Любімы занятак можа прыносіць яшчэ і даход, пры гэтым не патрабуецца афармленне ІП або адкрыццё юрыдычнай асобы. У выніку не патрабуецца:
- адкрываць разліковы рахунак у банку;
- складаць акты выкананых работ;
- весці бухгалтарскі ўлік;
- мець кнігу ўліку даходаў;
- купляць і абслугоўваць касавы апарат, плацежны тэрмінал
- выдаваць квітанцыі аб аплаце тавараў, работ, паслуг і інш.
У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь да прадпрымальніцкай дзейнасці не адносяцца:
- рамесная дзейнасць;
- дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму;
- дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць вядзенне ўласных падсобных гаспадарак, па вытворчасці, перапрацоўцы і рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі;
- адвакацкая дзейнасць;
- натарыяльная дзейнасць натарыусаў;
- дзейнасць трацейскіх суддзяў;
- дзейнасць медыятараў;
- дзейнасць, ажыццяўляемая ў рамках часовых навуковых калектываў;
- дзейнасць фізічных асоб па выкарыстанні ўласных каштоўных папер і банкаўскіх рахункаў у якасці сродку плацяжу або ў мэтах захавання грашовых сродкаў і атрымання даходу;
- ажыццяўляемыя фізічнымі асобамі самастойна без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах па шэрагу відаў дзейнасці.
У цяперашні час у рэспубліцы існуе 2 сістэмы падаткаабкладання для фізічных асоб, якія ажыццяўляюць пэўныя віды дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП.
першы від - выплата адзінага падатку да пачатку ажыццяўлення дзейнасці;
другі від - выплата падатку на прафесійны даход шляхам выкарыстання дадатку «Падатак на прафесійны даход», устаноўленага на смартфон, персанальны камп’ютар або планшэт.
Даведачная інфармацыя аб працы з падаткам на прафесійны даход:
Аперацыі па падатку на прафесійны даход ажыццяўляюцца праз мабільны дадатак «Падатак на прафесійны даход», які бясплатна можна скачаць з афіцыйнага сайта МПЗ на смартфон, планшэт, камп’ютар, падключаны да сеткі Інтэрнэт.
Пасля ўстаноўкі і рэгістрацыі дадатку самазаняты можа аформіць у ім чэк з пазначэннем сумы і перадаць яго пакупніку ў электронным выглядзе, а таксама ў падатковы орган (усё гэта робіцца ў дадатку, не трэба купляць і выкарыстоўваць касавае абсталяванне для пачатку гандлю). Чэкі за месяц падсумоўваюцца – падлічваецца падатак, 10% ад выручкі (4% для пенсіянера). Улік атрыманых даходаў вядзецца ў дадатку, не патрабуецца прадстаўляць у падатковую справаздачы і дэкларацыі.
Сума падатку да выплаты разлічваецца аўтаматычна. Падатковы орган праз дадатак не пазней 10-га чысла месяца, наступнага за мінулым месяцам, інфармуе плацельшчыка аб суме падатку на прафесійны даход, якая падлягае выплаце па выніках падатковага перыяду, з пазначэннем рэквізітаў (з дадатку можна ўвайсці ў АРІП). Выплата падатку на прафесійны даход ажыццяўляецца не пазней 22-га чысла месяца, наступнага за падатковым перыядам, які скончыўся.
Фізічныя асобы, якія ўпершыню зарэгіструюцца ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, атрымліваюць бонус – ільготу ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2000 рублёў для новых карыстальнікаў (выплачваць падатак не патрабуецца пакуль сума падаткаў ад продажу тавараў і аказання паслуг не дасягне 2000 рублёў).
ВАЖНО! Содержание перечня видов деятельности, разрешенных для осуществления в качестве самостоятельной профессиональной деятельности следует понимать буквально, если вид самостоятельной профессиональной деятельности содержит указание на то, что соответствующие товары (работы, услуги) реализуются (выполняются по заказу, оказываются) потребителям, то соответствующий вид деятельности не может осуществляться в пользу юридических лиц и (или) индивидуальных предпринимателей).
У адпаведнасці з артыкулам 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь вызначаны наступныя віды дзейнасці, якія не патрабуюць рэгістрацыі у якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Пералік відаў дзейнасці, не патрабуючых рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка
Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі самастойна без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах:
- рэалізацыя замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на гандлёвых месцах на базарах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі месцах не больш за пяць дзён у каляндарным месяцы твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, прадукцыі раслінаводства і пчалярства (далей - разавая рэалізацыя);
- рэалізацыя фізічнымі асобамі на гандлёвых месцах на базарах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі месцах вырабленых гэтымі фізічнымі асобамі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі, а таксама створаных імі твораў жывапісу, графікі, скульптуры, вырабаў народных мастацкіх рамёстваў; прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады, жывёл (за выключэннем кацянят і шчанят); лекавых раслін, ягад, грыбоў, арэхаў, іншай дзікарастучай прадукцыі;
- аказанне паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі;
- прадастаўленне паслуг па драбленні зерня;
- рэпетытарства (кансультатыўныя паслугі па асобных навучальных прадметах (прадметах), навучальных дысцыплінах (дысцыплінах), адукацыйных галінах, тэмах, у тым ліку дапамога ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання);
- чыстка і ўборка жылых памяшканняў;
- догляд за дарослымі і дзецьмі, мыццё і прасаванне пасцельнай бялізны і іншых рэчаў у хатніх гаспадарках грамадзян, выгул хатніх жывёл і догляд за імі, закупка прадуктаў, мыццё посуду і прыгатаванне ежы ў хатніх гаспадарках грамадзян, унясенне платы са сродкаў абслугоўваемай асобы за карыстанне жылым памяшканнем і жыллёва-камунальныя паслугі, пакос травы на газонах, уборка азялененай тэрыторыі ад лісця, скошанай травы і смецця;
- музычна-забаўляльнае абслугоўванне вяселляў, юбілеяў і іншых урачыстых мерапрыемстваў;
- дзейнасць акцёраў, танцораў, музыкаў, выканаўцаў размоўнага жанру, выступаючых індывідуальна;
- прадастаўленне паслуг тамадой;
- дзейнасць, звязаная з віншаваннем з днём нараджэння, Новым годам і іншымі святамі незалежна ад месца іх правядзення;
- рэалізацыя кацянят і шчанят пры ўмове ўтрымання хатняй жывёлы (кошкі, сабакі);
- паслугі па ўтрыманні, доглядзе і дрэсіроўцы хатніх жывёл, акрамя сельскагаспадарчых жывёл;
- дзейнасць па капіраванні, падрыхтоўцы дакументаў і іншая спецыялізаваная офісная дзейнасць;
- прадастаўленне паслуг, аказваемых пры дапамозе аўтаматаў для вымярэння вагі, росту;
- рамонт швейных, трыкатажных вырабаў і галаўных убораў, акрамя рамонту дываноў і дывановых вырабаў;
- прадастаўленне фізічнымі асобамі, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, прыналежных ім на праве ўласнасці жылых памяшканняў, садовых домікаў, дач іншым фізічным асобам для кароткачасовага пражывання;
- ажыццяўляемыя фізічнымі асобамі, за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца і часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, па заказах грамадзян, якія набываюць або выкарыстоўваюць тавары (работы, паслугі) выключна для асабістых, бытавых, сямейных і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці;
- выкананне работ, аказанне паслуг па дызайне інтэр’ераў, графічным дызайне, афармленні (аздабленні) аўтамабіляў, унутранай прасторы капітальных будынкаў (пабудоў, збудаванняў), памяшканняў, іншых месцаў, а таксама мадэліраванне прадметаў афармлення інтэр’еру, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзення і абутку, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў;
- рамонт і аднаўленне, уключаючы перацяжку, хатняй мэблі з матэрыялаў заказчыка;
- выраб адзення (у тым ліку галаўных убораў) і абутку з матэрыялаў заказчыка;
- тынкавальныя, малярныя, шкляныя работы, работы па ўстройстве пакрыццяў падлогі і абліцоўванні сцен, абклейванне сцен шпалерай, кладка (рамонт) печаў і камінаў;
- аказанне паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, устаноўцы (настройцы) камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленні камп’ютараў пасля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання,навучанне рабоце на персанальным камп’ютары;
- цырульніцкія і касметычныя паслугі, а таксама паслугі па манікюры і педыкюры;
- майнінг, набыццё, адчужэнне лічбавых знакаў (токенаў);
- фотаздымка, выраб фатаграфій; відэаздымка падзей;
- дзейнасць па пісьмовым і вусным перакладзе;
- рамонт гадзіннікаў, абутку;
- зборка мэблі;
- настройка музычных інструментаў;
- распілоўка і колка дроў, пагрузка і разгрузка грузаў;
- паслугі настаўніка-дэфектолага;
- ландшафтнае праектаванне;
- кур’ерская дзейнасць (дзейнасць па дастаўцы тавараў, пасылак, пакетаў);
- чыстка салонаў транспартных сродкаў;
- догляд за магіламі;
- арэнда, пракат забаўляльнага і спартыўнага абсталявання (веласіпеды, канькі, турыстычная амуніцыя і інш.).
