Сябры!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня — светлая дата для кожнага грамадзяніна нашай краіны. Гэта сімвал мужнасці, самаахвярнасці і адданасці Радзіме, сімвал надзеі і аптымізму для наступных пакаленняў беларусаў.
У гэта дарагое для кожнага з нас свята прыміце самыя цёплыя і добрыя пажаданні моцнага здароўя, асабістага і сямейнага дабрабыту, натхнення і веры ў лепшае.
Праўленне ААТ «ААБ Беларусбанк»