Набыццё камплекта абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў

1 Кароткія звесткі аб таварыстве

Поўнае найменне: Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ААА»       

Кароткае найменне: ТАА «ААА».

Фактычнае месцазнаходжанне: 200000, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, горад Мінск, вуліца Мінская, дом 1.

Юрыдычны статус: Таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Юрыдычны адрас: 200000, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, горад Мінск, вуліца Мінская, дом 1.

Форма ўласнасці: прыватная.

Наяўнасць сезоннага характару работ: Адсутнічае.

Склад заснавальнікаў:

  • Грамадзянін Рэспублікі Беларусь Іваноў Іван Іванавіч (50 %);
  • Грамадзянін Рэспублікі Беларусь Сідараў Пётр Пятровіч (50 %).

Від дзейнасці таварыства:

Асноўным відам дзейнасці ТАА «ААА» згодна з АКРБ 005-2011 з’яўляецца:

  • 45200 – Тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтамабіляў.

2 Характарыстыка таварыства і стратэгіі яго развіцця

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ААА» (далей ТАА «ААА») зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам 27 лютага 2019 года ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з рэгістрацыйным нумарам 11111111.

Асноўнай стратэгічнай мэтай ТАА «ААА» з’яўляецца: забеспячэнне стабільнай і эфектыўнай работы таварыства, задавальненне сацыяльных і эканамічных інтарэсаў удзельнікаў таварыства.

Сістэма падаткаабкладання: спрошчаная сістэма з выплатай ПДК.

Ліцэнзій у таварыства не маецца, паколькі ажыццяўляемы від дзейнасці не ліцэнзіруецца.

Сярэднеспісачная колькасць работнікаў ТАА «ААА» складае 1 чалавек.

Кіраўнік таварыства: Іваноў Іван Іванавіч.

ТАА «ААА» нанава створаная арганізацыя.

У арганізацыі маюцца дагаворы пазыкі:

  • ад 22.03.2019 № 1 на суму 15920,00 (Пятнаццаць тысяч дзевяцьсот дваццаць беларускіх рублёў, 00 капеек), заключаны з заснавальнікам ТАА «ААА» Сідаравым П.П., з тэрмінам вяртання 21.03.2026;
  • ад 13.06.2019 № 2 на суму 15920,00 (Пятнаццаць тысяч дзевяцьсот дваццаць беларускіх рублёў, 00 капеек), заключаны з заснавальнікам ТАА «ААА» Івановым І.І., з тэрмінам вяртання 21.03.2026;
  • ад 13.06.2019 на суму 220000,00 (Дзвесце дваццаць тысяч беларускіх рублёў, 00 капеек), заключаны з Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «БББ», з тэрмінам вяртання 12.06.2026.

Здзейснены ўзносы ў статутны фонд ТАА «ААА» ў памеры 3000,00 (Тры тысячы беларускіх рублёў, 00 капеек).

3 Апісанне і мэта праекта

Мэта рэалізацыі праекта:

Набыццё ААТ «ААА» камплекта абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў з мэтай адкрыцця бескантактавай аўтамабільнай мыйкі сучаснага ўзроўню для пачатку прадастаўлення паслуг аўтамыйкі самаабслугоўвання насельніцтву і атрымання прыбытку.

Сутнасць праекта:

У рамках рэалізацыі праекта ТАА «ААА» набывае камплект абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў, вытворчасці ВВВ Sм. Z o.o. Рэспубліка Польшча, для стварэння бюджэтнай прапановы на рынку аўтамыечных паслуг у горадзе Мінску і задавальнення попыту аўтаўладальнікаў.

Для гэтага ТАА «ААА» заключыла дагавор ад 26.03.2019 № 28 з Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «ВВВ» аб пастаўцы камплекта абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў коштам 95000,00 (Девяноста пяць тысяч еўра, 00 еўрацэнтаў), з ПДК, што эквівалентна 219630,50 (Дзвесце девятнаццаць тысяч шесцьсот трыццаць  беларускіх рублёў, 50 капеек) па курсе 2,3119 Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату ажыццяўлення авансавага плацяжу  па дагаворы 18.06.2019 (курс прадастаўлены ініцыятарам праекта).

ТАА «ААА» здзейснена 18.06.2019 перадаплата за кошт прадастаўленых пазык у памеры 43926,10 (Сорак тры тысячы девяцьсот дваццаць шэсць беларускіх рублёў, 10 капеек), уключаючы ПДК, што эквівалентна 19000,00 (Дзевятнаццаць тысяч еўра, 00 еўрацэнтаў) па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 2,3119.

Застаўшуюся частку па дагаворы ад 26.03.2019 № 28 у памеры 76000,00 (Семдзесят шэсць тысяч еўра, 00 еўрацэнтаў), з ПДК, што эквівалентна 175704,40 (Сто семдзесят пяць тысяч семсот чатыры беларускія рублі, 40 капеек) па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь 2,3119 на 18.06.2019 (дата ажыццяўлення авансавага плацяжу дагавору - курс прадастаўлены ініцыятарам праекта) таварыства плануе ажыццявіць за кошт крэдыту ААТ «Банк».

Згодна з дагаворам ад 26.03.2019 № 28 набываемы камплект абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў з’яўляецца новым, выпушчаным не раней за 2019 год.

У адпаведнасці з Дадаткам да пастановы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2011 № 161 нарматыўны тэрмін службы набываемага камплекта абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў вытворчасці) складае 10 гадоў:

Групы, падгрупы і віды асноўных сродкаў

Шыфр

Нарматаўны тэрмін службы, гадоў

Будынкі каркасна-панэльныя і панэльныя, шчытавыя і іншыя палегчаныя будынкі

10007

10

У рамках праекта ТАА «ААА» за кошт узносаў у статутны фонд таварыства і прадастаўленых пазык праведзены падрыхтоўчыя работы, будаўніча-мантажныя работы (падвядзенне камунікацый, будаўніцтва пляцоўкі для ўстаноўкі абсталявання) на агульную суму 177928,60 (Сто семдзесят сем тысяч дзевяцьсот дваццаць восем беларускіх рублёў, 60 капеек), у т.л. ПДК 21192,73 (Дваццаць адна тысяча сто дзевяноста два беларускія рублі, 73 капейкі)

Агульная сума інвестыцыйных выдаткаў складзе 397559,10 (Трыста дзевяноста сем тысяч пяцьсот пяцьдзясят дзевяць беларускіх рублёў, 10 капеек).

Для разлікаў за камплект абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў для аўтамыйкі

ТАА «ААА» плануе атрымаць фінансаванне ААТ «Банк» шляхам прыцягнення крэдытных сродкаў па праграме крэдытнага прадукту «Стартап-кампаніі» на суму 175704,40 (Сто семдзесят пяць тысяч семсот чатыры беларускія рублі, 40 капеек.

У выніку рэалізацыі праекта плануецца стварэнне 3 новых працоўных месцаў.

Месца ажыццяўлення праекта: Рэспубліка Беларусь, горад Мінск.

Апісанне плануемай да аказання паслугі:

У рамках рэалізацыі праекта ТАА «ААА» плануе аказваць насельніцтву паслугі аўтамыйкі самаабслугоўвання.

Аўтамыйка самаабслугоўвання - гэта аўтамыйка, дзе ўладальнік мые сам свой аўтамабіль без дапамогі мыйшчыкаў.

Асноўныя патэнцыяльныя заказчыкі:

  • фізічныя асобы.

Аб’ём аказваемых паслуг у рамках рэалізацыі праекта:

Па інфармацыі, атрыманай ад ініцыятара праекта, плануецца 4500 чэкаў у месяц. Сярэдні кошт аднаго чэка 4,50 (Чатыры беларускія рублі, 50 капеек).

Плануемая выручка па праекце за месяц складзе 20250,00 (Дваццаць тысяч дзвесце пяцьдзясят беларускіх рублёў, 00 капеек).

Першы месяц атрымання выручкі – снежань 2019 года. Выручка па бягучай дзейнасці ў ТАА «ААА» адсутнічала, паколькі гэта новы від бізнесу.

