Знешнеэканамічная дзейнасць

Рэгістрацыя здзелкі па па знешнегандлёвых дагаворах

 

ПАРАДАК РЭГІСТРАЦЫІ ЗДЗЕЛКІ

У адпаведнасці з патрабаваннямі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. N 178 (далей Указ 178)  па кожным знешнегандлёвым дагаворы, які прадугледжвае выплатную перадачу тавараў, агульны кошт якіх з улікам дадаткаў і дапаўненняў да гэтага дагавору складае 3000 еўра ў эквіваленце і больш, экспарцёр (імпарцёр) абавязаны да даты адгрузкі (паступлення) тавараў або правядзення (паступлення) плацяжоў зарэгістраваць здзелку ў банку, абслугоўваючым рахунак экспарцёра (імпарцёра), у парадку, вызначаным Нацыянальным банкам.

Рэгістрацыя здзелкі ажыццяўляецца ўпаўнаважаным работнікам банка, які абслугоўвае рахунак экспарцёра (імпарцёра), у дзень прадстаўлення экспарцёрам (імпарцёрам) (яго ўпаўнаважаным прадстаўніком) дакумента (дакументаў), з дапамогай якога (якіх) аформлена заключэнне знешнегандлёвага дагавору, шляхам прастаўлення на такім дакуменце (такіх дакументах) адбітку штампа банка з указаннем рэгістрацыйнага нумару здзелкі і заверам яго подпісам упаўнаважанага работніка банка (пры электронным дакументазвароце- указанне рэгістрацыйнага нумару здзелкі і зацвярджэнне яго электронным лічбавым подпісам).

Упаўнаважаны работнік банка не ажыццяўляе рэгістрацыю здзелкі ў выпадках:

  • непрадстаўлення ў банк дакументаў (знешнегандлёвага дагавору);
  • прадстаўлення дакументаў у банк, які не абслугоўвае рахунак экспарцёра (імпарцёра);
  • неадпаведнасці знешнегандлёвага дагавору патрабаванням падпункта 1.16.4 Указа №178, а менавіта:
    рэзідэнту неабходна прадугледзець у знешнегандлёвым дагаворы кошт тавараў (арыентыровачны кошт у выпадку немагчымасці ўстанавіць сапраўдны кошт тавараў у сілу спецыфікі таварнай наменклатуры) і ўмовы разліку, пад якімі разумеецца абавязацельства ажыццяўлення адным бокам разліку да выканання або па факце выканання абавязацельства іншым бокам з улікам адпаведных норм ( п.1.6.3 Указа №178).

Плата за рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі банкамі не спаганяецца.

Для рэгістрацыі здзелкі экспарцёр (імпарцёр) прадстаўляе ў адзін з банкаў, у якім адкрыты рахунак, які дае права экспарцёру (імпарцёру) ажыццяўляць разлікі ў рамках знешнегандлёвага дагавору, заяву ў двух экзэмплярах на рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі, арыгінал або копію знешнегандлёвага дагавору (пры электронным дакументазвароце - электронную копію знешнегандлёвага дагавору, заяву на рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі ў электронным выглядзе). Адзін экзэмпляр заявы застаецца ў банку.

З мэтай вызначэння неабходнасці рэгістрацыі здзелкі пры пераліку ў еўра кошту тавараў, выражанай у іншых валютах, выкарыстоўваецца афіцыйны курс беларускага рубля, устаноўлены Нацыянальным банкам у адносінах да адпаведных замежных валют на дату заключэння знешнегандлёвага дагавору.

Пры страце знешнегандлёвага дагавору з адзнакай аб рэгістрацыі (перарэгістрацыі) здзелкі банк, які ажыццяўляў раней па такому дагавору рэгістрацыію (перарэгістрацыю) здзелкі, мае права на падставе пісьмовага звароту экспарцёра (імпарцёра) паўторна паставіць адзнаку аб рэгістрацыі (перарэгістрацыі) здзелкі на дублікаце або копіі гэтага  знешнегандлёвага дагавору.

Адказнасць за ідэнтычнасць прадстаўленага дубліката або копіі знешнегандлёвага дагавору раней зарэгістраванаму знешнегандлёваму дагавору ўскладаецца на экспарцёра (імпарцёра).

Перарэгістрацыя здзелкі ажыццяўляецца  банкам у парадку, аналагічным рэгістрацыі здзелкі, з прысваеннем новага рэгістрацыйнага нумару.

У выпадку перарэгістрацыі здзелкі ў сувязі з пераменай асобы ў абавязацельстве з боку экспарцёра (імпарцёра) па знешнегандлёвым дагаворы новы экспарцёр (імпарцёр) прадстаўляе ў банк арыгінал або копію знешнегандлёвага дагавору, арыгіналы або копіі дакументаў, якія пацвярджаюць перамену асобы ў абавязацельстве з боку экспарцёра (імпарцёра). На першых лістах знешнегандлёвага дагавору і дакументаў, якія пацвярджаюць перамену асобы ў абавязацельстве з боку экспарцёра (імпарцёра), прастаўляецца адбітак штампа банка, рэгістрацыйны нумар здзелкі з заверам яго подпісам упаўнаважанага работніка банка.

Для перарэгістрацыі здзелкі ў сувязі з рэарганізацыяй рэзідэнта ў банк прадстаўляецца арыгінал або копія знешнегандлёвага дагавору, на першых лістах якіх прастаўляецца адбітак штампа банка, рэгістрацыйны нумар здзелкі з заверам яго подпісам упаўнаважанага работніка банка.

Завяршэнне аперацый па знешнегандлёвых дагаворах

 

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 2008 г. N 178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый" устаноўлена, што ў адпаведнасці з кожным заключаным знешнегандлёвым дагаворам рэзідэнты абавязаны ў вызначаныя тэрміны ў выпадку завяршэння ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы (з улікам яго падаўжэння) паведаміць аб гэтым  у банк, у якім была зарэгістравана здзелка, у парадку і тэрміны, устаноўленыя Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя аб завяршэнні ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы прадстаўляецца экспарцёрам (імпарцёрам) у банк, які ажыццяўляў рэгістрацыю (перарэгістрацыю) здзелкі па гэтым дагаворы, у адвольнай форме не пазней за 30 каляндарных дзён з дня выяўлення экспарцёрам (імпарцёрам) факта поўнага завяршэння ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы (з улікам яго падаўжэння). Пры гэтым даная інфармацыя можа ўтрымлівацца ў звестках аб паступіўшых грашовых сродках у выглядзе запісу "Усе аперацыі па знешнегандлёвым дагаворы (з улікам яго падаўжэння) завершаны". Адказнасць за несвоечасовасць прадстаўлення інфармацыі аб завяршэнні ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы і яе недакладнасці ўскладаецца на экспарцёра (імпарцёра).

Інфармацыя аб поўным завяршэнні ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы, які прадугледжвае платную перадачу тавараў і зарэгістраваны з 1 студзеня 2011г., прадстаўляецца кліентам у банк, які рэгістраваў здзелку па гэтым знешнегандлёвым дагаворы, пасля 16 лістапада 2011г.

Фактам поўнага завяршэння ўсіх аперацый па знешнегандлёвым  дагаворы (з улікам яго падаўжэння) лічыцца дата заканчэння выканання ўсіх абавязацельстваў бакамі, звязаных з платнай перадачай тавараў, а іменна дата апошняга паступлення (правядзення) плацяжу або адгрузкі (паступлення) тавараў, уключаючы вяртанне плацяжоў і тавараў, якое ажыццяўляецца ў выніку адмовы аднаго з бакоў ад выканання сваіх абавязацельстваў. Пры гэтым пасля прадстаўлення кліентам у банк інфармацыі аб завяршэнні выканання названых абавязацельстваў па знешнегандлёвым дагаворы дапускаецца выкананне іншых абавязацельстваў па дагаворы (напрыклад, выплата штрафаў, замена тавара па гарантыйных абавязацельствах).

У выпадку перарэгістрацыі здзелкі пры пераводзе доўгу або ўступцы патрабавання і рэарганізацыі рэзідэнта інфармацыю аб завяршэнні ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы прадстаўляе новы імпарцёр (экспарцёр).

У выпадку памылковага прадстаўлення інфармацыі рэзідэнтам аб завяршэнні ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы ён мае права працягваць выкананне абавязацельстваў па гэтым дагаворы. Пры гэтым ажыццяўленне новай рэгістрацы здзелкі не патрабуецца. Пасля завяршэння ўсіх аперацый па дагаворы рэзідэнт паўторна прадстаўляе ў банк гэту інфармацыю.

Разгледзем некалькі прыкладаў па вызначэнні тэрміну завяршэння ўсіх аперацый па знешнегандлёвым дагаворы.

Прыклад 1.

Заключаны 31.12.2010 імпартны знешнегандлёвы дагавор, па ўмовах якога тэрмін яго дзеяння да 31.12.2011. У першай палове 2011 года здзейснена пастаўка нерэзідэнтам тавара і рэзідэнтам здзейснены разлік па ёй, а ў далейшым для заканчэння дзеяння дагавору павінен быў яшчэ пастаўляцца тавар нерэзідэнтам, але фактычна паставак тавараў і плацяжоў не было. У дадзеным выпадку імпарцёр на працягу 30 каляндарных дзён з апошняй даты дзеяння дагавору (31.12.2011), пры ўмове, што дагавор не падаўжаўся, накіроўвае адпаведную інфармацыю ў банк.

Прыклад 2.

Заключаны 31.12.2010 імпартны знешнегандлёвы дагавор, па ўмовах якога тэрмін яго дзеяння да 31.12.2011. У першай палове 2011 года здзейснена пастаўка нерэзідэнтам тавара і рэзідэнтам здзейснены разлік па ёй, а ў далейшым да заканчэння дзеяння дагавору імпарцёрам не плануецца ўзнікненне новых абавязацельстваў,звязаных з платнай перадачай тавараў, і дагавор падаўжацца не будзе. У дадзеным выпадку імпарцёр да заканчэння тэрміну дзеяння дагавору (31.12.2011) мае права на працягу 30 каляндарных дзён з апошняй даты паступлення тавара або правядзення плацяжу накіраваць адпаведную інфармацыю ў банк.

Прыклад 3.

Заключаны 31.12.2010 экспартны знешнегандлёвы дагавор, па ўмовах якога вызначаны тэрмін яго дзеяння да 31.12.2011. На працягу 2011 года ажыццяўляліся адгрузкі тавара, але за частку адгружанага тавара нерэзідэнт не разлічыўся да 31.12.2011. У гэтым выпадку экспарцёр пасля атрымання апошняга плацяжу за неаплачаны тавар, напрыклад 24.01.2012, пры ўмове, што дагавор не падаўжаўся, накіроўвае на працягу 30 каляндарных дзён з указанай даты паступлення плацяжу адпаведную інфармацыю ў банк.

Прыклад 4.

Заключаны 31.12.2010 экспартны або імпартны знешнегандлёвы дагавор, па ўмовах якога не прадугледжана канкрэтная дата заканчэння яго дзеяння. У дадзеным выпадку экспарцёр (імпарцёр) самастойна вызначае завяршэнне выканання па дагаворы ўсіх абавязацельстваў (г.зн. узнікненне новых абавязацельстваў не плануецца), звязаных з платнай перадачай тавараў, і на працягу 30 каляндарных дзён з даты апошняга паступлення (правядзення) плацяжу або адгрузкі (паступлення) тавара прадстаўляе адпаведную інфармацыю ў банк.

Плацяжы ў афшорныя зоны

З 1 студзеня 2010 года падатковую сістэму, парадак выплаты падаткаў і збораў рэгулюе адзіны кадыфікаваны заканадаўчы акт - Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь  (далей - ПК), які складаецца з Агульнай і Асаблівай частак.

Афшорны збор не з'яўляецца выключэннем, і парадак яго вылічэння і выплаты таксама рэгулюецца ПК. Згодна з артыкулам 8 Агульнай часткі ПК афшорны збор адносіцца да рэспубліканскіх падаткаў, збораў (пошлін). Парадак вылічэння і выплаты афшорнага збору з 1 студзеня 2010г. вызначаны ў главе 24 Асаблівай часткі ПК.

Плацельшчыкамі афшорнага збору прызнаюцца беларускія арганізацыі і беларускія індывідуальныя прадпрымальнікі- рэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Аб'екты абкладання афшорным зборам:

1. пералічэнне грашовых сродкаў рэзідэнтам РБ нерэзідэнту РБ, зарэгістраванаму ў афшорнай зоне, iншай асобе па абавязацельству перад гэтым нерэзідэнтам або на рахунак, адкрыты ў афшорнай зоне, калі іншае не ўстаноўлена НК;

2. выкананне абавязацельства ў неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у афшорнай  зоне. Да аб'ектаў не адносяцца выпадкі выканання нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь сустрэчнага абавязацельства шляхам пералічэння на рахунак рэзідэнта Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў;

3. пераход у адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў і (або) абавязкаў у сувязі з пераменай асоб у абавязацельстве, бакамі якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне. 

