У 2019 годзе Тыдзень фінансавай граматнасці (Global Money Week (GMW) прайшоў ў перыяд 25-31 сакавіка.
Афіцыйны слоган Global Money Week (GMW) - «Learn.Save.Earn.» (Вучыся. Накапляй. Зарабляй). Гэты слоган перадае ключавыя мэты кампаніі і падкрэслівае мэту мерапрыемства: спрыяць навучанню дзяцей і моладзі разумна карыстацца грашыма, эканоміць і зарабляць.
У бягучым годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» традыцыйна актыўна падтрымаў штогадовае святкаванне Сусветнага тыдня фінансаў дзяцей і моладзі. Банк пры падрыхтоўцы да GMW-2019 прымаў удзел у падрыхтоўчым вебінары, арганізаваным міжнароднай арганізацый дзяцей і моладзі Child & Youth Finance International (CYFI), па выніках рэкамендацыі аб правядзенні мерапрыемстваў накіраваны ўсім установам банка для кіраўніцтва.
Пры правядзенні мерапрыемстваў, прымеркаваных GMW-2019, выкарыстоўваліся таксама прэзентацыйныя матэрыялы, размешчаныя на інтэрнэт-партале Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (www. fingramota.by), а таксама на ўнутраных рэсурсах банка ў раздзеле «Азбука фінансавай граматнасці», рэкамендацыі, выкладзеныя ў «Брашуры GMW-2019» на рускай мове.
Па рэкамендацыі CYFI арганізавана наведванне дзецьмі, школьнікамі, студэнтамі ўстаноў банка, музея ашчаднай справы, правядзенне фінансавых гульняў і конкурсаў: у маляванні, фатаграфіі, эсэ, крыжаванках на тэму «Learn.Save.Earn.», праведзены фінансавыя адукацыйныя кірмашы, лекцыі, сумесна з ўстановамі адукацыі конкурсы работ па эканамічных дысцыплінах, інфармацыйныя семінары і адкрытыя ўрокі.
Былі арганізаваны сустрэчы з вядомымі людзьмі рэгіёнаў, паспяховымі ў бізнесе, работнікамі і кіраўнікамі прадпрыемстваў.
У масавых мерапрыемствах прымаў удзел Грошык - роставая лялька - герой маляўнічай Азбукі фінансавай граматнасці ад Беларусбанка, якую банк выдаў у 2017 годзе і ў якой даступнай мовай у форме казкі выкладзены асноўныя прынцыпы правільнага абыходжання з грашыма, прапануюцца рэбусы і цікавая пазнавальная інфармацыя, слоўнік асноўных фінансавых тэрмінаў.
З мэтай данясення актуальнага пытання аб бяспечным выкарыстанні карткі, у тым ліку пры разліках у інтэрнэце, банкам падрыхтавана спецыяльная прэзентацыя, правядзенне якой арганізавалі са школьнікамі групы па фінансавай граматнасці па ўсёй краіне. У вучэбным класе Галаўнога офіса таксама адбылася сустрэча работнікаў банка са школьнікамі г.Мінска, падчас якой былі растлумачаны асноўныя правілы планавання сямейнага бюджэту, эканоміі, зберажэнняў, безнаяўных разлікаў.
Па ўсёй рэспубліцы прайшла інтэлектуальная гульня ў рамках клуба «Плацінавая сава» Беларусбанка». У кожнай з абласцей прайшлі адборачныя туры, удзел у якіх прынялі 900 школьнікаў. Пераможцы (20 каманд) сустрэліся 31 сакавіка ў сталіцы на фінальным выпрабаванні.
У рамках тыдня ўстановамі банка праведзена прыкладна 500 розных мерапрыемстваў з удзелам 48 тысяч дзяцей, школьнікаў, студэнтаў, маладых спецыялістаў. У Год малой радзімы, як і ў мінулым годзе, каля 60% мерапрыемстваў праведзена ў сельскай мясцовасці, малых і сярэдніх населеных пунктах.