Навіны банка і прэс-рэлізы
04.07.2019

Прадстаўніцы БСЖ банка паўдзельнічалі ў акцыі ў рамках святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі (прэс-рэліз)

Напярэдадні памятнай даты намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын Лілія Ананіч, старшыня аб'яднанай арганізацыі БСЖ «Беларусбанка» Марына Лянчэўская і актывісткі БСЖ усклалі кветкі да манумента маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай у Жодзіна ў рамках акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага».

bsj-jidino

Да ўдзельнікаў акцыі далучыліся гараджане, выхаванцы дзіцячых садоў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, госці горада, якія ўскладалі кветкі да падножжа помніка маці-гераіні, што страціла ў гады Вялікай Айчыннай вайны пяцёра сыноў.

bsj-jidino-2

bsj-jidino-3

—  Анастасія Фамінічна - зборны вобраз беларускіх маці, якія ўнеслі сваю лепту ў Вялікую Перамогу, сімвал іх ахвярнасці і патрыятызму, - адзначыла старшыня аб'яднанай арганізацыі БСЖ «Беларусбанка» Марына Лянчэўская. —  У гэтым годзе наша арганізацыя ў рамках праекта «Жаночы твар Перамогі» імкнецца ўвекавечыць памяць аб гэтых жанчынах. Яшчэ да Дня Перамогі каля манумента «Курган Славы» ў іх гонар мы заклалі вярбовую алею. Прыемна, што ў падобных акцыях удзельнічаюць і дзеці. Гледзячы на іх, мы разумеем, што памяць пра нашу гераічную спадчыну будзе жыць.