Не з'яўляюцца аб'ектамі абкладання афшорным зборам:

  • пералічэнне грашовых сродкаў, што накіроўваюцца банкамі Рэспублікі Беларусь на карысць нерэзідэнтаў - уладальнікаў міжнародных сістэм разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA, MasterCard і American Express, якія зарэгістраваны ў афшорных зонах і (або) якія маюць рахункі ў гэтых зонах, у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі з названымі нерэзідэнтамі (узносы, ліцэнзійныя плацяжы, гарантыйны дэпазіт, плацяжы за аказанне паслуг па падрыхтоўцы, прадастаўленні і сертыфікацыі праграмна-тэхнічных сродкаў, іншыя плацяжы, звязаныя з удзелам у такіх сістэмах разлікаў);
  • пералічэнне грашовых сродкаў Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь:

- кампаніі "STANDARD AND POOR'S FINANCIAL SERVICES LLC" (штат Дэлавэр, Злучаныя Штаты Амерыкі) у адпаведнасці з заключаным паміж імі Пагадненнем аб прадастаўленні доступу да паслуг інфармацыйнай базы "Rating Direct Sovereigns All Regions" ад 13 жніўня 2012 года;

- кампаніі "BLOOMBERG FINANCE L.P." (Штат Дэлавэр, Злучаныя Штаты Амерыкі) у адпаведнасці з заключаным паміж імі Пагадненнем аб прадастаўленні доступу да паслуг інфармацыйна-аналітычнай сістэмы "Bloomberg Professional" ад 25 лістапада 2011 года.

 

Не з'яўляюцца аб'ектамі абкладання афшорным зборам выкананне абавязацельстваў у неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і пераход абавязкаў у сувязі са зменай асоб у абавязацельстве, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне, па абавязацельствах, пералічэнне грашовых сродкаў па якіх не з'яўляецца аб'ектам абкладання афшорным зборам.

Банкі ажыццяўляюць перавод грашовых сродкаў, пры пераліку якіх падлягае выплаце афшорны збор, толькі пасля выплаты рэзідэнтамі РБ афшорнага збору.

Афшорны збор выплачваецца ў беларускіх рублях па афіцыйным курсе, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь. Пры гэтым пры пералічэнні грашовых сродкаў ужываецца афіцыйны курс, устаноўлены Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь на дату іх пералічэння.       

Стаўка афшорнага збору -15% ад падатковай базы.

Парадак вызначэння падатковай базы ў залежнасці ад спосабу правядзення разлікаў:

Падатковая база афшорнага збору вызначаецца:

  • пры пералічэнні грашовых сродкаў - зыходзячы з сумы грашовых сродкаў, якія пералічваюцца;
  • пры выкананні абавязацельства ў неграшовай форме або пераходзе ў адпаведнасці з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі са зменай асоб у абавязацельствах - зыходзячы з цаны дагавору, з якога выцякаюць адзначаныя абавязацельствы.

Калі абавязацельства ў неграшовай форме выконваецца паэтапна, падатковая база вызначаецца зыходзячы з аб'ёму выкананага рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абавязацельства. Пры пераходзе ў адпаведнасцi з заканадаўствам маёмасных правоў i (або) абавязкаў у сувязі са зменай асоб у абавязацельстве падатковая база вызначаецца зыходзячы з перададзенага аб'ёму маёмасных правоў і (або) абавязкаў.

Льготы па афшорным зборы
Вызваляецца ад абкладання афшорным зборам пералічэнне грашовых сродкаў:

  • дзяржаўнымі органамі і дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з абавязацельствамі Рэспублікі Беларусь перад міжнароднымі арганізацыямі, па міждзяржаўных і міжурадавых дагаворах;
  • у мэтах вяртання рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў, атрыманых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь у якасці крэдытаў і пазык, працэнтаў за карыстанне імі, а таксама раней атрыманых ад нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь грашовых сродкаў па iншых падставах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь або дагаворам;
  • па дагаворах марской перавозкі грузаў і па дагаворах транспартнай экспедыцыі пры арганізацыі міжнародных перавозак грузаў марскім транспартам;
  • у іншых выпадках па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Вызваляюцца ад афшорнага збору банкі пры ажыццяўленні імі ад свайго імя банкаўскіх аперацый у адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі гэтымі банкамі з нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, якія зарэгістраваны ў афшорных зонах і (або) якія маюць рахункі ў гэтых зонах.