Памер устаноўленых ставак адзінага падатку для фізічных асоб, якія не зарэгістраваны ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў і ажыццяўляюць віды дзейнасці, па якіх прадугледжана выплата адзінага падатку, можна паглядзець ТУТ.
Да пачатку дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці ІП неабходна зрабіць шэраг крокаў для выканання ўсіх заканадаўчых патрабаванняў:
- Стаць на улік у падатковы орган па месцы прапіскі і прадаставіць пашпарт і заяву па ўзоры.
- Пасля пастаноўкі на ўлік вы атрымліваеце асабісты нумар УНП, які захоўваецца за вамі на працягу ўсяго жыцця нават пры пераездзе на новае месца жыхарства. Калі ж нумар у вас ужо ёсць, атрымліваць яго нанава не трэба.
- Звярнуцца з паведамленнем у падатковы орган з пазначэннем плануемага віду дзейнасці, тэрмінаў і месца ажыццяўлення або аформіць паведамленне з дапамогай асабістага кабінета на сайце МПЗ.
- Атрымаць паведамленне падатковага органа.
- Аплаціць адзіны падатак.
Адзіны падатак выплачваецца не пазней чым за дзень да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.
У выпадку нявыплаты адзінага падатку пры выяўленні МПЗ фактаў ажыццяўлення відаў дзейнасці – у 1-ы раз налічэнні будуць здзейснены па стандартных стаўках, паўторна – у 5 разоў больш.
Пералік відаў дзейнасці, ажыццяўляемых фізічнымі асобамі – плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход
Віды дзейнасці, якія ажыццяўляюцца плацельшчыкамі падатку на прафесійны даход:
- па пераліку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- дзейнасць па выкананні работ (паслуг) па заказах іншых фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, арганізацый з выкарыстаннем для выканання такіх работ (паслуг) і перадачы вынікаў выкананых работ (аказаных паслуг) сеткі Інтэрнэт (артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 230-З «Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання»).
У цэлым выкарыстанне дадатку «Падатак на прафесійны даход» з’яўляецца вельмі прагрэсіўным і зручным рашэннем, паколькі:
- дазваляе інфармаваць МПЗ аб атрыманым даходзе пасля атрымання даходу ад аказання паслугі,
- аформіць чэк у лічбавым выглядзе заказчыку,
- у рэжыме рэальнага часу бачыць налічаны для выплаты падатак,
- можна аказваць любыя паслугі ў рамках устаноўленага пераліку.
Раней патрабавалася да пачатку дзейнасці паведаміць у МПЗ аб сваіх планах і жаданні заняцца пэўнай дзейнасцю ў будучым месяцы, аплаціць адзіны збор у бюджэт, затым шукаць кліентаў, аказаць паслугу кліенту, атрымаць даход.
Цяпер існуе альтэрнатыўны варыянт – з’явіўся заказ, аказаў паслугу, атрымаў даход, выдаў чэк, убачыў суму падатку для выплаты ў бюджэт.
Такім чынам выкарыстанне падатку на прафесійны даход, дае магчымасць зрабіць першыя крокі ў прадпрымальніцтва, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі і рашэнні.
Інфармацыя, якая датычыцца ўстаноўкі, рэгістрацыі і выкарыстання дадатку «Падатак на прафесійны даход», размешчана на афіцыйным сайце падатковых органаў www.nalog.gov.by.
Стаўкі падатку ўстаноўлены ў наступных памерах:
10% - у дачыненні да прафесійнага даходу, атрыманага ад:
- фізічных асоб (незалежна ад яго памеру);
- замежных арганізацый і замежных індывідуальных прадпрымальнікаў (незалежна ад яго памеру);
- беларускіх арганізацый і беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры, які не перавышае 60 тыс. рублёў у цэлым за год;
20% - у дачыненні да прафесійнага даходу, атрыманага ад беларускіх арганізацый і беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў, у памеры, які перавысіў 60 тыс.рублёў у цэлым за год.
