Павітацца з Янкам Купалам, пасядзець на «грашовай» банкетцы, адчуць сябе касірам з дзевяностых і ўбачыць, як выглядаў той самы «доўгі рубель», змаглі 12 і 13 лістапада госці з розных гарадоў Беларусі. Кліенты, якія адкрылі 31 кастрычніка анлайн-уклад, атрымалі магчымасць наведаць займальную экскурсію з уручэннем прызоў у музейна-камунікацыйным цэнтры Галаўнога офіса.
Укладчыкі даведаліся, з якімі мэтамі першапачаткова ствараліся банкі, як працавалі палявыя касы і што знаходзіцца ўнутры першага банкамата. Прыемным бонусам сталі падарункі – брэндзіраваныя скарбонкі, картхолдары і заплечнікі для самых маленькіх наведвальнікаў.
Па добрай традыцыі Беларусбанк у гэтым годзе далучыўся да святкавання Міжнароднага дня зберажэнняў. Па ўсёй краіне работнікі банка правялі каля 230 мерапрыемстваў з удзелам 9,5 тысяч чалавек. Сустрэчы, прэзентацыі, урокі фінансавай граматнасці, бізнес-гульні і Дні кліента – першыя тыдні лістапада атрымаліся насычанымі, а добрыя водгукі і словы падзякі ў адрас арганізатараў не прымусілі сябе чакаць.
Так, сямейная пара з Мінска адзначыла добразычлівасць спецыялістаў і асаблівую атмасферу, якая пануе ў аддзяленнях банка.
– Супрацоўнікі граматна і ў даступнай форме даносяць патрэбную інфармацыю. І самае галоўнае – няма фармалізму. У Беларусбанку заўсёды гатовы даць столькі ўвагі і часу, колькі неабходна, – падзялілася Святлана.– Банк захаваў сваю душэўнасць, і гэта адчуваецца. Асобна хачу падзякаваць за пазнавальную экскурсію і сардэчны прыём!
Госця з Бабруйска, як высветлілася, сама працавала ў Беларусбанку шмат гадоў. Але толькі на заслужаным адпачынку змагла ўбачыць унікальную экспазіцыю манет і купюр розных часоў.
– Добра, што захоўваеце памяць, гісторыю банка. Гэта неабходна рабіць для будучых пакаленняў, – лічыць бабруйчанка Ларыса.
Апынуўся ў ліку запрошаных і блогер з Салігорска. Аляксей упэўнены, што жыхары яго горада будуць рады даведацца пра незвычайны музей гісторыі ашчаднай справы.
– У нас з жонкай невялікі блог у Інстаграме, або, як мы яго называем, сямейны медыяпраект. У ім расказваем случчанам, салігарчанам і ўсім, хто нас глядзіць, пра цікавыя месцы Беларусі, спіс якіх сёння папоўніўся. Калі прыйшло паведамленне ад банка, не разважалі ні хвіліны! Я атрымліваю заробак на карту Беларусбанка і з’яўляюся ўкладчыкам шмат гадоў. Таму быў асабліва рады пазнаёміцца з Янкам Купалам у новай якасці, – заўважыў укладчык.
Усяго кліенты банка 31 кастрычніка адкрылі 1896 анлайн-укладаў праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, што перавышае сярэдні штодзённы паказчык у некалькі разоў.

Сусветны дзень зберажэнняў – выдатная нагода задумацца аб сваім фінансавым дабрабыце і зрабіць свядомы крок насустрач вялікай або маленькай мары.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы