Брокерскае абслугоўванне

ААТ «ААБ Беларусбанк» аказвае кліентам пасрэдніцкія (брокерскія) паслугі пры здзяйсненні аперацый з каштоўнымі паперамі ў гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа» і на пазабіржавым рынку.

Улічваючы заканадаўчыя абмежаванні па куплі акцый банкам-дэпазітарыем, пры намеры кліента купіць акцыі неабходна спачатку ўдакладніць, ці не з'яўляецца іх эмітэнт кліентам дэпазітарыя ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефонах (017) 309 01 57, 309 09 20.

Для заключэння дагавору на брокерскае абслугоўванне кліент можа звярнуцца ў любы пункт брокерскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк». Заключэнне дагавору ажыццяўляецца з выкарыстаннем механізма публічнай аферты і яе акцэпту (прыняцця кліентам прапановы банка заключыць дагавор). З Умовамі прадастаўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» брокерскіх паслуг можна азнаёміцца тут.

Спіс дакументаў, неабходных для заключэння дагавору на брокерскае абслугоўванне:

  • дакумент, які сведчыць асобу прадстаўніка кліента;
  • належным чынам аформленая даверанасць прадстаўніка кліента;
  • дакументы для адкрыцця рахунку «дэпо» ў дэпазітарыі ААТ «ААБ Беларусбанк»* (у выпадку яго адсутнасці).

* адкрываецца адначасова з заключэннем дагавору на брокерскае абслугоўванне для ўліку каштоўных папер.

Корпоративные облигации, реализуемые банком

Дзяржаўныя бездакументарныя аблігацыі

Па ўсіх пытаннях Вы можаце звярнуцца ў любы пункт брокерскага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк» або ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.