Галіна прымянення паслугі:

Паслугі аўтамыйкі самаабслугоўвання падыходзяць для новых аўтамабіляў або для машын, якія не маюць патрэбы ў глыбокай і стараннай ачыстцы. Таксама бескантактавая мыйка – добры варыянт для зімовага перыяду, бо яна больш беражлівая ў параўнанні з ручной.

У цяперашні час гэты від мыйкі набывае асаблівую папулярнасць, паколькі традыцыйны сэрвіс мыйкі абыходзіцца аўтаўладальнікам у 1,5-2 разы даражэй, а час мыйкі адной машыны ў сярэднім займае 30 мінут, бруд з паверхні кузава выдаляецца пры дапамозе магутнага напора вады і актыўных хімічных сродкаў без уздзеяння шчотак або анучаў. Відавочная эканомія грошай і часу з’яўляецца істотнай перавагай аўтамыек самаабслугоўвання. Акрамя таго, такія мыйкі карыстаюцца давераем у кліентаў, паколькі аўтаўладальнік сам можа кантраляваць стараннасць і якасць мыцця. Яшчэ адным важным параметрам на карысць аўтамыек самаабслугоўвання з’яўляецца іх здольнасць абслугоўваць вялікую колькасць аўтамабіляў у дзень.

Разлік выдаткаў на аказанне і рэалізацыю паслугі па праекце:

Разлік выдаткаў на аказанне і рэалізацыю паслугі па праекце адлюстраваны ў табліцы 4-9 «Разлік выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі» (пастанова Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №158 у актуальнай рэдакцыі) дадатку гэтага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання.

Аналіз рынку паслуг і ацэнка іх канкурэнтаздольнасці:

На падставе вуснага апытання ў якасці асноўнага канкурэнта ТАА «ААА» ў горадзе Мінску можна вылучыць аўтамыйку самаабслугоўвання Н2О, цэны на паслугі, якой на ўзроўні плануемых цэн ТАА «ААА».

Канкурэнтнымі перавагамі дзейнасці ТАА «ААА» будзе якасць паслуг. Для падтрымання якасці паслуг аўтамыйкі самаабслугоўвання на патрабуемым узроўні таварыствам плануецца:

  •  выкарыстоўваць пры мыйцы аўтамабіляў актыўныя хімічныя рэчывы вытворцаў, чыя якасць пацверджана неабходнымі нарматыўнымі дакументамі (сертыфікат адпаведнасці, гігіенічнае пасведчанне);
  •  ажыццяўляць пастаянны кантроль за станам абсталявання, прымяняемага пры мыйцы аўтамабіляў.

Такім чынам, можна зрабіць вывад, пры ажыцяўленні таварыствам плануемых мерапрыемстваў па якасці прадастаўлення паслуг, а таксама, улічваючы наяўнасць адносна невялікай канкурэнцыі ў выглядзе адной кампаніі, пастаянна ўзрастаючага попыту ў сувязі з павелічэннем колькасці аўтаўладальнікаў, патрэба ў паслугах аўтамыйкі самаабслугоўвання ТАА «ААА» у горадзе Мінску будзе толькі ўзрастаць.

Інфармацыя аб тэрмінах рэалізацыі праекта і тэрмінах уводу яго ў эксплуатацыю:

  1. Сакавік – верасень 2019 года:
    • ажыццяўленне падрыхтоўчых работ, будаўніча-мантажных работ (падвядзенне камунікацый, будаўніцтва пляцоўкі для ўстаноўкі абсталявання);
  2. Верасень – лістапад 2019 года:
    • атрыманне інвестыцыйнага крэдыту ААТ «Банк»;
    • набыццё камплекта абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў;
    • устаноўка абсталявання і пуска-наладачныя работы;
  3. Снежань 2019 года:
    • завяршальныя работы па падрыхтоўцы да пачатку працы;
    • увод праекта ў эксплуатацыю, пачатак атрымання выручкі;
  4. Люты 2020 года:
    • пачатак пагашэння асноўнага доўгу па крэдыце.

