- Памятка па бяспечнай працы ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання
- Правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт
- Правілы бяспекі пры карыстанні сэрвісам «Інтэрнэт-банкінг»
- Праверце, ці не сталі Вы ахвярай махляроў!
- Як не стаць ахвярай фішынгу і вішынгу ў Інтэрнэт-банкінгу
Што рабіць у выпадку махлярскіх дзеянняў
У выпадку выяўлення аперацый/спроб здзяйснення аперацый, якія не былі санкцыянаваны кліентам, кліенту неабходна неадкладна заблакіраваць картку і звярнуцца ва ўстанову банка для афармлення заявы і/або перавыпуску карткі.
Асноўныя правілы бяспекі пры выкарыстанні карткі (сэрвісу М-банкінг, сістэмы Інтэрнэт-банкінг)
- захоўвайце сваю картку ў недаступным для навакольных людзей месцы.
- каб пазбегнуць выкарыстання Вашай карткі трэцяй асобай захоўваеце ПІН-код асобна ад карткі, выключыўшы адначасовы доступ да іх (напрыклад, у адным кашальку), не пішыце ПІН-код на картцы.
- ні пры якіх абставінах не паведамляйце свой ПІН-код нікому, у тым ліку супрацоўнікам банка, не ўводзьце ПІН-код пры рабоце ў сетцы Інтэрнэт.
- не перадавайце картку і яе рэквізіты іншай асобе, за выключэннем прадаўца (касіра).
- не прыслухоўвайцеся да парад трэціх асоб, а таксама не прымайце іх дапамогу пры правядзенні аперацый. Пры неабходнасці звярніцеся да супрацоўнікаў ва ўстанове банка.
- падключайце SMS-апавяшчэнне аб расходных аперацыях.
- не перадавайце нікому лагін і пароль для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг, сесійныя ключы карты кодаў, асабісты нумар пашпарта і іншую канфідэнцыяльную інфармацыю.
- не пераходзьце па падазроных спасылках для ўваходу ў сістэму Інтэрнэт-банкінг. Ажыццяўляйце ўваход у асабісты кабінет сістэмы Інтэрнэт-банкінгу з галоўнай старонкі афіцыйнага сайта Банка (https://belarusbank.by/).
- пры атрыманні ад банка SMS-паведамленняў з кодамі рэгістрацый, актывацый, пацвярджэнняў і інш. уважліва чытайце пазначаную ў паведамленні інфармацыю і нікому не перадавайце яе змест.
- праяўляйце асцярожнасць пры размове з «псеўдаработнікамі» банка і малазнаёмымі людзьмі ў пытаннях, якія датычацца асабістых даных, не ўстанаўлівайце дадатковае праграмнае забеспячэнне на свой тэлефон/камп'ютар па просьбе гэтых асоб.