Схема разлікаў акрэдытывамі

Адзыўны акрэдытыў

Адзыўны акрэдытыў можа быць зменены або ануляваны банкам-эмітэнтам ў любы час без папярэдняга паведамлення або згоды бенефіцыяра. З прычыны, па сутнасці, адсутнасці гарантыі ажыццяўлення плацяжу на карысць бенефіцыяра ў цяперашні час выкарыстоўваюцца вельмі рэдка і не рэгулююцца апошняй рэдакцыяй міжнародных правіл і звычаяў для дакументарных акрэдытываў (UCP600).

Безадзыўны акрэдытыў

Безадзыўны акрэдытыў не можа быць зменены або ануляваны без згоды банка-эмітэнта, пацвярджаючага банка (пры наяўнасці) і бенефіцыяра. У цяперашні час абсалютная большасць акрэдытываў з’яўляюцца безадзыўнымі (уключаючы рэзервныя акрэдытывы).

Акрэдытыў з чырвонай агаворкай

Па просьбе бенефіцыяра загададаўца можа пагадзіцца прадаставіць частку кошту дагавору куплі-продажу бенефіцыяру ў якасці аванса і можа таксама пагадзіцца, што такі аванс павінен быць выплачаны па дакументарным акрэдытыве. Гэта дамоўленасць прадугледжвае, што сума аванса будзе вылічана з сумы, якая падлягае выплаце бенефіцыяру, пасля прадстаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць адгрузку тавару па акрэдытыве.

У такім выпадку банк-эмітэнт ўстаўляе агаворку ва ўмовы акрэдытыву, упаўнаважваючы выконваючы банк ажыццявіць плацеж у вызначанай суме (або працэнце ад сумы акрэдытыву) на карысць бенефіцыяра супраць пісьмовага абавязацельства бенефіцыяра выканаць свае абавязацельствы па дагаворы да моманту прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць адгрузку тавараў і ў іншых выпадках. У гісторыі такія агаворкі прапісваліся чырвонымі чарніламі ва ўмовах дакументарных акрэдытываў, выдадзеных на папяровым носьбіце, каб звярнуць увагу на авансавы плацеж. У далейшым такія акрэдытывы сталі называць акрэдытывы «з чырвонай агаворкай».

Пераводны акрэдытыў

Пераводны акрэдытыў з’яўляецца адным з найбольш агульных відаў дакументарных акрэдытываў.

У самай простай форме, дакументарны акрэдытыў выпускаецца на карысць прадаўца (бенефыцыяра), які адгружае тавары, прадстаўляе ў банк-эмітэнт неабходныя дакументы і атрымлівае аплату. Такі сцэнарый, часта, прымяняецца ў выпадку, калі бенефіцыр з’яўляецца вытворцам тавару. Аднак у некаторых выпадках пакупнік (загададавец) будзе весці справы з прамежкавым трэйдарам, які атрымлівае тавар з адной ці некалькіх крыніц. У такім выпадку трэйдару спатрэбіцца арганізаваць куплю тавара ў аднаго ці некалькіх пастаўшчыкоў да моманту яго пастаўкі загададаўцу. Камерцыйны інтарэс трэйдара заключаецца ў невялікай маржы паміж цаной куплі тавару ў пастаўшчыкоў і цаной продажу тавара пакупніку (загададаўцу). У яго няма права ўласнасці на тавар, і, як правіла, ён не з’яўляецца ўладальнікам вялікага капіталу. Таму трэйдар будзе шукаць шляхі фінансавання куплі тавараў у пастаўшчыкоў такім чынам, каб не ствараць нагрузку на свае ўласныя рэсурсы.

Пераводныя акрэдытывы былі прыдуманы для задавальнення такой неабходнасці. Асноўнай ідэяй пераводнага акрэдытыву з’яўляецца тое, што пераводны акрэдытыў, выпушчаны на карысць трэйдара, можа быць выкарыстаны як сродак плацяжу на карысць трэціх пастаўшчыкоў шляхам яго пераводу на карысць такіх пастаўшчыкоў, а таксама будзе служыць гарантыяй плацяжу для такіх пастаўшчыкоў.

