Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі

Так-так! Гэта зусім не жарт - адзначыць яго можна 16 сакавіка. Як? Пагуляць у якую-небудзь фінансавую гульню, парашаць задачкі і тэсты пра грошы або, напрыклад, зладзіць у сваёй сям'і конкурс на самы лепшы фінансавы  план на найбліжэйшы тыдзень.

Youth

Такое свята прыдумалі ў 2012 годзе. А яшчэ за год да гэтага ў г. Амстэрдаме (Нідэрланды) была створана некамерцыйная Міжнародная арганізацыя фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі CYFI (Children Youth Finance International) з мэтай ініцыяваць, ажыццяўляць і каардынаваць глабальны шматбаковы падыход да вырашэння праблем дзяцей і моладзі, звязаных з фінансамі.

Для чаго ўсё гэта задумалі? Справа ў тым, што ва ўсім свеце доўгі час лічылася, што грошы - гэта доля дарослых. Яны зарабляюць грошы, яны выхоўваюць дзяцей, а значыць, менавіта яны і вырашаюць усе фінансавыя пытанні. «Зараз у нас няма грошай на новую цацку, пацярпі да бацькавай зарплаты» - вось і ўсе тлумачэнні, якія раней давалі дзецям бацькі на пытанне аб фінансах. Але сучасны свет патрабуе ад дзіця нашмат большай самастойнасці, чым некалькі дзясяткаў гадоў таму. І грашовыя пытанні - далёка не выключэнне. Бо чым раней дзіця зразумее, адкуль у сям'і з'яўляюцца грошы, колькі чаму каштуюць самыя папулярныя пакупкі ў яго доме, навошта трэба эканоміць, як планаваць выдаткі, тым прасцей яму будзе прымаць важныя рашэнні ў сваім жыцці. Ды што там важныя рашэнні - простае размеркаванне карманных грошай (няхай яны і выдаюцца ў невялікіх сумах) павінна быць свядомым. І без фінансавых ведаў тут ніяк не абысціся. Бо ўжо ў школе дзіця трапляе ў свет складаных грашовых адносін, а што ўжо казаць пра дарослы свет, дзе няведанне азоў фінансавай граматнасці можа прывесці да сур'ёзных страт для бюджэту сям'і.

Каб данесці праблему важнасці фінансавай адукацыі менавіта ў юным узросце, і стварылі гэту міжнародную арганізацыю. Усе дзяржавы былі закліканы далучыцца да гэтага руху і арганізаваць у сваіх краінах разнастайныя адукацыйныя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі ў галіне фінансаў.

Зараз Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь сумесна з банкамі нашай краіны надаюць шмат ўвагі фінансаваму навучанню дзяцей і моладзі. І гэта павінна забяспечыць доўгатэрміновае аздараўленне фінансавай сістэмы, павышэнне якасці жыцця і фінансавай бяспекі будучых пакаленняў грамадзян. Дзеці і маладыя людзі ва ўзросце да 18 гадоў складаюць каля 32,1% насельніцтва планеты, аднак 99% з іх не маюць доступу да фінансавых паслуг. З прычыны адсутнасці фінансавай адукацыі маладыя людзі часта сутыкаюцца з фінансавымі праблемамі, у прыватнасці празмернай запазычанасцю, паколькі даволі лёгка атрымаўшы крэдыт, не ў поўнай меры ўсведамляюць фінансавую адказнасць. Маючы доступ да фінансавых паслуг і фінансавага забеспячэння, дзеці і моладзь набываюць навыкі эканоміць грошы і траціць іх больш адказна.

Дарэчы

У 2012 годзе ўпершыню быў праведзены Міжнародны здень фінансаў дзяцей і моладзі. Гэты дзень адзначаўся ў 26 краінах свету, для таго каб прыцягнуць увагу да фінансавых праблем дзяцей і моладзі. У 2013 годзе Міжнародны дзень фінансаў дзяцей і моладзі адзначаўся ў 80 краінах свету.  Рэспубліка Беларусь таксама прыняла ўдзел у святкаванні гэтага  дня. У Беларусі прайшоў тыдзень фінансавай граматнасці школьнікаў, у ходзе якога арганізоўваліся розныя адукацыйныя мерапрыемствы для падрастаючага пакалення ў галіне фінансаў, накіраваныя на павышэнне ўзроўню іх фінансавай граматнасці.