Як пазычыць грошы

Kredity

У каго можна ўзяць грошы ў доўг?

Кожны з нас задаваўся падобным пытаннем.

У цяперашні час вырашыць гэту праблему не выклікае асаблівых цяжкасцей. Разгледзем усе магчымыя варыянты:

1. Узяць пазыку у родных ці сяброў.

Аднак у большасці выпадкаў, можна разлічваць толькі на невялікую суму і кароткі тэрмін карыстання сродкамі. Акрамя таго, існуе рызыка страты сяброўскіх (даверных) адносін нашых родых (сяброў) у выпадку несвоечасовага вяртання грошай.

2. Звярнуцца ў ламбард.

Ламбард прадастаўляе грашовыя сродкі на кароткія тэрміны (у асноўным да 30 дзён) пад заклад каштоўных рэчаў (ювелірныя ўпрыгожванні, дарагая тэхніка і электроніка), са спагнаннем працэнтаў за карыстанне пазыкай. Пры вяртанні доўгу і выплаце працэнтаў за карыстанне грашыма, ламбард вяртае закладзеную маёмасць. У іншым выпадку, закладзеная маёмасць пераходзіць ва ўласнасць ламбарда. 

3. Атрымаць пазыку ў мікрафінасавай арганізацыі.

Як правіла, грашовыя сродкі тут можна атрымаць без паручыцельства, закладу, але невялікую суму, на кароткі тэрмін і пад высокія працэнты. 

4. Звярнуцца ў банк за атрыманнем крэдыту.

У цяперашні час банкі прапануюць шырокі выбар крэдытаў на розны мэты. 
Выберыце найбольш зручны для сябе варыянт крэдытавання. 
Неабходна выразна разумець, што крэдытныя сродкі трэба вяртаць банку з выплатай працэнтаў за карыстанне крэдытам у адпаведнасці з умовамі крэдытнага дагавору.

Што такое крэдыт?

Крэдыт - грашовыя сродкі, прадастаўленыя банкам крэдытаатрымальніку ў памеры i на ўмовах, прадугледжаных крэдытным дагаворам.

Пры гэтым крэдыт прадастаўляецца на ўмовах звяртання, платнасці і тэрміновасці. 

Зваротнасць - прынцып фінансавых, грашовых адносін, згодна з якім крэдытныя сродкі, атрыманыя крэдытаатрымальнікам у часовае карыстанне, падлягаюць абавязковаму і своечасоваму вяртанню.

Платнасць - гэта свайго роду «цана» крэдыту, якая на практыцы ўяўляе сабой працэнт за карыстанне крэдытам.

Тэрміновасць прадугледжвае, што крэдыт выдаецца на пэўны тэрмін і павінен быць не проста вернуты, а вернуты ў тэрмін, устаноўлены дагаворам.

Віды крэдытаў

Крэдыты фізічным асобам класіфікуюцца на крэдыты на фінансаванне нерухомасці і на крэдыты на спажывецкія патрэбы.

Да крэдытаў на фінансаванне нерухомасці належаць крэдыты, што прадастаўляюцца на будаўніцтва (набыццё, рэканструкцыю) жылых памяшканняў (жылых дамоў, кватэр) і нежылых памяшканняў (гаражоў, садовых домікаў і інш.)

Да крэдытаў на спажывецкія патрэбы належаць крэдыты, што прадастаўляюцца фізічным асобам у тым ліку для ажыццяўлення дзейнасці, якая не з'яўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам прадпрымальніцкай дзейнасцю (дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесная дзейнасць і г.д.), і крэдыты, мэтавае выкарыстанне для якіх не ўстаноўлена.

Да крэдытаў на спажывецкія патрэбы належыць авердрафтны крэдыт, што прадастаўляецца ў суме дэбетавага сальда па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку крэдытаатрымальніка, якое ўзнікла на працягу банкаўскага дня і не перавышае ліміту авердрафту.

Па тэрміну карыстання крэдыты класіфікуюцца на кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя.

Да кароткатэрміновых крэдытаў адносяцца крэдыты з тэрмінам поўнага вяртання (пагашэння), першапачаткова ўстаноўленым крэдытным дагаворам, да 1 года ўключна, а таксама крэдыты, прадастаўленыя па аднаўляльных крэдытных лініях і пры авердрафтным крэдытаванні, за выключэннем крэдытаў з першапачаткова ўстаноўленым у крэдытным дагаворы тэрмінам вяртання (пагашэння ) хаця б аднаго траншу крэдыту звыш аднаго года.

Да доўгатэрміновых крэдытаў адносяцца ўсе віды крэдытаў, якія не адносяцца да кароткатэрміновых.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе грамадзянам ільготныя крэдыты і крэдыты на ўмовах, вызначаных банкам, г.зн. не льготных.

Льготныя крэдыты – гэта крэдыты, умовы i парадак выдачы якіх вызначаны ўказамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Умовы і парадак прадастаўлення не льготных крэдытаў устанаўліваюцца банкам самастойна.

Спосабы забеспячэння вяртання крэдытаў

Прадастаўляемыя крэдыты павінны быць забяспечаны на поўную суму асноўнага доўгу па крэдытным дагаворы.

Выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы можа забяспечвацца:

- паручыцельствам фізічных асоб;

- няўстойкай;

- закладам маёмасці крэдытаатрымальніка або трэцяй асобы (пабудаванага жылога памяшкання або іншай нерухомасці - кватэр, гаражоў і інш.);

- страхаваннем рызыкі невяртання крэдыту;

- іншымі спосабамі забеспячэння, якiя прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы можа забяспечвацца як адным з пералічаных спосабаў, у выпадку яго дастатковасці, так і некалькімі спосабамі.

Куды звярнуцца па атрыманнем крэдыту

С целью получения потребительского (овердрафтного) кредита следует обращаться:

  • в отделение Банка;
  • к работнику Банка, рабочее место которого располагается в организации торговли (сервиса), на удаленных рабочих местах;
  • оформить заявку на кредит на корпоративном веб-сайте Банка, с использованием сервиса М-банкинг, системы Интернет-банкинг.

С целью получения кредита на финансирование недвижимости на условиях, определенных ОАО «АСБ Беларусбанк» физические лица обращаются в службу ипотечного кредитования учреждения Банка (Ипотечный офис в г.Минске).

С целью получения льготного кредита на строительство (реконструкцию) или приобретение жилых помещений физические лица обращаются в службу ипотечного кредитования учреждения Банка (Ипотечный офис в г. Минске), в которое направлены утвержденные уполномоченными органами списки на получение льготных кредитов.

Як атрымаць крэдыт

Умовы крэдытавання ў розных банках могуць істотна адрознівацца, як і патрабаванні ў дачыненні да запытваемых у крэдытаатрымальніка дакументаў. 

Для атрымання кансультацыі па крэдыце фізічныя асобы могуць звяртацца ва ўстанову банка, у Кантакт-цэнтр, а таксама на карпаратыўны сайт банка.

Крэдыт на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» прадастаўляецца ўладальнікам бягучых рахункаў, якія з'яўляюцца карыстальнікамі сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», у тым ліку фізічным асобам, даныя аб якіх утрымліваюцца ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі і якія атрыманы раней пры іх ідэнтыфікацыі пры асабістай прысутнасці ў Нацыянальным банку, банках Рэспублікі Беларусь.

Да заключэння крэдытнага дагавору кліенту прадастаўляецца інфармацыя аб умовах крэдытавання ў пісьмовым выглядзе. Па крэдытах на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» Інфармацыя пра ўмовы крэдытавання фарміруецца ў момант заключэння крэдытнага дагавору.

Пры прыняцці рашэння аб атрыманні крэдыту ў банку, неабходна старанна вывучыць умовы прадастаўлення крэдытаў і ацаніць свае магчымасці па пагашэнні асноўнага доўгу па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім, звяртаючы асаблівую ўвагу на наступнае:

- тэрмін і парадак прадастаўлення крэдыту;

- памер працэнтаў за карыстанне крэдытам і парадак іх выплаты;

- тэрмін і парадак вяртання крэдыту;

- магчымасць і ўмовы датэрміновага пагашэння крэдыту;

- адказнасць за невыкананне ўмоў крэдытнага дагавору.