Кампенсацыйны (back-to-back) акрэдытыў.

У некаторых выпадках, трэйдар можа быць не ў стане выкарыстоўваць пераводны акрэдытыў з мэтай арганізацыі аплаты пастаўшчыкам за тавары. Асноўнай прычынай гэтага, як правіла, з’яўляецца адрозненне умоў дагавору куплі-продажу, заключанага паміж пакупніком (загададаўцам) і трэйдарам, і ўмоў кантракту, заключанага паміж трэйдарам і пастаўшчыком і немагчымасці выканання патрабаванняў такіх кантрактаў ва ўмовах аднаго пераводнага акрэдытыву. У такім выпадку кампенсацыйны акрэдытыў можа быць прымальнай альтэрнатывай.

  1. Па даручэнні пакупніка (загададаўца) адкрываецца дакументарны акрэдытыў на карысць трэйдара (Акрэдытыў 1).
  2. Трэйдар выкарыстоўвае гэты акрэдытыў як дадатковае забеспячэнне для адкрыцця дакументарнага акрэдытыву ад свайго імя на карысць свайго пастаўшчыка (звычайна ў авізуючым або пацвярджаючым банку) (Акрэдытыў 2).

Акрэдытыў 2 называецца кампенсацыйным (back-to-back) акрэдытывам, бо акрэдытыў 2 выпускаецца пасля атрымання авізуючым (пацвярджаючым) банкам свайго роду кампенсацыі (back) у выглядзе Акрэдытыву 1.

Ключавыя элементы кампенсацыйных акрэдытываў:

  1. Два акрэдытывы з’яўляюцца асобнымі абавязацельствамі банкаў-эмітэнтаў.
  2. Дакументы, патрабуемыя ў акрэдытыве 2 часта будуць выкарыстаўвацца для прадстаўлення дакументаў па акрэдытыве 1.
  3. Трэйдар (загададавец па акрэдытыве 2) павінен забяспечваць выкананне свайго абавязацельства перад банкам-эмітэнтам акрэдытыву 2 за кошт сваіх уласных сродкаў.

Рэвальверный акрэдытыў

Рэвальверны акрэдытыў – акрэдытыў, пры якім максімальны памер выплат у вызначаны перыяд (далей - квота) аднаўляецца аўтаматычна па меры ажыццяўлення выплат без унясення змяненняў у яго ўмовы, аб чым робіцца спецыяльная агаворка;

Пры рэвальверным акрэдытыве квота можа аднаўляцца непасрэдна пасля кожнай выплаты па акрэдытыве або з вызначанай перыядычнасцю ў межах устаноўленай агульнай сумы акрэдытыву і тэрміну прадстаўлення дакументаў па акрэдытыве.

Рэвальверныя акрэдытывы звычайна выкарыстоўваюцца ў разліках паміж загададаўцам і бенефіцыярам, якія маюць даўнія гандлёвыя адносіны, якія паўтараюцца,  і станоўчы вопыт адгрузкі тавараў, апісаных у такім акрэдытыве.

Рэзервны (stand-by) акрэдытыў

Рэзервны акрэдытыў – акрэдытыў, які можа выкарыстоўвацца бенефіцыярам толькі ў выпадку невыканання абавязацельстваў па здзелцы, у які ён адносіцца, у адрозненні ад прамога акрэдытыву, які прадугледжвае плацеж супраць выканання бенефіцыярам абавязацельстваў па пастаўцы тавараў і іншае. Плацеж па рэзервным акрэдытыве ажыццяўляецца супраць прадстаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць невыкананне абавязацельстваў загададаўца. Па сваёй сутнасці з’яўляецца банкаўскай гарантыяй.