4 Інфармацыя, разлікі і паказчыкі па рэалізацыі праекта

Агульныя інвестыцыйныя выдаткі і крыніцы фінансавання па праекце:

Агульныя інвестыцыйныя выдаткі і крыніцы фінансавання па праекце адлюстраваны ў табліцы 4-11 «Агульныя інвестыцыйныя выдаткі і крыніцы фінансавання па праекце» (пастановы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №158 у актуальнай рэдакцыі) дадатку гэтага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання.

Крыніцай фінансавання гэтага праекта будуць з’яўляцца:

  • узносы ў статутны фонд ТАА «ААА» ў памеры 3000,00 (Тры тысячы беларускіх рублёў, 00 капеек);
  • прадастаўленыя пазыкі ў памеры 174928,60 (Сто семдзесят чатыры тысячы, 60 капеек);
  • крэдытныя сродкі, прадастаўляемыя ААТ «Банк» у памеры 175704,40 (Сто семдзесят пяць тысяч семсот чатыры беларускія рублі, 40 капеек).

Агульная сума інвестыцыйных выдаткаў складзе 397559,10 (Трыcта дзевяноста сем тысяч пяцьсот пяцьдзясят дзевяць беларускіх рублёў, 10 капеек).

Умовы прадастаўлення крэдытных сродкаў:

Крэдытны прадукт «Стартап-кампаніі»:

  • агульная сума крэдыту – 175704,40 (Сто семдзесят пяць тысяч семсот чатыры беларускія рублі, 40 капеек);
  • выдача крэдыту – верасень 2019 года;
  • тэрмін крэдыту – 58 месяцаў;
  • пачатак пагашэння асноўнага доўгу – люты 2020 года;
  • заканчэнне пагашэння асноўнага доўгу – чэрвень 2024 года;
  • асноўны доўг пагашаецца штомесячна, роўнымі часткамі;
  • гадавая працэнтная стаўка – 2/3 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічаная на 2,5 п.п.;
  • працэнты пагашаюцца штомесячна, пачынаючы з верасня 2019 года.

Працэнты па доўгатэрміновых крэдытах адносяцца на выдаткі па фінансавай дзейнасці прадпрыемства.

Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце з лютага 2020 года звязана з выхадам на вытворчую магутнасць у студзені 2020 года.

Разлік прыбытку ад рэалізацыі з улікам праекта і дзейнасці таварыства, чыстага даходу:

Разлік прыбытку ад рэалізацыі з улікам праекта і дзейнасці таварыства, чыстага даходу адлюстраваны ў табліцы 4-15 «Разлік прыбытку ад рэалізацыі» (пастановы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №158 у актуальнай рэдакцыі) дадатку гэтага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання.

Разлік патоку грашовых сродкаў па таварыстве з улікам праекта і дзейнасці таварыства:

Разлік патоку грашовых сродкаў па таварыстве з улікам праекта і дзейнасці таварыства адлюстраваны ў табліцы 4-17 «Разлік патоку грашовых сродкаў ад рэалізацыі праекта» (пастановы Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 №158 у актуальнай рэдакцыі) дадатку гэтага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання.

5 Вывады і прапановы

Вынікам рэалізацыі гэтага праекта для ТАА «ААА» стане набыццё камплекта абсталявання для аўтамыйкі на 5 пастоў для адкрыцця аўтамабільнай мыйкі сучаснага ўзроўню і пачатку аказання паслуг па мыйцы аўтамабіляў у горадзе Мінску.

Згодна з патокам руху грашовых сродкаў, акумулюемых таварыствам за кошт рэалізацыі праекта (табліца 4-17 «Разлік патоку грашовых сродкаў ад рэалізацыі праекта» ў адпаведнасці з пастановай  Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 31.08.2005 № 158 у актуальнай рэдакцыі дадаткаў гэтага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання), можна зрабіць вывад, што накапляльны астатак грашовых сродкаў пры рэалізацыі праекта на працягу ўсяго гарызонту разліку захоўвае станоўчае значэнне, што гаворыць аб фінансавай ажыццявімасці праекта пры прынятых умовах фінансавання.