Эквайрынг з выдачай наяўных

Падключайце эквайрынг з выдачай наяўных грошай і атрымлівайце магчымасць не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы.

Эквайрынг з выдачай наяўных грошай – гэта эквайрынг, згодна з умовамі дагавору якога арганізацыя гандлю (сэрвісу) можа ажыццяўляць аперацыі з выкарыстаннем плацежных картак, звязаныя не толькі з рэалізацыяй тавараў, работ (паслуг), але і выдаваць наяўныя грашовыя сродкі ў беларускіх рублях трымальнікам картак банка і банкаў-рэзідэнтаў

Анлайн заяўка на абслугоўванне

Магазины, осуществляющие выдачу наличных денежных средств

Перавагі «эквайрынгу з выдачай наяўных грошай»

  • Выкарыстанне паслугі эквайрынгу нашага банка дапаможа:
    • павялічыць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў,
    • скараціць расходы, атрымліваючы значную эканомію на інкасацыі,
  • камісія за эквайрынг з выдачай наяўных грошай вызначаецца індывідуальна да – 0,5%;
  • паслуга даступна на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
    З 1 студзеня 2022 года выдаваць наяўныя грошы па банкаўскіх картах могуць юрыдычныя асобы і ІП не толькі ў сельскай мясцовасці і малых гарадах, але і па ўсёй краіне. Максімальная сума для зняцця — 5 базавых велічыняў у рамках адной аперацыі.
    П.5-1 Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 N 924/16 (рэд. ад 07.12.2022) «Аб выкарыстанні касавага і іншага абсталявання пры прыёме сродкаў плацяжу».

Як падключыць паслугу « Эквайрынг з выдачай наяўных грошай»

  • Калі вы ўжо карыстаецеся эквайрынгам нашага банка, то трэба звярнуцца ў службу карпаратыўнага бізнесу банка для афармлення дакументаў і атрымання інфармацыі аб пераналадцы абсталявання. Даведачную інфармацыю можаце атрымаць у спецыяліста кантакт-цэнтра па нумары 147.
  • Калі вы яшчэ не падключылі эквайрынг, то неабходна заключыць дагавор эквайрынгу з нашым банкам, які будзе ўключаць і паслугу па выдачы наяўных грошай па карце. Адпраўце заяўку на абслугоўванне, скарыстаўшыся кнопкай унізе старонкі.

Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку. Прымаюцца карты беларускіх банкаў.

Іншыя прапановы банка:

Карысная інфармацыя для даведак

Аперацыі выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам картак даступны на тэрмінальным абсталяванні наступных пастаўшчыкоў:

ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (www.npc.by, www.mpos.by):

  • тэл. (017) 299-25-52 – набыццё тэрмінальнага абсталявання,
  • тэл. (017) 299-25-24 – тэхнічная падтрымка;

ТАА «ТУССОН» (www.eftpos.by):

  • тэл. (017) 389-76-67(68) – набыццё тэрмінальнага абсталявання,
  • тэл. (017) 389-76-77 – тэхнічная падтрымка.