Сёння для беларускіх студэнтаў сведчанне асобы і сродак плацяжу – адно цэлае. Новую «Студэнцкую карту», якая абяцае камфорт і мабільнасць, Беларусбанк і плацежная кампанія Visa прадставілі напярэдадні ў Віцебску. На фестывалі-прэзентацыі тысячы студэнтаў «весяліліся» пад песні Алега ЛСП і кавер-групы «Куба Дэ» і «дэгуставалі» новы прадукт.
Маладзёжны фестываль апынуўся сапраўды маштабнай і запамінальнай падзеяй. Акрамя знакамітых хэдлайнераў, арганізатарам студэнцкага свята атрымалася здзівіць гасцей цёплай і драйвовой атмасферай. Ключавой падзеяй мерапрыемства стала ўрачыстая прэзентацыя «Студэнцкай карты», якую ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з плацежнай кампаніяй Visa выпусціў спецыяльна для студэнтаў краіны.
Месца правядзення маладзёжнага фестывалю выбрана не выпадкова. Пілотным удзельнікам праекта стаў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Менавіта яго студэнты першымі атрымалі новы прадукт, «Студэнцкую карту». Шчасліўчыкамі сталі ўжо 2000 студэнтаў.
Па словах арганізатараў фестывалю, «Студэнцкая карта» атрымалася якасным, вывераным прадуктам, які радуе функцыянальнасцю і зручнасцю. Гэта сімбіёз студэнцкага білета і банкаўскай плацежнай карткі, як плацежнага інструмента. Па ёй можна праходзіць у навучальную ўстанову, бібліятэку, атрымліваць электронныя кнігі і, разам з тым, разлічвацца за любыя тавары.
Індывідуальны дызайн дазваляе не толькі ідэнтыфікаваць уладальніка карты, але і рэкламаваць сваю ВНУ, а разам з тым і краіну, у любым кутку планеты. А Беларусь, як вядома, ужо заявіла пра сябе на сусветнай арэне, як пра IT-краіну.
Пры гэтым, па словах намесніка старшыні праўлення Аляксандра Ягорава, новы комплексны прадукт можа быць дапоўнены, таму банк чакае ад студэнтаў ідэй і прапаноў.
«Студэнцкая карта» выпушчана ў супрацоўніцтве з міжнароднай тэхналагічнай плацежнай кампаніяй Visa, каб кліент змог разлічыцца сваёй картай за мяжой. Картачны прадукт таксама напоўнены дадатковымі бонусамі: трымальнікі могуць выкарыстоўваць сваю картку не толькі як плацежную або студэнцкі білет, але і як дысконтную – атрымліваць спецыяльныя зніжкі для студэнтаў у арганізацыях-партнёрах, або аплачваць пакупкі на сайце Aliexpress і атрымліваць money-back у памеры 5%.
Першай шчаслівай уладальніцай новага картачнага прадукту стала студэнтка ВДМУ Яна Лемех. Дыплом і карту Яне ўручыў начальнік філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення Аляксандр Лапаткін.
Ужо дзве тысячы студэнтаў віцебскага ВНУ сталі трымальнікамі новай карткі. Як адзначыў рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анатоль Шчасны, да 1 лістапада ўсё студэнцтва, у тым ліку замежныя грамадзяне, будуць з новым картачным прадуктам.
Маладзёжны фестываль у Віцебску застанецца ў памяці ў студэнтаў надоўга. Аб атмасферным студэнцкім свяце будуць нагадваць падарункі Беларусбанка – шматфункцыянальныя карткі, – эмацыянальныя фатаграфіі і, безумоўна, мора незабыўных уражанняў!
Жывапісным заканчэннем насычанай фестывальнай праграмы сталі залпы святочнага салюту.
Не застануцца без новаўвядзення і навучэнцы іншых ВНУ. Чакаецца, што да канца года новай картай будуць забяспечаны ўжо 50 000 студэнтаў Рэспублікі Беларусь.
Аддзел камунікацый