Для атрымальнікаў пенсіі стаўка падатку з 10% (20%) фактычна памяншаецца да 4% (8%), за кошт вызвалення ад выплаты абавязковых страхавых узносаў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Для ўпершыню зарэгістраваных у якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход прадугледжана льгота ў выглядзе падатковага выліку ў памеры 2 000 беларускіх рублёў.
Самастойна разлічваць падатак на прафесійны даход плацельшчыкам не трэба.
Прымяненне падатковага выліку, памер стаўкі і іншыя асаблівасці разліку поўнасцю аўтаматызаваны, патрабуецца толькі фарміраванне ў дадатку «Падатак на прафесійны даход» чэка па кожным даходзе, атрыманым ад ажыццяўлення дзейнасці. Апавяшчэнне аб вылічанай суме падатку паступае праз дадатак «Падатак на прафесійны даход» не пазней 10 чысла месяца, наступнага за скончаным каляндарным месяцам, выплаціць якую трэба не пазней 22 чысла месяца, наступнага за скончаным каляндарным месяцам.
Рамесная дзейнасць
Рамесная дзейнасць – гэта дзейнасць фізічных асоб па вырабе і рэалізацыі тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг з прымяненнем ручной працы і інструмента, якая ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых фізічных асоб па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах і накіраваная на задавальненне бытавых патрэб грамадзян.
Плацельшчыкамі збору за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці прызнаюцца фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць у парадку, вызначаным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Рамесная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь рэгулюецца наступнымі нарматыўнымі актамі:
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.08.2024 №328 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці".
- Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 30.08.2024 №637.
- ГЛАВА 38 Збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці (Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь)
Рамеснікі маюць права рэалізоўваць зробленыя імі тавары:
- на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі месцах
- на падставе грамадзянска-прававых дагавораў, якія заключаюцца з юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- у памяшканнях, выкарыстоўваемых для іх вырабу (майстэрнях);
- з прымяненнем рэкламы ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт;
- шляхам перасылкі (у тым ліку міжнародным паштовым адпраўленнем), а таксама шляхам дастаўкі прадукцыі па пазначаным спажыўцом адрасе любым відам транспарту.
Пералік відаў рамеснай дзейнасці:
- Бондарство (справочно: деятельность по изготовлению бочек);
- Изготовление и ремонт:
- глазурованных и неглазурованных печных изразцов, декоративных изразцов и панно-вставок, изразцовых карнизов из природной глины методами ручной набивки или заливки в гипсовые формы, прессования, ручной оправки, декорирования, глазуровки;
- гужевых повозок, саней и детских санок;
- изделий, выполненных в лоскутной технике;
- изделий ручного ткачества, вязания, вышивки, валяния, кружевоплетения, макраме, плетения бисером;
- изделий, выполненных путем художественной обработки и росписи дерева, камня, кожи, кости, рога, металла, жести, стекла, керамики, фанеры;
- кухонного инвентаря, игрушек, интерьерных кукол, декоративных панно, шкатулок, портсигаров, табакерок, пепельниц, копилок, подсвечников, деталей и предметов украшения мебели, брелоков, ключниц, бижутерии, браслетов, украшений для волос, гребней, расчесок, декоративных дополнений к одежде, статуэток, ваз, горшков и кашпо для цветов, токарных фигурных изделий, пасхальных яиц-писанок, сувениров (в том числе на магнитной основе), елочных украшений;
- национального белорусского костюма (его деталей) с сохранением традиционного кроя и вышивки;
- национальных музыкальных инструментов;
- предметов (их частей) из проволоки, шпагата, синтетической ленты, жести, глины, растительных материалов местного происхождения, в том числе из дерева;
- художественных изделий из бумаги и папье-маше;
- шорно-седельных изделий (справочно: группа товаров, применяемых для использования тягловой силы лошадей в запряжке или под седлом);
- традиционных национальных орудий лова рыбы;
- Изготовление пряжи;
- Кузнечное дело;
- Художественная обработка и роспись изделий из дерева, камня, кости, кожи, рога, металла, жести, стекла, керамики, фанеры, предоставленных потребителем.