Вызваляецца ад афшорнага збору выкананне абавязацельстваў у неграшовай форме перад нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і пераход абавязкаў у сувязі са зменай асоб у абавязацельстве, бакамi якога выступаюць рэзідэнт Рэспублікі Беларусь і нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваны ў афшорнай зоне, па абавязацельствах, пералічэнне грашовых сродкаў па якіх вызваляецца ад афшорнага збору.

Асаблівасці вызвалення ад выплаты афшорнага збору вызначаны Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

    

ПЕРАЛІК
АФШОРНЫХ ЗОН - ДЗЯРЖАЎ (ТЭРЫТОРЫЙ), У ЯКІХ ДЗЕЙНІЧАЕ>
ЛЬГОТНЫ ПАДАТКОВЫ РЭЖЫМ І (АБО) НЕ
ПРАДУГЛЕДЖВАЕЦЦА РАСКРЫЦЦЁ І ПРАДАСТАЎЛЕННЕ ІНФАРМАЦЫІ АБ ФІНАНСАВЫХ АПЕРАЦЫЯХ

1. Княства Андорра

020 AD

2. Антыгуа і Барбуда

028 AG

3. Садружнасць Багамскіх Астравоў (Садружнасць Багамы)

044 BS

4. Барбадас

052 BB

5. Беліз

084 BZ

6. Дзяржава Бруней-Дарусалам

096 BN

7. Рэспубліка Вануату

548 VU
Залежныя ад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі тэрыторыі:    

8. Ангілья

660 AI

9. Бермудскія Астравы (Бермуды)

060 BM

10. Брытанскія Віргінскія астравы

092 VG

11. Мантсерат

500 MS

12. Гібралтар

292 GI

13. Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне (Астравы Чагас)

086 IO

14. Паўднёвая Георгія і Паўднёвыя Сандвічавы Астравы

239 GS

15. астравы Тэркс і Кайкас

796 TC

16. астравы Кайман

136 KY

17. Грэнада

308 GD

18. Рэспубліка Джыбуці

262 DJ

19. Дамініканская Рэспубліка

214 DO
Кітайская Народная Рэспубліка:    

20. Макао (Аомэнь)

446 MO

21. Рэспубліка Коста-Рыка

188 CR
Новая Зеландыя:    

22. Астравы Кука

184 CK

23. Рэспубліка Ніуэ

570 NU

24. Рэспубліка Ліберыя

430 LR

25. Княства Ліхтэнштэйн

438 LI

26. Рэспубліка Маўрыкій

480 MU

27. Малайзія (в.Лабуан) – прымяняецца код краіны

458 MY

28. Мальдыўская Рэспубліка

462 MV

29. Рэспубліка Маршалавы Астравы

584 MH

30. Рэспубліка Науру

520 NR

31. Рэспубліка Панама

591 PA
Партугальская Рэспубліка:    

32. в.Мадэйра - прымяняецца код краіны

620 PT

33. Княства Манака

492 MC

34. Незалежная Дзяржава Самоа

882 WS

35. Рэспубліка Сейшэлы (Сейшэльскія Астравы)

690 SC

36. Федэрацыя Сэнт-Крыстафер (Сэнт-Кітс) і Нэвіс

659 KN

37. Сэнт-Люсія

662 LC

38. Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны

670 VC
ЗША:    

39. Віргінскія Астравы, ЗША

850 VI

40. Пуэрта-Рыка

630 PR

41. штат Ваёмінг (WY - Wyoming) – прымяняецца код краіны

840 US

42. штат Дэлавэр (DE - Delaware) – прымяняецца код краіны

840 US

43. Каралеўства Тонга

776 TO

44. Рэспубліка Востраў Фіджы

242 FJ
Французская Рэспубліка:    

45. о. Кергелен - прымяняецца код Французскіх Паўднёвых тэрыторый

260 TF

46. Французская Палінэзія

258 PF

47. Ямайка

388 JM

48. Рэспубліка Чарнагорыя

499 ME

49. Аруба

533 AW

50. Кюрасао

531 CW

51. Астравы Бонайрэ (Бонэйр), Саба, Сінт-Эстаціус

535 BQ

52. Сінт-Мартэн (Сэн-Мартэн) Нідэрландская частка

534 SX

Базісныя ўмовы пастаўкі — ІНКАТЭРМС

Інкатэрмс 2010 (Incoterms 2010)
Правілы ўступілі ў дзеянне з 01 студзеня 2011 года 

Інкатэрмс 2010 (Incoterms 2010)- гэта міжнародныя правілы, прызнаныя ўрадавымі органамі, юрыдычнымі кампаніямі і камерсантамі па ўсім свеце як тлумачэнне найбольш прымянімых у міжнародным гандлі тэрмінаў. 
Сфера дзеяння Інкатэрмс 2010 (Incoterms 2010) распаўсюджваецца на правы і абавязкі бакоў па дагаворы куплі-продажу ў частцы пастаўкі тавараў (умовы пастаўкі тавараў). 
Кожны тэрмін Інкатэрмс 2010 (Incoterms 2010) уяўляе сабой абрэвіятуру з трох літар. 
Тут  прадастаўлены поўны спіс тэрмінаў Інкатэрмс 2010 (Incoterms 2010) і неабходныя каментарыі да іх.

Катэгорыя E
Адгрузка

EXW

любыя віды
транспарту

EX Works ( ... named place)
Франка завод ( ...назва месца)

Катэгорыя F
Асноўная перавозка не аплачана прадаўцом

FCA

любыя віды
транспарту

Free Carrier (...named place)
Франка перавозчык (...назва месца)

FAS

марскі і ўнутраны
водны транспарт

Free Alongside Ship (... named port of shipment)
Франка ўздоўж борта судна (... назва порта адгрузкі)

FOB

марскі і ўнутраны
водны транспарт

Free On Board (... named port of shipment)
Франка борт (... назва порта адгрузкі)

Катэгорыя C
Асноўная перавозка аплачана прадаўцом

CFR

марскі і ўнутраны
водны транспарт

Cost and Freight (... named port of destination)
Кошт і фрахт (... назва порта прызначэння)

CIF

марскі і ўнутраны
водны транспарт

Cost, Insurance and Freight (... named port of destination)
Кошт, страхаванне і фрахт (...назва порта прызначэння)

CIP

любыя віды
транспарту

Carriage and Insurance Paid Тo (... named place of destination)
Фрахт/перавозка і страхаванне аплачаны да (...назва месца прызначэння)

CPT

любыя віды
транспарту

Carriage Paid To (... named place of destination)
Фрахт/перавозка аплачаны да (...назва месца прызначэння)

Катэгорыя D
Дастаўка

DAT

любыя віды
транспарту

Delivered At Terminal (... named terminal of destination)
Пастаўка на тэрмінале (... назва тэрмінала)

DAP

любыя віды
транспарту

Delivered At Piont (... named point of destination)
Пастаўка ў пункце (... назва пункта)

DDP

любыя віды
транспарту

Delivered Duty Paid (... named place of destination)
Пастаўка з аплатай пошліны (... назва месца прызначэння)

DDU

любыя віды
транспарту

Выключаны з Інкатэрмс 2010
Delivered Duty Unpaid (... named place of destination)
Пастаўка без аплаты пошліны (... назва месца прызначэння)

DAF

любыя віды
транспарту

Выключаны з Інкатэрмс 2010
Delivered At Frontier (... named place)
Пастаўка да мяжы (... назва месца пастаўкі)

DEQ

любыя віды
транспарту

Выключаны з Інкатэрмс 2010
Delivered Ex Quay (... named port of destination)
Пастаўка з прыстані (... назва порта прызначэння)

DES

любыя віды
транспарту

Выключаны з Інкатэрмс 2010
Delivered Ex Ship (... named port of destination)
Пастаўка з судна (...назва порта прызначэння)

Рэкамендуем кліентам набыць афіцыйны пераклад Incoterms® 2010 Міжнароднай гандлёвай палаты (ICC) на рускую мову.

ІНКАТЭРМС, або базісныя ўмовы пастаўкі, стаяць у радзе найбольш важных умоў знешнегандлёвага кантракту. Паколькі ІНКАТЭРМС з'яўляецца зводам міжнародных правіл па тлумачэнні найбольш шырока выкарыстоўваемых гандлёвых тэрмінаў у галіне знешняга гандлю, спасылка на іх ва ўмовах кантракту

  • дазваляе пазбегнуць няпэўнасці і неабходнасці абгаварыць дэталі ўмоў пастаўкі і дакуменціраваць іх кожны раз, калі заключаецца кантракт,
  • зніжае рызыку ўзнікнення дарагіх спрэчак.

