У рамках выканання дзяржаўнай праграмы па павышэнні фінансавай граматнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» распрацавала алгарытм падачы тэарэтычнага матэрыялу і атрымання практычных фінансавых навыкаў для розных катэгорый насельніцтва – студэнтаў, пенсіянераў, людзей працаздольнага ўзросту. Асаблівая ўвага ў гэтай рабоце надаецца дзецям школьнага ўзросту, бо навыкі, прывітыя ў дзяцінстве, лепей за ўсё замацоўваюцца ў свядомасці, і ў далейшым сваім жыцці чалавек карыстаецца імі ўжо аўтаматычна. Работа супрацоўнікаў банка накіравана на тое, каб маладое пакаленне ўвайшло ў дарослае жыццё з салідным багажом фінансавых ведаў, якія дапамогуць стаць ім паспяховымі і дасягнуць пастаўленых мэт. У першую чаргу ўсе мерапрыемствы, якія праводзяцца для рабят, павінны быць не толькі лёгка даступныя для разумення і інфармацыйна, але і выклікаць у іх інтарэс і пабуджаць прымаць у іх актыўны ўдзел. Пагэтаму, праводзячы заняткі для дзяцей, супрацоўнікі філіяла – Магілёўскага абласнога ўпраўлення імкнуцца патлумачыць ім не толькі асноўныя банкаўскія тэрміны і азначэнні, але і візуалізаваць паняцці, зацікавіць удзелам у правядзенні розных гульняў і віктарын.
Пілотным праектам у рабоце са школьнікамі ў Магілёўскім абласным упраўленні стала дэманстрацыя тэатралізаванай пастаноўкі «Мая чароўная картка!». Яна была падрыхтавана зыходзячы з таго, што найбольш даступна пра фінансы школьнікам раскажуць іх аднагодкі. Таму «артыстамі» сталі вучні 6-8 класаў сярэдніх школ г. Магілёва. У форме гульні ў выглядзе жанравай сцэнкі перад гледачамі-школьнікамі рабяты расказваюць пра банкаўскія плацежныя карткі, іх магчымасці, аддаленыя сэрвісы кіравання рахункам.
Такая форма падачы новых ведаў дабравольнымі фінансавымі кансультантамі банка выклікае шчырую зацікаўленасць у гледачоў, стварае нязмушаную атмасферу. Дзіцячая непасрэднасць, станоўчыя эмоцыі вядуць да свабодных зносін «настаўнікаў» з аўдыторыяй і садзейнічае хуткаму засваенню новых ведаў. Той факт, што такія ж школьнікі як і яны самі, спакойна разважаюць пра розныя банкаўскія паняцці і прадукты не пакідае абыякавым нікога з прысутных, і ад гэтага інтарэс да прадастаўляемай інфармацыі ў школьнікаў рэзка ўзрастае. Прысутнічае інтарэс – з’яўляецца жаданне ведаць аб сферы фінансаў як мага больш.
І галоўнае, пасля правядзення такіх мерапрыемстваў банк атрымлівае актыў добраахвотных фінансавых кансультантаў, якія ў школах будуць распаўсюджваць атрыманыя веды сярод сваіх аднагодкаў.
Менеджар ЦРБ ф.700 – Магілёўскага абласнога ўпраўлення Тамара Мельнікава