Калі нашы кліенты, індывідуальныя прадпрымальнікі або мікраарганізацыі, маюць патрэбу ў крэдыце, але не маюць залогавага забеспячэння, яны могуць скарыстацца паручыцельствам Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.
«Беларусбанк» — партнёр праекта «Гарантыйны фонд», у рамках якога Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў прадастаўляе суб’ектам МСБ паручыцельства пры афармленні мікракрэдытаў на інвестыцыі або ў бягучую дзейнасць.
Асноўныя ўмовы афармлення паручыцельства:
- забяспечваецца не больш за 60% ад сумы асноўнага доўгу;
- плата — 1,25 % гадавых ад сумы паручыцельства.
Для таго каб аформіць паручыцельства фонду, неабходна звязацца з менеджарам банка і атрымаць кансультацыю па ўмовах фінансавання. Затым прадставіць поўны пакет дакументаў і атрымаць рашэнне банка і Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.