Перад заключэннем крэдытнага дагавору банк ацэньвае крэдытаздольнасць заяўніка (здольнасць у поўным аб'ёме і ў тэрмін выканаць свае абавязацельствы па крэдытным дагаворы належным чынам у адпаведнасці з умовамі такога дагавору і патрабаваннямі заканадаўства) і вызначае праваздольнасць заяўніка, пасля чаго ўпаўнаважаным органам банка або работнікам банка прымаецца рашэнне аб прадастаўленні крэдыту.

Ацэнка крэдытаздольнасці заяўніка ажыццяўляецца па шэрагу фактараў - анкетных даных заяўніка, даходах, узаемаадносінах з банкам, крэдытнай гісторыі, а таксама іншых абставінах, здольных паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах належным чынам.

Як пагасіць крэдыт

Пагашэнне крэдыту, выплата працэнтаў за карыстанне ім ажыццяўляюцца як у безнаяўнай форме на рахунак крэдытадаўца, так і шляхам унясення наяўных грашовых сродкаў у касу крэдытадаўца ў адпаведнасці з крэдытным дагаворам і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Безнаяўным шляхам пагашэнне крэдытаў магчыма з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання:

- фізічныя асобы, якія з'яўляюцца трымальнікамі плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк», могуць аплаціць крэдыты, атрыманыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», у інфакіёсках банка, у сістэмах Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг;
- фізічныя асобы, якія з'яўляюцца трымальнікамі плацежных картак іншых банкаў Рэспублікі Беларусь, могуць аплаціць крэдыты, атрыманыя ў ААТ «ААБ Беларусбанк», у інфакіёсках банка (без спагнання камісіі), у касах банка з выплатай за здзяйсненне аперацыі ўзнагароджання ў памеры 1% ад сумы плацяжу, з дапамогай «М-банкінгу» (калі абмежаванне на здзяйсненне названых аперацый не ўстаноўлена банкам-эмітэнтам).

Наяўнымі грашовымі сродкамі аплаціць крэдыт можна ў касах банка, у інфакіёсках банка, абсталяваных модулем прыёму наяўных грашовых сродкаў сash-in (даступна для крэдытаў, выдадзеных у беларускіх рублях).

Пагашэнне крэдытаў на спажывецкія патрэбы з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» ажыццяўляецца штомесяц у вызначаную крэдытным дагаворам дату на падставе пастаянна дзеючага даручэння крэдытаатрымальніка шляхам спісання грашовых сродкаў з яго бягучага рахунку «Безнаяўны крэдыт». Папаўненне рахунку «Безнаяўны крэдыт» ажыццяўляецца крэдытаатрымальнікам безнаяўным спосабам з яго бягучага рахунку, адкрытага ў любой установе банка, праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг».

Крэдыт можа быць вернуты (пагашаны) датэрмінова на ўмовах, прадугледжаных крэдытным дагаворам.

Пры невыкананні (неналежным выкананні) крэдытаатрымальнікамі абавязацельстваў па крэдытным дагаворы, банк мае права патрабаваць датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.

Плата за крэдыт

Умовы крэдытных прадуктаў ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляюцца простымі, празрыстымі і не прадугледжваюць неабходнасці  выплаты якіх-небудзь дадатковых плацяжоў, камісій за суправаджэнне і абаненцкай платы.

Памер працэнтаў за карыстанне крэдытам вызначаецца з улікам расходаў крэдытадаўца, звязаных з прадастаўленнем і вяртаннем (пагашэннем) крэдыту, вядомых на момант заключэння крэдытнага дагавору (унясення змяненняў у крэдытны дагавор).

Не адносяцца да расходаў крэдытадаўца (звязаных з прадастаўленнем і вяртаннем (пагашэннем) крэдыту) і ў памер працэнтаў за карыстанне крэдытам не ўключаюцца:

страхавыя ўзносы па дагаворы добраахвотнага страхавання, страхавальнікам (застрахаванай асобай) па якім выступае крэдытаатрымальнік;

плата за афармленне здзелак, звязаных з забеспячэннем выканання абавязацельства па крэдытным дагаворы, плацяжы, звязаныя з невыкананнем або неналежным выкананнем крэдытаатрымальнікам умоў крэдытнага дагавору;

плата за ўнясенне змяненняў у крэдытны дагавор і (або) у дагаворы (здзелкі), якія забяспечваюць выкананне абавязацельстваў па ініцыятыве крэдытаатрымальніка, трэцяй асобы (гаранта, паручыцеля і г.д.);