Пацверджаны акрэдытыў

У некаторых выпадках бенефіцыяру будзе недастаткова адасобленага абавязацельства банка-эмітэнта ажыццявіць плацеж пры прадстаўленні дакументаў, адпавядаючых умовам акрэдытыву па любым відзе акрэдытыву па розных прычынах: краіна рэзідэнцыі банка-эмітэнта, валюта разлікаў і іншае. У такім выпадку можа спатрэбіцца пацвярджэнне акрэдытыву трэцім банкам. Пацвярджаючы акрэдытыў, банк дае сваё адасобленае абавязацельства, у дапаўненне да абавязацельства банка-эмітэнта, ажыццявіць плацеж на карысць бенефіцыяра ў выпадку прадстаўлення ім дакументаў, адпавядаючых умовам акрэдытыву. Банк, які дабавіў сваё пацвярджэнне да акрэдытыву, называецца пацвярджаючым банкам. Акрэдытыў, да якога банк, які адрозніваецца ад банка-эмітэнта, дабавіў сваё пацвярджэнне, называецца пацверджаным.

Акрэдытывы з пакрыццём і без пакрыцця.

У залежнасці ад спосабаў выканання акрэдытыву адрозніваюць акрэдытыў з пакрыццём і без пакрыцця.

Акрэдытывы з пакрыццём – акрэдытывы, па якіх кліент папярэдне (да адкрыцця акрэдытыву) прадастаўляе банку-эмітэнту пакрыццё ў суме і на тэрмін дзеяння абавязацельстваў па акрэдытыве. Пакрыццё можа быць прадастаўлена за кошт уласных сродкаў кліента або за кошт крэдытных сродкаў банка.

Па ўзгадненні з банкам на суму прадастаўленага кліентам пакрыцця могуць налічвацца працэнты.

Акрэдытывы без пакрыцця – акрэдытывы, па якіх кліент папярэдне (да адкрыцця акрэдытыву) не прадастаўляе банку-эмітэнту пакрыццё ў суме абавязацельстваў па акрэдытыве. Пакрыццё фарміруецца кліентам на працягу тэрміну дзеяння абавязацельстваў па акрэдытыве да моманту ажыццяўлення плацяжу па ім.

Зручнасць заключаецца ў адсутнасці неабходнасці забяспечваць абавязацельства ў суме акрэдытыву да моманту ажыццяўлення плацяжу па ім. У такім выпадку кліент прадастаўляе забеспячэнне абавязацельстваў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Для адкрыцця акрэдытыву патрабуецца:

  1. Заключыць гандлёвы кантракт паміж пакупніком (загададаўцам) і прадаўцом (бенефіцыярам) з пазначэннем у разліковай частцы дагавору куплі-продажу неабходнасці адкрыцця дакументарнага акрэдытыву;
  2. Звярнуцца ў ААТ «ААБ Беларусбанк» для адкрыцця акрэдытыву. Пры першым звароце ў банк з ААТ «ААБ Беларусбанк» заключаецца дагавор аб адкрыцці і выкананні акрэдытыву і адкрываецца рахунак па ўліку сум па акрэдытыве. Умовы кожнага акрэдытыву вызначаюцца дадатковым пагадненнем да дагавору аб адкрыцці і выкананні акрэдытыву.

    Далей кліент накіроўвае ў банк заяву на адкрыццё акрэдытыву і разлік ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнай схемай:

    Akreditiv_m2014

    Адкрыццё акрэдытыву.

  3. Праверка сапраўднасці акрэдытыву і авізаванне яго бенефіцыяру.
  4. Праверка бенефіцыярам акрэдытыву на прадмет адпавядання ўмовам кантракту, і ў выпадку згоды з умовамі - адгрузка тавару.
  5. Атрыманне бенефіцыярам дакументаў ад перавозчыка.
  6. Прадастаўленне бенефіцыярам дакументаў, патрабуемых акрэдытывам.
  7. Праверка камплекта дакументаў банкам бенефіцыяра і адсылка іх банку-эмітэнту для аплаты, акцэпта або негацыяцыі.
  8. Праверка камплекта дакументаў банкам-эмітэнтам, і ў выпадку выканання ўсіх умоў акрэдытыву - перавод сумы плацяжу бенефіцыяру.
  9. Залічэнне авізуючым банкам сумы выручкі па акрэдытыве.
  10. Атрыманне імпарцёрам дакументаў на тавар, і ўступленне ў валоданне таварам.