парадак правядзення ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей – банк) акцыі «Трансфармацыя» (далей – Акцыя).
-
Акцыя праводзіцца банкам з мэтай прыцягнення на разліковае і банкаўскае касавае абслугоўванне юрыдычных асоб, стымулявання росту продажаў банкаўскіх прадуктаў (паслуг).
-
Перыяд правядзення Акцыі: з 06.05.2024 па 31.03.2025 уключна.
-
Месца правядзення Акцыі: цэнтр кліенцкага абслугоўвання, цэнтры банкаўскіх паслуг, абласныя ўпраўленні банка.
-
Акцыя праводзіцца для юрыдычных асоб (далей – удзельнік Акцыі), якія адпавядаюць адначасова наступным крытэрыям:
заснавальнікам/удзельнікам (з доляй удзелу ў статутным фондзе 50% і больш) юрыдычнай асобы з’яўляецца фізічная асоба, звесткі аб якой у якасці індывідуальнага прадпрымальніка змяшчаюцца ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – АДР): індывідуальны прадпрымальнік у стане «дзеючы» або ў дачыненні да якога ў АДР змяшчаюцца звесткі аб ліквідацыі (спыненні дзейнасці), пры гэтым дата змянення стану – не больш за 6 (шэсць) месяцаў да даты адкрыцця ў банку бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў беларускіх рублях (далей – рахунак);
адкрываюць ўпершыню ў банку рахунак не пазней за 6 (шэсць) месяцаў з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы. Пры гэтым на дату звароту ў банк для ўдзелу ў Акцыі юрыдычная асоба не выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці прадукты (паслугі) банка і (або) не мае ў банку іншы/ыя (раней адкрыты/ыя) рахунак/рахункі;
падключаюць рахунак да пакета паслуг «Сапраўдная падтрымка» (далей – пакет паслуг).
-
Удзельніку акцыі ўстанаўліваецца абанентная плата па пакеце паслуг у памеры 0,01 беларускі рубель.
Памер абанентнай платы, пазначаны ў частцы першай гэтага пункта, дзейнічае для ўдзельніка Акцыі ў месяц падключэння да пакета паслуг і ў наступныя 5 (пяць) каляндарных месяцаў, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам падключэння да пакета паслуг.
З першага чысла месяца, наступнага за тэрмінам, названым у частцы другой гэтага пункта, абслугоўванне рахунку кліента па падключаным пакеце паслуг ажыццяўляецца згодна са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам. З названай даты кліент таксама мае права перайсці на абслугоўванне па іншым пакеце паслуг у рамках Зборніка ўзнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя банкам.
Факт удзелу ў Акцыі прадугледжвае азнаямленне і поўную згоду ўдзельніка Акцыі з гэтымі Правіламі і прыняцце на сябе абавязацельстваў выконваць іх умовы і патрабаванні.
-
Банк інфармуе аб правядзенні Акцыі шляхам размяшчэння ў перыяд яе правядзення матэрыялаў любымі даступнымі законнымі спосабамі, уключаючы сродкі масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, друкаваныя выданні), у тым ліку на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе belarusbank.by, у афіцыйных акаўнтах банка ў сацыяльных сетках.
Банк мае права прыняць рашэнне аб змяненні ў аднабаковым парадку Правілаў і (або) умоў Акцыі і (або) прадаўжэнні перыяду яе правядзення, аб датэрміновым спыненні Акцыі.
У выпадку змянення Правілаў і (або) умоў Акцыі або датэрміновага завяршэння (прыпынення) Акцыі інфармацыя аб гэтым будзе размешчана на афіцыйным сайце банка ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе www.belarusbank.by.
-
Гэтыя Правілы ўступаюць у сілу з 06.05.2024.