плацяжы за выпуск і абслугоўванне дэбетавых банкаўскіх плацежных картак, выпушчаных у рамках ажыццяўлення банкаўскай аперацыі, якая прадугледжвае ў тым ліку прадастаўленне авердрафтнага крэдыту, пры ўстанаўленні платы на ўзроўні, якi не перавышае плату за выпуск у абарачэнне і абслугоўванне аналагічных дэбетавых банкаўскіх плацежных картак, выпушчаных у рамках ажыццяўлення банкаўскіх аперацый, што не прадугледжваюць прадастаўленне авердрафтнага крэдыту;

расходы па кантролі за станам закладзенай маёмасці, а таксама маёмасці, прававы тытул на якую пераведзены на крэдытадаўца;

плацяжы і камісіі замежным банкам, выплачаныя крэдытадаўцам пры прыцягненні замежных крэдытаў у адпаведнасці з дагаворамі, заключанымі з банкамі-нерэзідэнтамі, уключаючы страхавыя ўзносы, выплачваемыя замежным арганізацыям, у тым ліку ў рамках сіндыкаванага крэдытавання, а таксама страхавыя ўзносы па крэдытах, прадастаўленых замежнымі банкамі;

іншыя плацяжы, якія з'яўляюцца расходамі крэдытаатрымальніка.

Крэдытная гісторыя

Крэдытная гісторыя - звесткі, што захоўваюцца ў Нацыянальным банку , склад якіх вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 10.11.2008 №441-З «Аб крэдытных гісторыях» і якія характарызуюць суб'екта крэдытнай гісторыі і выкананне iм прынятых на сябе абавязацельстваў па крэдытных здзелках або грашовых абавязацельстваў перад фактарам па дагаворы факторынгу пры адкрытым факторынгу або банкам, якім набыты грашовыя патрабаванні пры ажыццяўленні факторынгавай аперацыі

У крэдытную гісторыю ўключаюцца наступныя звесткі аб фізічнай асобе - суб'екце крэдытнай гісторыі (калі такія маюцца)

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, грамадзянства, пол, ідэнтыфікацыйны нумар, чысло, месяц, год нараджэння, месца жыхарства, від дакумента, якi сведчыць асобу замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, яго серыя, нумар, дата выдачы, а для суб'екта крэдытнай гісторыі, якая з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, - таксама рэгiстрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - дзяржаўны рэгістр), уліковы нумар плацельшчыка, яго асноўны від дзейнасці.

У дачыненні да абавязацельстваў суб'екта крэдытнай гісторыі (для кожнага запісу крэдытнай гісторыі) ў крэдытную гісторыю ўключаюцца наступныя звесткі (калі такія маюцца):

• звесткі аб заключаных крэдытных (авердрафтных) дагаворах, дагаворах забеспячэння і іншых дагаворах (нумар і дата заключэння дагавору, сума і найменне валюты дагавору (пры адкрыцці крэдытнай лініі - гранічны памер аднаразовай запазычанасці), тэрмін вяртання і інш.),

• звесткі аб выкананні кліентамі сваіх абавязацельстваў па гэтым дагаворы (гісторыя пагашэння атрыманых крэдытаў, дапушчаныя пратэрміноўкі па крэдытах, авердрафце і пазыках, пагашэнне дапушчанай пратэрміноўкі, звесткі аб выкананні дагавораў паручыцельства, гарантый і закладу і інш.).

У адпаведнасці з заканадаўствам, адным з асноўных прынцыпаў фарміравання крэдытных гісторый і прадастаўлення крэдытных справаздач з'яўляецца забеспячэнне банкаўскай тайны. Без згоды суб'екта крэдытнай гісторыі запытаць крэдытную справаздачу маюць права толькі суды, праваахоўныя органы і іншыя асобы ў асобных выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Разам з тым, любая фізічная асоба можа атрымаць інфармацыю аб сваёй крэдытнай гісторыі (крэдытная справаздача). Для чаго ёй неабходна звярнуцца ў:

– Упраўленне «Крэдытны рэгістр» Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - для жыхароў г. Мінска;
– Галоўныя ўпраўленні Нацыянальнага банка ў абласных цэнтрах - для жыхароў рэгіёнаў.

Тэст па раздзеле "Як пазычыць грошы"