«У адным са сталічных аддзяленняў прайшоў нестандартны Дзень кліента»

У апошнія дні лета ў сталічным аддзяленні № 529/170 прайшоў Дзень кліента, на якім пабывала карэспандэнт «НБС». 

Аддзяленне па адрасе Фогеля, 1в адкрылася ў маі гэтага года. Па словах выконваючай абавязкі дырэктара ЦБП № 529 Вольгі Глушаковай, жыхары раёна чакалі гэтай падзеі даўно, таму маментальна адрэагавалі. Адразу лінуў вялікі паток кліентаў, а праз некаторы час наступіла «зацішша». Гэта не вельмі парадавала супрацоўнікаў, так як паказчыкі па продажах знізіліся. Сталі думаць, якім спосабам прыцягваць кліентаў. З'явілася ідэя - дзейнічаць праз чат матуль у Viber.

– Мы разумелі, што ў мікрараёне жыве шмат маладых сем'яў. Яны, па сутнасці, асноўныя кліенты аддзялення. Стала пытанне, як і чым іх зацікавіць? Даведаліся, што існуе чат матуль у Viber, дзе жанчыны актыўна кантактуюць. Іх там каля чатырохсот. Кіраўнік нашага ЦБП прапанавала зарэгістравацца там, каб знаёміць жанчын з паслугамі і прадуктамі банка. Яна разумела, што ўдзельніцы чата будуць дзяліцца інфармацыяй са сваімі мужамі і такім чынам атрымаецца прыцягнуць не аднаго чалавека, а ўсю сям'ю.

Пасля знаёмства з кліентамі супрацоўнікі аддзялення вырашылі арганізаваць на яго базе свой клуб матуль і рэгулярна запрашаць іх на сустрэчы. Адна з такіх сустрэч прайшла ў канцы жніўня. На яе жанчыны прыйшлі са сваімі дзецьмі. Для іх супрацоўнікі аддзялення арганізавалі своеасаблівае свята з удзелам банкаўскага казачнага персанажа Грошыка.  Для дзяцей правялі конкурс малюнка на тэму «Для чаго мы з мамай ходзім у банк». У кожнага дзіцяці была магчымасць выступіць і расказаць пра свой малюнак. Вольга Мікалаеўна адзначыла, што дзіцячыя працы - заўсёды самыя шчырыя. Паглядзеўшы на іх можна зразумець, як успрымаюць банк у сям'і.

конкурс дзіцячага малюнка

– Навязаць дзіцяці чужое меркаванне немагчыма. Я звярнула ўвагу, што ўсе малюнкі вельмі яркія і пазітыўныя. Нас параўноўваюць з чымсьці светлым і добрым. Дзеці малююць вясёлку, а пад ёй усю сям'ю. Атрымліваецца, што яна як бы пад абаронай банка. Малююць банк і краму, а паміж імі сябе і маму. Значыць, разумеюць, што можна звярнуцца ў аддзяленне, узяць крэдыт і купіць тое, пра што даўно марылі.

Дачка Наталлі Люлько, да прыкладу, марыць пра веласіпед і чакае, калі ў бацькоў з'явіцца магчымасць яго купіць. Мама кажа, што крэдыт на такую адносна нязначную пакупку сям'я браць не плануе, аднак, у буйным набыцці банк сапраўды не раз іх выратоўваў.

—  Кватэру ў гэтым раёне мы пабудавалі самі, крэдыт не бралі. Але вось з рамонтам сваімі сіламі не справіліся, звярталіся ў банк.

талісман Грошык

Наталля з'яўляецца кліентам «Беларусбанка» чатыры гады, карыстаецца зарплатнай картай. Аддзяленне знаходзіцца практычна ў яе  двары, таму ажыццяўляць любыя плацяжы вельмі зручна. Тым больш, калі ўлічыць, што ў сям'і двое дзяцей і адзін з іх яшчэ зусім маленькі, а філіялы іншых банкаў знаходзяцца далёка.

