Партнёрская праграма карткі «Магніт» (RGB)

Стаць партнёрам

Перавагі для АГС-партнёраў:

  • прыцягненне кліентаў у гандлёвы аб’ект
  • магчымасць павысіць тавараабарот
  • павелічэнне прыбытку
Назва праграмы Узнагароджанне з АГС-партнёра Умовы

BLUE

4%

АГС выбірае тарыфны план цалкам, без пазначэння канкрэтнага нумара. Перыяд ільготнага перыяду для трымальніка карткі залежыць ад выплачанай сумы:

да 150,00 бел. руб. – 1 месяц

150,01 – 300,00 бел. руб. – 2 месяцы

300,01 – 450,00 бел. руб. – 3 месяцы

450,01 – 600,00 бел. руб. – 4 месяцы

600,01 – 750,00 бел. руб. – 5 месяцаў

750,01 – 900,00 бел. руб. – 6 месяцаў

Звыш 900,01 бел. руб. – 7 месяцаў

Важна. Умовамі тарыфнага плана карткі «Магніт» «BLUE» для тэрмінаў грэйс-перыяду ад 4 да 7 месяцаў прадугледжаны абавязак АГС-партнёра забяспечыць працэнтныя суадносіны сум транзакцый не больш за 25% (уключна) ад агульнага абароту ў АГС па картках «Магніт» у рамках праграмы «BLUE», здзейсненых у справаздачным месяцы. Гэта значыць, калі АГС выбірае праграму «BLUE», то ён павінен кантраляваць абароты па картках з тэрмінам грэйс-перыяду ад 4 да 7 месяцаў. Кантроль суадносін сум транзакцый АГС-партнёрам ажыццяўляецца самастойна.

RED

4% АГС выбірае нумар тарыфнага плана ад 5 да 12, вызначыўшы колькасць месяцаў ільготнага перыяду для трымальніка карткі

GREEN

дзеючыя тарыфы банка (ад 1,5 да 4 %)

АГС выбірае нумар тарыфнага плана ад 1 да 12, вызначыўшы памер мані-бэка і колькасць месяцаў пагашэння запазычанасці для налічэння мані-бэка

Аргінізацыя гандлю і сэрвісу сама выбірае партнёрскую праграму на ўмовах якой ажыццяўляе абслугоўванне трымальнікаў картак «Магніт» (RGB).

На адзін гандлёвы аб’ект (гандлёвую кропку па адным адрасе незалежна ад колькасці ўстаноўленых плацежных тэрміналаў магчыма падключаць не больш за адну Праграму).

На розныя гандлёвыя аб’екты ў рамках адной арганізацыі гандлю і сэрвісу магчыма падключэнне розных Праграм.

З інфармацыяй пра картку «Магніт» і Пералікам арганізацый, якія прадастаўляюць бонусы трымальнікам карткі «Магніт» можна азнаёміцца тут.