КУПЛЯ АБО ПРОДАЖ БІЗНЭСУ (ЗДЗЕЛКІ ЗЛІЦЦЯ І ПАГЛЫНАННЯ)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапануе свае паслугі кліентам, якія жадаюць прадаць сваю кампанію (або яе частку) ці якія плануюць ажыццявіць зліццё з іншай кампаніяй. Банк дапаможа інвестару, які плануе набыць акцыі (долі) іншай кампаніі, выйсці на міжнародны рынак з мэтай набыцця акцый замежных эмітэнтаў, правядзе аналіз і ацэнку патэнцыяльных варыянтаў ў вобласці зліцця і паглынання, ажыццяўляючы суправаджэнне здзелак - як з боку прадаўца, так і з боку пакупніка.

Беларусбанк прапануе наступныя паслугі:

  • кансультаванне прадаўцоў па падрыхтоўцы да продажу бізнесу або яго часткі і правядзенне яго папярэдняй ацэнкі;
  • папярэднія кансультацыі для інвестараў, ацэнка патэнцыяльных аб'ектаў здзелкі;
  • пошук патэнцыяльных контрагентаў па здзелцы;
  • кансультацыі і суправаджэнне перагавораў і працэсу продажу або куплі;
  • дапамога ў падпісанні пагадненняў i дагавораў, афармленні здзелкі.

Па пытаннях суправаджэння здзелак зліцця і паглынання, а таксама за дадатковай інфармацыяй вы можаце звяртацца ва ўпраўленне фондавых аперацый казначэйства ААТ «ААБ Беларусбанк»:

  • тэлефон (017) 3090272, 3090837
  • электронная пошта ib@belarusbank.by