Навіны банка і прэс-рэлізы
17.07.2019

«Беларусбанк» інфармуе аб выпадках махлярства ў Viber

«Беларусбанк» інфармуе сваіх кліентаў аб учашчэнні выпадкаў махлярства з выкарыстаннем метадаў сацыяльнай інжынерыі праз Viber.

Карыстальнікам месенджара прыходзіць паведамленне ад падробленага акаўнта «Беларусбанк Анлайн». Акаўнт мае лагатып банка і зарэгістраваны на замежным нумары тэлефона.

Паведамленне можа мець наступны змест: «Паважаны кліент «Беларусбанка», наша служба падтрымкі спяшаецца паведаміць вам, што ў сувязі з частымі выпадкамі махлярства ваша карта заблакіравана. Баланс 0.01 BYN. Вам неабходна звярнуцца ў бліжэйшае аддзяленне банка або па нашых кантактах у Viber». Або паведамленне: «Служба падтрымкі «Беларусбанка» інфармуе, што ў сувязі з частымі махлярскімі аперацыямі па патрабаванні службы бяспекі ваша карта заблакіравана. Баланс вашай карты 0.00 рублёў. Для разбору рэкамендуем звярнуцца ў банк або звязацца па нашых кантактах у Viber».

Паважаныя кліенты, будзьце ўважлівыя! Не перадавайце трэцім асобам інфармацыю аб рэквізітах плацежных картак, лагін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг, 3D-пароль або аднаразовы СМС-пароль, у тым ліку шляхам уводу даных на сумніўных вэб-старонках.

«Беларусбанк» прадстаўляе страхавы прадукт для банкаўскіх картак «З картай пад абаронай». Ён аб'ядноўвае ў сабе страхаванне карткі, а таксама пакупак, якія набываюцца з яе дапамогай.