ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе, што працэнтныя стаўкі, якія налічваюцца на суму сродкаў, што захоўваюцца на рахунках кліентаў – фізічных асоб у беларускіх рублях (зноў адкрываемых, і раней адкрытых), з 01.10.2019 г. устанаўлiваюцца ў наступных памерах:
- па бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках фізічных асоб – у памеры 0,1% гадавых, за выключэннем бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў у беларускіх рублях «Пенсіённы», спецыяльных рахункаў «Жыллёвая пазыка», спецыяльных рахункаў фізічных асоб «Субсідыя» (па гэтых рахунках памер працэнтнай стаўкі складзе 0,5% гадавых);
- па бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках фізічных асоб, да якіх аформлены карткі, а таксама па рахунках па ўліку страхавых дэпазітаў фізічных асоб – у памеры 0,1% гадавых.
Пры наяўнасці па рахунках, да якіх аформлены карткі (за выключэннем карткі растэрміноўкі «Магніт»), у бягучым месяцы і (або) месяцы, папярэднім месяцу налічэння працэнтаў, залічэння пенсіі (дапамогі) у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, памер працэнтнай стаўкі складзе 0,5% гадавых.