5 верасня 2019 года спецыялісты ЦБП № 324 г. Рагачова правялі чарговы ўрок фінансавай граматнасці для вучняў і настаўнікаў на базе Пабалаўскай школы. Такія мерапрыемствы банк праводзіць рэгулярна ў тым ліку і ў навучальных установах г. Рагачова і Рагачоўскага раёна.
«Расходы», «даходы», «планаванне бюджэту», «што такое банк і для чаго ён патрэбны», сучасныя тэхналогіі ў банку», «якія паслугі аказваюць банкі», «як прымаць правільныя фінансавыя рашэнні» і «як разумнае стаўленне да грашай спрыяе рэалізацыі планаў, забеспячэнню фінансавай бяспекі і дабрабыту» - вось тыя тэмы, якія супрацоўнікі абмяркоўвалі з навучэнцамі. Натхненне, з якім яны ўдзельнічалі ў абмеркаванні, здавалася б, дарослых пытанняў, было невычэрпным, зараджала для правядзення наступных заняткаў па фінансавай граматнасці. Дзякуючы тэхнічнаму аснашчэнню, прысутныя атрымалі магчымасць азнаёміцца з рознічнымі банкаўскімі паслугамі з дапамогай прэзентацыі.
Веды аб фінансах вельмі важныя. Кожны дзень прыходзіцца сутыкацца з мноствам фінансавых аперацый. Менавіта ААТ «ААБ Беларусбанк» зрабіў усё магчымае, каб рашэнне гэтых, няпростых на першы погляд, задач было па плячы ўсім катэгорыям грамадзян.
Галоўны ўрок, які хацелася данесці да падрастаючага пакалення - гэта тое, што «беражлівасць» не значыць «скупасць», і што вечныя каштоўнасці, такія як «сяброўства», «любоў» і «сям'я» важней за ўсе фінансавыя выгоды.
Дырэктару школы Стах Ірыне Анатольеўне перададзена ў бібліятэку Пабалаўскай школы Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка «Грошык i тaямнiчы Кошык».
Часам адбываецца так, што фінансавая граматнасць старэйшага пакалення знаходзіцца на больш слабым узроўні, чым граматнасць школьнікаў. Магчыма, гэта звязана з нарастаючым тэмпам сучаснага жыцця. Тым не менш, работнікі банка дзень за днём кропля па кроплі ўносяць сваю лепту ў павышэнне фінансавай адукацыі не толькі ўжо існуючых кліентаў нашага банка, але і патэнцыяльных.