Местные исполкомы могут дополнять перечень видов ремесленной деятельности с учетом истории и самобытности конкретного региона.
Да пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці фізічныя асобы абавязаны:
- стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства, шляхам падачы заявы.
- выплаціць збор за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці;
- прадставіць у падатковы орган пісьмовае паведамленне або паведамленне праз асабісты кабінет плацельшчыка па ўстаноўленай форме з пазначэннем даты пачатку ажыццяўлення рамеснай дзейнасці.
ВАЖНА! Фізічным асобам, якія ажыццяўляюць рамесную дзейнасць, трэба аформіць і зарэгістраваць у падатковым органе кнігу ўліку праверак (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №383 ад 18.03.2010).
Набыць кнігу ўліку праверак неабходна на працягу 6 мес. з дня пастаноўкі на падатковы ўлік (адрасы спецыялізаваных кропак продажу можна паглядзець тут). Пасля набыцця кнігу неабходна пранумараваць (у правым верхнім вугле чорным графітным алоўкам), прашнураваць і падпісаць ліст завяральнік у канцы кнігі. Дадатковая рэгістрацыя кнігі ўліку праверак у падатковым органе не патрабуецца (кніга ўліку праверак рэгіструецца пры яе набыцці ў спецыялізаванай кропцы продажаў).
Даведка: Згодна з заканадаўствам Кнігу ўліку праверак абавязаны мець:
- Юрыдычныя асобы;
- Індывідуальныя прадпрымальнікі;
- Філіялы, вытворчасці, магазіны, якія маюць асобны УНП;
- Падраздзяленні ўсіх замежных кампаній;
- Рамеснікі;
- Суб’екты агрэкатурызму;
- Самазанятыя, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку.
Кніга ўліку праверак абавязкова павінна быць у асобы або на аб’екце, якім прысвоены ўласны ўнікальны нумар падаткаплацельшчыка (УНП).
Дадатковая інфармацыя:
З 01.10.2024 рамеснікі ўдзельнічаюць у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Узносы выплачваюцца ад сумы, устаноўленага даходу, але не ніжэй, чым з памеру мінімальнай зарплаты.
Напрыклад, у 2024 годзе мінімальная заработная плата 626 рублёў. Штомесячны памер плацяжу залежыць ад памеру мінімальнай заработнай платы, так для 2024 г. адлічэнне складзе 29% або 181,54 рубля ў месяц.
Разам з тым у рамеснікаў ёсць альтэрнатыва — плаціць падатак на прафдаход 10% ад чэка пры продажы тавару, з якога 4% адыходзіць у рэспубліканскі бюджэт, а 6% ідзе ў ФСАН для фарміравання пенсіённых гарантый.
Пералік пытанняў і адказаў рознай тэматыкі па пытаннях вядзення рамеснай дзейнасці прадстаўлены на афіцыйных сайтах:
Здача ў наём (арэнду) іншым фізічным асобам жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў
Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць здачу ў наём (арэнду) іншым фізічным асобам жылых і нежылых памяшканняў, машына-месцаў, павінны ажыццявіць наступныя дзеянні:
- Заключыць дагавор найму жылога памяшкання (арэнды нежылога памяшкання) па ўстаноўленай форме
- Зарэгістраваць дагавор у мясцовым выканаўчым і распараджальным органе або ў арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляе жыллёва-камунальныя паслугі. Рэгістрацыя дагавору найму бясплатная.
- Ажыццявіць выплату падаходнага падатку ў фіксаваных сумах
Стаўкі падаходнага падатку ў фіксаваных сумах за здачу ў наём жылых памяшканняў вызначаюцца за кожны здаваемы пакой у жылым памяшканні ў разліку за месяц. Азнаёміцца з устаноўленымі стаўкамі падатку можна на сайце МПЗ ТУТ.
Выплата падаходнага падатку ажыццяўляеца штомесячна не пазней за 1-е чысло месяца, за які ажыццяўляецца выплата падаходнага падатку ў фіксаваных сумах (авансавымі плацяжамі).
Дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму
АГРАЭКАТУРЫЗМ – дзейнасць, накіраваная на азнаямленне аграэкатурыстаў з прыродным і культурным патэнцыялам рэспублікі, нацыянальнымі традыцыямі ў працэсе адпачынку, аздараўлення, часовага знаходжання ў аграэкасядзібах.
