Давернае кіраванне дазваляе павысіць узровень даходнасці ад размяшчэння свабодных грашовых сродкаў у замежнай валюце за кошт выкарыстання інструментаў міжбанкаўскага рынку, а таксама інвесціравання ў каштоўныя паперы, якія абарачаюцца на вядучых замежных рынках. Пры гэтым аперацыі падчас кіравання ажыццяўляюцца кваліфікаванымі супрацоўнікамі Банка з вопытам працы на замежных фінансавых рынках.
Валюта |
расійскі рубель |
---|---|
Мінімальная сума |
50 тыс. рас. рублёў |
Мінімальны тэрмін заключэння дагавору |
1 год |
Каштоўныя паперы, даступныя для інвесціравання |
еўрааблігацыі, акцыі, ETF |
Узнагароджанне банка |
ад 0,8% ад сумы сродкаў пад кіраваннем |
У рамках заключанага дагавору давернага кіравання без спагнання дадатковага ўзнагароджання з боку Банка дапускаецца:
- унясенне дадатковай сумы грашовых сродкаў;
- частковае адкліканне грашовых сродкаў;
- датэрміновае поўнае вяртанне грашовых сродкаў (скасаванне дагавору).
Выдаткі, панесеныя даверным кіраўніком у ходзе давернага кіравання (камісіі брокера, дэпазітарыя, біржы і інш.) пакрываюцца давернікам. Даходы, атрыманыя давернікам падчас давернага кіравання, падлягаюць падаткаабкладанню ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Па пытаннях заключэння дагавору давернага кіравання, а таксама за дадатковай інфармацыяй Вы можаце звярнуцца:
- па тэлефонах (017) 309 11 56, 309 09 59, 309 11 57
- на электронную пошту ib@belarusbank.by
- або ў аддзел карпаратыўнага бізнесу Вашага філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк»
Будем рады видеть Вас среди наших Клиентов!