У тым, што навучаць дзяцей правільнаму, адказнаму стаўленню да грошай неабходна з самых ранніх гадоў, ужо ні ў каго няма сумненняў.
Менавіта ў дзяцінстве фарміруюцца навыкі зберагаць, планаваць свой бюджэт, якія выкарыстоўваюцца потым чалавекам ўсё жыццё.
Павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва - агульнадзяржаўная задача. Банкі асабліва зацікаўлены ў фарміраванні сваіх фінансава граматных і лаяльных кліентаў. Бо гэта будучыя ўдзельнікі фінансавага рынку, нашы ўкладчыкі і пазычальнікі.
З гэтай мэтай работнікамі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках Сусветнага тыдня фінансаў дзяцей і моладзі (GMW-2018), які прайшоў у перыяд 12.03-18.03.2018 пад дэвізам «Грошы маюць значэнне!», былі арганізаваны самыя разнастайныя мерапрыемствы, у асноўным, з установамі адукацыі, у тым ліку дашкольнай.
16 сакавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 351 г. Мінска» супрацоўнікі банка (цэнтра банкаўскіх паслуг №524 г.Мінска) правялі занятак «Першы крок у краіну фінансаў».
Дзецi згаданай установы адукацыі сумесна з бацькамі прынялі актыўны ўдзел у арганізаваных у перыяд GMW Міжнароднай арганізацыяй фінансаў дзяцей і моладзі (СYFI) інтэрактыўных конкурсах скарбонак і сэлфі.
Дзеці старэйшай групы №5 прыемна здзівілі работнікаў банка правільнымі адказамі на пытанні пра грошы, банкаўскія карткі, зберажэнні, для чаго патрэбны грошы і карткі, банкі і банкаматы. Дзеці цвёрда ведаюць, што не варта верыць махлярам, такім як Кот Базіліо і Ліса Аліса, і быць прагнымі, жадаючы занадта шмат, нібы бабуля з казкі пра залатую рыбку. А пасля самога занятку амаль што хорам адказвалі на пытанне «Што рабіць, калі згубілася картка?» – «Заблакіраваць!».
У сваю чаргу і да банкіраў паступілі пытанні аб тым, дзе з’явіліся першыя грошы, якія прафесіі ёсць у ААТ «ААБ Беларусбанк», што такое М-банкінг і электронныя грошы, што такое дзіцячая банкаўская картка. Дарэчы, усе работнікі садка і большасць бацькоў карыстаюцца карткамі Беларусбанка, і вельмі-вельмі хутка будучыя школьнікі таксама атрымаюць сваю персанальную картку і будуць карыстацца паслугамі банка.
Урок прайшоў весела і цікава. Дзеці нават задавалі работнікам банка загадкі. Які ўстойлівы выраз з трох прымяняльны да грошай: «куры не дзяўбуць», «ваўкі не выюць», «пасля дожджыку ў чацвер»?
Усе дзеці атрымалі маляўнічую Азбуку фінансавай граматнасці ад Беларусбанка «Грошык i таямнiчы кошык», якую будуць вывучаць сумесна з бацькамі і выхавацелямі.
Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні работнікамі банка заняткаў па фінансавай граматнасці ў дзіцячым садзе і ў далейшым. І ўжо ... з бацькамі.