«Беларусбанк» пашырае колькасць забудоўшчыкаў
Больш за 2000 крэдытных дагавораў на суму больш як 160 млн рублёў заключана ў рамках крэдыту на нерухомасць «Іпатэка з намі» ад «Беларусбанка». Для таго каб у нашых кліентаў была магчымасць хутчэй і зручней вырашыць сваё жыллёвае пытанне, банк павялічвае колькасць кампаній-партнёраў.
Да спісу з сямі забудоўшчыкаў, у якіх з дапамогай нашага банка можна набыць жыллё на асаблівых умовах, далучылася яшчэ шэсць:
- ТДА «АЙРОН». Адзін з найбуйнейшых забудоўшчыкаў прапануе кліентам кватэры з сучаснай планіроўкай у жылых комплексах сталіцы «Мінскі квартал», «Брэсцкі», «Нарачанскі», «Пятроўшчына».
- ТАА «Сі-Трэйдзінг». Жылы комплекс «Уручскі», размешчаны ў экалагічна чыстым раёне Копішча і недалёка ад метро Уручча.
- ТАА «Белпрок Буд груп». Жылыя комплексы/таўнхаусы ў горадзе Брэсце.
- ААТ «Аргпрамбуд – Гандлёвая сетка». Гатовыя кватэры ў Мінску як зручнае і простае рашэнне жыллёвага пытання.
- ТАА «ЭЛЭДЗІ Компані» – іх ЖК «Янтар» - гэта добры выбар для тых, хто хоча набыць кватэру ў раёне, далей ад гарадской мітусні - у Фаніпалі.
- ТАА «Полацкжылбуд» – шматкватэрныя жылыя дамы ад найбуйнейшага рэгіянальнага забудоўшчыка.
- ЧП «Рамсантэхбуд» – долевае будаўніцтва у Кобрыне і іншых рэгіёнах Брэсцкай вобласці.
Крэдытам «Іпатэка з намі» можна аплаціць да 90% кошту пакупкі або будаўніцтва. Акрамя таго, Банк прадастаўляе адтэрміноўку на пагашэнне асноўнага доўгу да 18 месяцаў з таго моманту, як Вы набылі кватэру. Пры гэтым, як і па іншых крэдытах Беларусбанка, ёсць магчымасць датэрміновага пагашэння без спагнання камісій або іншых дадатковых плацяжоў.
Атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама азнаёміцца з актуальнымі ўмовамі крэдытавання можна тут або патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр па нумары 147.