Служба тэхнічнай падтрымкі ў Галаўным офісе.
Кантактны нумар тэлефона +375 17 309 04 04.
Рэжым працы
Панядзелак – Пятніца: з 08:30 да 23:00
Субота: з 08:30 да 19:00
Нядзеля: з 08:30 да 16:50
Памятка Кліенту па аддаленай тэхнічнай падтрымцы |
![]() |
ПЗ аддаленага доступу Версія 1.0.0.4 ад 11.05.2022 |
|
* Для аддаленай тэхнічнай падтрымкі выкарыстоўваецца ПЗ аддаленага доступу LiteManager
Для аказання аддаленай тэхнічнай падтрымкі Вам неабходна:
Заключыць дагавор (дадатковае пагадненне) аб прадастаўленні комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплексу «Кліент-банк (WEB)», які вызначае ўмовы аказання паслуг аддаленай тэхнічнай падтрымкі.
У выпадку заключэння дагавору (дадатковага пагаднення) метадам Публічнай аферты неабходна адзначыць ўмовы выкарыстання праграмнага забеспячэння для аддаленай тэхнічнай падтрымкі карыстальнікаў ПК «Кліент-банк (WEB)» у заяве аб прадастаўленні комплексу паслуг з дапамогай праграмнага комплексу «Кліент-банк (WEB)» (заява размешчана на старонцы ПК «Кліент-банк (WEB)»).
Правілы бяспекі падчас аддаленай тэхнічнай падтрымкі
- Для аддаленай тэхнічнай падтрымкі выкарыстоўвайце ПЗ аддаленага доступу толькі з інфармацыйнага рэсурсу Банка.
- Звяртайце ўвагу на апавяшчэнне аб падключэнні да Вашага камп'ютара.
- Прадастаўляйце права на кіраванне Вашым камп'ютарам толькі пасля пацвярджэння кода (імя) аператара (спытайце ў аператара яго нумар).
- Не паведамляйце аператару Вашы паролі доступу ў ПК «Кліент-банк (WEB)» і пароль для подпісу дакументаў.
- Дзеянні з фінансавымі і іншымі дакументамі выконвайце самастойна.
- Не пакідайце Ваш камп'ютар без нагляду (прысутнічайце да завяршэння сеанса аддаленага падключэння).
- Пасля завяршэння сеанса аддаленага падключэння да Вашага камп'ютара завяршыце работу ПЗ аддаленага доступу або перазагрузіце Ваш камп'ютар.