Фізічная асоба мае права ажыццяўляць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы АГРАЭКАТУРЫЗМУ ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2017 № 365 «Аб развіцці аграэкатурызму» пры адначасовым выкананні наступных умоў:
- пастаяннае пражыванне ў аднакватэрным або блакіраваным жылым доме, у тым ліку кватэры ў блакіраваным жылым доме, у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах,
- вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі на зямельных участках, прадастаўленых для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, або вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі на зямельных участках, прадастаўленых для гэтых мэт.
Для ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб’екты аграэкатурызму маюць права прыцягваць фізічных асоб па працоўных дагаворах і (або) грамадзянска-прававых дагаворах.
Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць дзейнасць у cферы аграэкатурызму, маюць права аказваць наступныя віды паслуг у сферы аграэкатурызму:
- прадастаўленне жылых пакояў у аграэкасядзібе для размяшчэння аграэкатурыстаў;
- забеспячэнне аграэкатурыстаў харчаваннем (як правіла, з выкарыстаннем прадукцыі ўласнай вытворчасці);
- азнаямленне аграэкатурыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, народнымі традыцыямі адпаведнай мясцовасці, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і культурных мерапрыемстваў;
- правядзенне прэзентацый, юбілеяў, банкетаў;
- аказанне паслуг бань, саўнаў і душавых;
- катанне на жывёлах, за выключэннем дзікіх, і гужавым транспарце;
- прадастаўленне інвентара для спорту і адпачынку;
- транспартнае абслугоўванне аграэкатурыстаў.
Суб’екты аграэкатурызму маюць права ўзводзіць на зямельных участках, прадастаўленых ім ва ўстаноўленым парадку для будаўніцтва і (або) абслугоўвання жылога дома, гасцявыя домікі для часовага знаходжання аграэкатурыстаў, якія з’яўляюцца прыналежнасцямі жылога дома. Гасцявыя домікі не падлягаюць уключэнню ў жыллёвы фонд.
Стаўка за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ўстанаўліваецца ў памеры 40 беларускіх рублёў у каляндарны месяц за кожную аграэкасядзібу.
Выплата збору ажыццяўляецца ў выпадку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрыторыі адной або дзвюх аграэкасядзіб у дачыненні да адпаведна адной або дзвюх аграэкасядзіб за кожны каляндарны месяц не пазней за 1-е чысло кожнага каляндарнага месяца пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам прыняцця рашэння мясцовым выканаўчым і распарадчым органам.
Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму суб’екты аграэкатурызму абавязаны:
- стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства;
- у дачыненні да кожнай аграэкасядзібы:
- аплаціць збор за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму (далей – збор);
- накіраваць пісьмовае паведамленне па форме, устаноўленай Міністэрствам спорту і турызму (далей – пісьмовае паведамленне).
Збор выплачваецца суб’ектамі аграэкатурызму – фізічнымі асобамі ў бюджэт пярвічнага ўзроўню па месцы знаходжання аграэкасядзібы.
Пісьмовае паведамленне накіроўваецца суб’ектамі аграэкатурызму – фізічнымі асобамі – у раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання аграэкасядзібы.
Справаздачнасць
Фізічныя асобы – суб’екты аграэкатурызму абавязаны штогод да 10 студзеня года, наступнага за справаздачным, прадстаўляць у любы падатковы орган незалежна ад месца знаходжання аграэкасядзіб інфармацыю аб заключэнні (незаключэнні, адсутнасці) дагавораў на аказанне ў справаздачным годзе паслуг у сферы аграэкатурызму па форме, устаноўленай Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь у пісьмавай або электроннай форме на папяровым носьбіце асабіста суб’ектам аграэкатурызму, накіравана поштай або ў электронным выглядзе праз Асабісты кабінет плацельшчыка.
Адказнасць
Ажыццяўленне фізічнай асобай дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму без выплаты збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, і (або) без пісьмовага паведамлення раённага выканаўчага камітэта, і (або) без заключэння дагавору на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму цягне накладанне ШТРАФА ў памеры ад 1 да 10 БАЗАВЫХ ВЕЛІЧЫНЯЎ.
Больш падрабязную інфармацыю аб ажыццяўленні дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму можна пачытаць тут.