Навіны банка і прэс-рэлізы
27.06.2019

Сейф з «залатымі» зліткамі, падарункі пераможцам і яркія сэлфі: «Беларусбанк» запрашае наведаць свае фан-зоны на Еўрапейскіх гульнях

На трох спартыўных пляцоўках - каля Мінск-Арэны, Чыжоўка-Арэны і Палаца Спорту - на працягу ўсяго перыяду правядзення II Еўрапейскіх Гульняў працуюць фан-зоны ААТ «ААБ Беларусбанк».

Першым лакацыі банка «пратэсціраваў» старшыня праўлення Віктар Ананіч. Кіраўнік азнаёміўся з крэатыўнымі фан-зонамі банка і паглядзеў, чым Нацыянальны партнёр мерапрыемства будзе здзіўляць гасцей спартыўнага форуму.

Віктар Ананіч у фан-зон Беларусбанка

Банк не толькі атрымаў статус Нацыянальнага партнёра спартыўнага форуму, але таксама прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі афіцыйных фан-зон, для працы ў якіх прыцягнуў на конкурснай аснове самых актыўных і амбіцыйных супрацоўнікаў. Кожная фан-зона - не толькі інтэрактыўная пляцоўка, але і часцінка філасофіі банка. Бо пры стварэнні іх за аснову браліся такія каштоўнасці, як кліентаарыентаванасць, адкрытасць, надзейнасць, дынамічнасць і развіццё, - адзначыў Віктар Ананіч.

сейф банка

Інтэрактыўныя гульні з гасцямі фан-зон праводзяць лепшыя спецыялісты банка. Тут вы зможаце стаць удзельнікам розных конкурсаў і спаборніцтваў, а таксама атрымаць прафесійную кансультацыю па фінансавых прадуктах.

На фан-зоне Палаца спорту, дзе найбуйнейшы банк краіны ўстанавіў велізарны сейф з «залатымі» зліткамі, можна прысесці на імправізаваны пасад, убачыць сваё адлюстраванне ў люстэрку і даведацца, што вы - галоўная каштоўнасць банка.

фан зона Беларусбанка

Падарункі ад Беларусбанка

На ўсіх трох пляцоўках дзеці і дарослыя з азартам на час могуць сабраць пазл у выглядзе вялікай плацежнай карткі, пасля чаго зрабіць яркае фота з «ажыўшым» на ёй сімвалам Еўрапейскіх гульняў - Лесікам (тут расказваем, як гэта працуе). З не меншым азартам наведвальнікі фан-зон правяраюць свой спрыт, разбіваючы велізарныя «манеты» гіганцкім малатком.

Лесік

пазлы для дзяцей

Гульні на спрыт

прызы ад Банка

Удзельнікі, якія выканалі ўмовы спаборніцтваў, атрымліваюць памятныя прызы ад Беларусбанка з сімволікай II Еўрапейскіх гульняў.

сімволіка II Еўрапейскіх гульняў

Далучайцеся і вы! Фан-зоны банка адкрыты для наведванняў з 10 раніцы і да позняга вечара.  

Лесік фота Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!