Пры заключэнні знешнегандлёвага кантракту ўзнікае праблема выбару канкрэтнага тэрміна Інкатэрмс.

Прапануем Вам для выкарыстання наступны дапаможнік.

Абслугоўванне знешнеэканамічнай дзейнасці карпаратыўных кліентаў - адзін з самых сур'ёзных аспектаў супрацоўніцтва банка і кліента. Пры гэтым граматнасць спецыялістаў банка - свайго роду гарантыя, што не будзе парушана валютнае заканадаўства, паколькі банкі правяраюць абгрунтаванасць правядзення разлікаў у адрас нерэзідэнта, адпаведнасць валютных аперацый заканадаўству. Акрамя таго, банк можа зарыентаваць суб'екта гаспадарання на больш прымальны варыянт разлікаў, пры неабходнасці акажа дапамогу ў складанні знешнегандлёвага кантракта. Асабліва пры разліках з дапамогай акрэдытыва. Тым больш што пры выбары гэтай формы разлікаў часта выкарыстоўваюцца банкаўскія схемы фінансавання на даволі выгадных для кліента ўмовах.

Асноватворным дакументам пры здзяйсненні знешнегандлёвых здзелак з'яўляецца знешнегандлёвы дагавор. У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей - ГК) дагаворам прызнаецца пагадненне двух або некалькіх асоб аб устанаўленнi, змяненнi або спыненні грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Існуе мноства відаў дагавораў у залежнасці ад іх зместу і прымянення: выплатныя і бязвыплатныя дагаворы, публічныя дагаворы, дагаворы на карысць трэцяй асобы, аднабаковыя дагаворы і г.д.

Знешнегандлёвы дагавор (ЗГД) - дагавор паміж рэзідэнтам і нерэзідэнтам, які прадугледжвае выплатную перадачу тавараў, інфармацыі, якая ахоўваецца, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выкананне работ, аказанне паслуг;

Знешнегандлёвая аперацыя (ЗГА) - кожная экспартная адгрузка тавараў у рамках аднаго ЗГД, якая павінна быць завершана паступленнем грашовых сродкаў або іншымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам, кожны этап выканання работ (паслуг) у рамках аднаго ЗГД, кожны праведзены плацеж у рамках аднаго ЗГД, які павінен быць завершаны атрыманнем тавараў (інфармацыі, правоў), выкананнем работ (паслуг) ці іншым спосабам, прадугледжаным заканадаўствам.

Да разгляду знешнегандлёвага дагавору трэба падыходзіць індывідуальна. Знешнегандлёвы дагавор - гэта асноўны камерцыйны дакумент знешнегандлёвай аперацыі, які сведчыць аб дасягнутым пагадненні паміж бакамі: рэзідэнтам і нерэзідэнтам, і прадугледжвае выплатную перадачу тавараў, інфармацыі, якая ахоўваецца, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, выкананне работ, аказанне паслуг.

У адпаведнасці з ГК знешнеэканамічная здзелка павінна заключацца ў пісьмовай форме, калі адным з бакоў выступае беларускае прадпрыемства. Беларускае грамадзянскае заканадаўства прадугледжвае некалькі варыянтаў выканання пісьмовай формы здзелкі, напрыклад, складанне адзінага дакумента, падпісанага бакамі, або абмен дакументамі з дапамогай пошты, тэлеграфа, факса ці іншага сродку сувязі. Выбар найбольш пераважнага з іх вызначаецца бакамі здзелкі самастойна. На практыцы часта знешнеэканамічныя кантракты падпісваюцца з выкарыстаннем факсімільнай сувязі, якая дазваляе скараціць час, што затрачваецца на перагаворы, аднак пры разглядзе справы ў судзе могуць узнікнуць складанасці, звязаныя з адсутнасцю ў бакоў арыгінала кантракта. Каб пазбегнуць праблем, бакам мэтазгодна складаць адзіны дакумент, падпісаны абодвума бакамі. Важна скласці дагавор на дзвюх мовах з указаннем, якая мова прызнаецца пераважным ў выпадку розначытанняў.

