Дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца буйнейшым дэпазітарыем Рэспублікі Беларусь і прадастаўляе кліентам поўны комплекс паслуг:
- дэпазітарнае абслугоўванне эмітэнта каштоўных папер;
- улік прыналежных кліенту каштоўных папер, прадастаўленне выпіскі аб стане рахунку «дэпо»;
- рэгістрацыя здзелак з каштоўнымі паперамі;
- правядзенне аперацый, звязаных з закладам каштоўных папер;
- дэпазітарнае абслугоўванне давернага кіраўніка.
Рахунак «дэпо» юрыдычным асобам – кліентам банка адкрываецца на падставе заявы на дэпазітарнае абслугоўванне (форма заявы для кампаніі - эмітэнта каштоўных папер).
Пры адсутнасці ў юрыдычнай асобы ў ААТ «ААБ Беларусбанк» разліковага або іншага рахунку ў дэпазітарый банка дадаткова прадстаўляюцца наступныя дакументы:
- копія пасведчання аб рэгістрацыі юрыдычнай асобы;
- копія Статута;
- картка з узорамі подпісаў асоб, якія маюць права распараджацца рахункам «дэпо», і адбітка пячаткі ўладальніка рахунку «дэпо»;
- апытальнік кліента.
Па ўсіх пытаннях Вы можаце звярнуцца ў любы дэпазітарны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» або ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.