— У абслугоўванні мяне ўсё задавальняе. У гэтым аддзяленні практычна ніколі няма чэргаў і заўсёды ветлівыя спецыялісты. Мая дачка аднойчы назбірала капейкамі 15 рублёў, і мы ўсёй сям'ёй прыйшлі ў банк, каб абмяняць іх. Спецыяліст, які нас абслугоўваў, не абураўся, маўляў, што вы тут дробязь прынеслі, а з усмешкай пералічыў манеткі і выдаў нам грошы купюрамі. Такое стаўленне не можа не радаваць.

Акрамя конкурсу малюнкаў правялі спаборніцтва па «Фінансавай граматнасці». Мамам разам з дзецьмі трэба было разгадаць крыжаванку, пытанні якой былі звязаны з фінансамі і банкаўскімі паслугамі. Удзельнікам каманды-пераможцы ўручылі прызы: дзіцячую кнігу па фінансавай граматнасці і мяккага Грошыка.

фінансавая граматнасць

У прэзентацыі банкаўскіх прадуктаў, якую праводзілі супрацоўнікі аддзялення, жыхароў мікрараёна больш за ўсё зацікавіла страхоўка па праграме «З абаронай ад кляшча».

Алеся Атрашкевіч:

— Маё дзіця вельмі любіць збіраць грыбы, таму страхоўкай «З абаронай ад кляшча» я скарысталася даўно. Застрахавала не толькі яго, але і ўсю сям'ю. Я працую галоўным бухгалтарам у фірме, якая ў вас абслугоўваецца. Ніякіх нараканняў няма. Як фізасоба я абслугоўваюся ў «Беларусбанку» не так даўно, аднак муж карыстаецца картай «Магніт» і вельмі задаволены. Адзначу добрасумленны падыход да крэдытавання насельніцтва. Мы бралі крэдыт на жыллё і спажывецкі крэдыт. У вас заўсёды праўдзіва прапісваюцца дагаворныя адносіны, усе ўмовы прагаворваюцца да падпісання дакумента, ніякіх схаваных плацяжоў.

карта навучэнца

У дачкі Валянціны Міхаленка ўжо ёсць Карта навучэнца, цяпер мама  плануе застрахаваць дзяўчынку.

— Дачцэ 11 гадоў, яна захапляецца танцамі, таму пытанне страхавання для мяне актуальнае. Мы з мужам даўно з'яўляемся кліентамі «Беларусбанка», хоць арганізацыі, у якіх працуем, абслугоўваюцца не ў вас. Афармлялі крэдыт на будаўніцтва жылля і страхоўку «З абаронай ад кляшча». Самы вялікі плюс гэтага аддзялення - адсутнасць чэргаў і заўсёды пазітыўны персанал.

банкаўскія паслугі

Па словах намесніка начальніка Упраўлення кліенцкага маніторынгу Наталлі Корбут, мэта банка - гадаваць кліента з малых гадоў. Менавіта таму падобныя мерапрыемствы праводзяцца з актыўным уцягваннем дзяцей.

— Мы арганізуем такія мерапрыемствы не для таго, каб проста павесяліцца і ўручыць дзецям падарункі. Наша мэта - сфарміраваць правільнае ўражанне аб банку і ў будучыні атрымаць лаяльнага кліента. Спачатку дзіця прыходзіць у банк разам з бацькамі, потым карыстаецца картай навучэнца, потым студэнцкай картай, потым бярэ ў нас крэдыт і афармляе страхоўку. Так мы з дзяцінства гадуем свайго кліента і дамагаемся таго, каб ён увесь час быў з намі і не звяртаў увагі на рэкламу іншых банкаў.

Па звестках Упраўлення кліенцкага маніторынгу, у першым паўгоддзі 2019 года было праведзена прыкладна 4,8 тысячы мерапрыемстваў па фінансавай граматнасці з удзелам больш за 200 тысяч чалавек, з іх 62 тысячы - дзеці і моладзь.

кліенцкі маніторынг

аформіць страхоўку

ўражанні аб банку

clientDay9