Навіны банка і прэс-рэлізы
29.05.2015

Пераможцы конкурса па фінансавай граматнасці ўзнагароджаны дыпломамі (прэс-рэліз)

Конкурс па фінансавай граматнасці – сумесны праект «Беларусбанка» і часопіса «Вясёлка». З пачатку года на старонках найстарэйшага дзіцячага выдання ў рубрыцы «Школка Грошыка» друкуецца аповесць-казка «Грошык і таямнічы кошык», а таксама пытанні, загадкі, рэбусы на фінансавыя тэмы. Найбольш актыўныя дзеткі адзначаны дыпломамі, уручэнне якіх адбылося ў «Беларусбанку». Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй банкаўскай справы, згулялі ў бяспройгрышную латарэю, атрымалі прызы і падарункі.

 image002

«Для банка пытанні фінансавай граматнасці ў разрадзе прыярытэтных, - адзначыла падчас сустрэчы намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская. – Мы рэалізоўваем мноства праектаў, але ўпор робіцца на дзяцей, паколькі з ранніх гадоў яны павінны быць адукаванымі ў фінансавых пытаннях, ведаць цану грашам. Бясспрэчна, ад фінансавай граматнасці залежыць дабрабыт кожнага чалавека, грамадства і краіны ў цэлым».

Галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі падзякаваў банку за падтрымку гэтага важнага праекта і выказаў надзею, што супрацоўніцтва працягнецца, а віртуальны «Грошык» стане любімым героем, сімвалам фінансава граматнага, а, значыць, паспяховага чалавека.

У рамках мерапрыемства адбылося таксама ганараванне Уладзіміра Ліпскага з нагоды яго 75-годдзя.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанка»