Навіны банка і прэс-рэлізы
01.07.2019

Беларусбанк прадстаўляе страхоўку для картак «З картай пад абаронай»

страхаванне карткі

«Беларусбанк» прадстаўляе страхавы прадукт для банкаўскіх картак «З картай пад абаронай». Ён аб'ядноўвае ў сабе страхаванне карткі, а таксама пакупак, якія набываюцца з яе дапамогай.

Страхавая Праграма «З картай пад абаронай» кампенсуе расходы на перавыпуск карты. Кампанія верне ўкрадзеныя грошы і выплаціць кампенсацыю, нават у выпадку страты або пашкоджання аплачанага застрахаванай карткай тавару (коштам больш за 50 USD).

Якія выпадкі пакрые страхоўка?

Страту, крадзеж карткі. Кампанія выплаціць кампенсацыю за перавыпуск карты, нават калі вы яе выпадкова пашкодзілі ці яна размагніцілася, а таксама, калі забыліся PIN;

  • Крадзеж грошай з карты трэцімі асобамі;
  • Крадзеж наяўных грошай шляхам рабаўніцтва або разбою. Страхоўка таксама пакрывае выпадкі, калі зламыснікі вымушаюць зняць наяўныя ў банкамаце;
  • Кампанія кампенсуе расходы на аднаўленне дакументаў, ключоў, замену SIM-карты мабільнага тэлефона, украдзеных разам з карткай.
  • Страту або пашкоджанне тавару коштам больш за 50 USD, аплачанага застрахаванай карткай (на працягу 45 каляндарных дзён з дня куплі).

Кошт страхоўкі на год - ад 10 BYN. Гэта менш за 1 BYN у месяц і танней двух паездак на грамадскім транспарце.

Больш падрабязна пра тарыфы і ўмовы чытайце тут.

Аформіць страхоўку можна ў любым аддзяленні «Беларусбанка».