У адпаведнасці з нормамі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.03.2008 г.№178 "Аб парадку правядзення і кантролю знешнегандлёвых аперацый" (далей - Указ №178) абавязак юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў прадугледзець у дакуменце (дакументах), з дапамогай якога (якіх) аформлена заключэнне знешнегандлёвага дагавору, наяўнасць:

  • кошту тавараў (арыентыровачнага кошту ў выпадку немагчымасці ўстанавіць сапраўдны кошт тавараў у сілу спецыфікі таварнай наменклатуры);  
  • умоў разлікаў, пад якімі разумеецца абавязацельства ажыццяўлення адным бокам разліку да выканання або па факце выканання абавязацельства іншым бокам.

У знешнегандлёвым дагаворы могуць утрымлівацца элементы іншых тыпаў дагавораў і адпаведна істотныя іх умовы, тым не менш, знешнегандлёвы дагавор варта разглядаць як дагавор, умовы якога з'яўляюцца істотнымі ў адпаведнасці з Указам. 
Аблягчае працэс заключэння знешнегандлёвага дагавору выкарыстанне «базісных умоў пастаўкі» - скарочаных пазначэнняў тыповых умоў дагавору міжнароднай куплі-продажу тавару - ІНКАТЭРМС (міжнародныя правілы тлумачэння гандлёвых тэрмінаў).

Тэрміны правядзення знешнегандлёвых аперацый>

Тэрміны правядзення знешнеэканамічных аперацый прадугледжаны тым жа Указам №178.

Рэзідэнты абавязаны забяспечыць спыненне абавязацельстваў нерэзідэнтамі ў поўным аб’ёме ў наступныя тэрміны:

  • пры экспарце, у тым ліку па дагаворах камісіі, за выключэннем выпадкаў, пазначаных у абзацах трэцім і чацвёртым гэтай часткі, – не пазней за 180 каляндарных дзён з даты адгрузкі тавараў (перадачы ахоўваемай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці), выканання работ, аказання паслуг;
  • пры выкананні будаўнічых, спецыяльных, мантажных работ і (або) аказанні паслуг у будаўніцтве (далей – выкананне (аказанне) будаўнічых работ (паслуг) на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі па знешнегандлёвых дагаворах, звязаных з рэалізацыяй дагавораў стварэння аб’екта долевага будаўніцтва, – не пазней даты завяршэння нарматыўнага тэрміну будаўніцтва аб’екта;
    пры выкананні (аказанні) будаўнічых работ (паслуг) на тэрыторыі замежных дзяржаў у памеры зарэзерваваных заказчыкам да 10 працэнтаў ад агульнага кошту адпаведнага дагавору – не пазней за 30 каляндарных дзён з даты завяршэння гарантыйнага перыяду на выкананыя (аказаныя) будаўнічыя  работы (паслугі);
  • пры імпарце – не пазней за 90 каляндарных дзён з даты правядзення плацяжу.

У выпадку, калі прадугледжаны дагаворам тэрмін завяршэння знешнегандлёвай аперацыі перавышае тэрмін, устаноўлены заканадаўствам, або калі ў ходзе фактычнай рэалізацыі знешнегандлёвай аперацыі магчыма  перавышэнне ўстаноўленага заканадаўствам або раней выдадзеным дазволам тэрміну яе завяршэння, рэзідэнт абавязаны звярнуцца ў Нацыянальны банк РБ за атрыманнем дазволу ў перыяд, які вылічваецца з даты пачатку знешнегандлёвай аперацыі да даты заканчэння тэрміну завяршэння гэтай знешнегандлёвай аперацыі, устаноўленага заканадаўствам або раней выдадзеным дазволам.  
У адпаведнасці з нормамі Інструкцыі аб парадку выдачы дазволаў на падаўжэнне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый, зацверджанай Пастановай Праўлення НБ РБ ад 22.04.2009 № 52, рэзідэнты пры неабходнасці атрымання дазволу на падаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі накіроўваюць заяву i iншыя неабходныя дакументы ў Нацыянальны Банк РБ або ў галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка па вобласці, зыходзячы з месца рэгістрацыі рэзідэнта і тэрміну завяршэння.
Прыкладная форма заявы, а таксама рэкамендацыі па яе запаўненні прыведзены на сайце Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па спасылцы http://www.nbrb.by/today/services/foreigneconom.asp.

Указам №178 таксама прадугледжаны парадак завяршэння знешнегандлёвых аперацый. Таксама Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальным банкам па асобных  відах знешнегандлёвых дагавораў пастановамі прадугледзеў іншыя спосабы і тэрміны завяршэння знешнегандлёвых аперацый чым пазначаныя ў Указе №178.