Музей ААТ «ААБ Беларусбанк» створаны ў адпаведнасці з Загадам ААБ «Беларусбанк» ад 20 ліпеня 2000 года №184 у мэтах вывучэння і прапаганды гістарычных фактаў у станаўленні і развіцці ашчаднай справы ў краіне, выхавання банкаўскіх работнікаў на лепшых традыцыях і вопыце старэйшага пакалення.
З моманту адкрыцця ў 2002 годзе, прымеркаванага да 80-годдзя банка, музей, не адзін раз змяніўшы сваё аблічча, значна папоўніў свае фонды і калекцыі, пашырыўшы свае плошчы і тэхнічныя магчымасці, рады сустракаць новых гасцей.
Экспазіцыя прапануе ўдзячным наведвальнікам гісторыю ашчаднай справы ў першай зале, гісторыю развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» у другой, развіццё культурна-масавага і спартыўнага жыцця ў трэцяй, акунуцца ў атмасферу 50-х гг. ХХ ст. у чацвёртай. Дорыць магчымасць пазнаёміцца з папяровымі грашовымі знакамі, манетамі, ашчаднымі кніжкамі, каштоўнымі паперамі, асабістымі рэчамі ветэранаў ашчаднай справы, унікальнымі архіўнымі і фотадакументамі, узнагародамі і іншымі яркімі матэрыяламі, сведкамі гісторыі развіцця ашчаднай справы Беларусі і ААТ «ААБ Беларусбанк».
Сёння музей рады вас сустракаць у г. Мінску па пр-це Дзяржынскага, д. 18 (фае 1 паверха) з 10.00 да 16.00 (пятніца да 15.00) за выключэннем выхадных і святочных дзён. Наведванне магчыма ў суправаджэнні экскурсавода ў складзе групы колькасцю да 15 чалавек па папярэднім запісе. Наведванне музея бясплатнае.
Для папярэдняга запісу трэба адправіць заяўку на электронны адрас olga.zenkevich@asb.by.
У заяўцы неабходна ўказаць:
- спіс удзельнікаў групы (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку);
- кантактную асобу і звесткі для сувязі з кантактнай асобай (тэлефон і e-mail);
- назву арганізацыі (пры наяўнасці);
- пажаданы час наведвання.
Пасля атрымання заяўкі супрацоўнік Музея звязваецца з кантактнай асобай для канчатковага ўзгаднення даты і часу правядзення экскурсійнага абслугоўвання.
На ўсе ўзнікшыя пытанні вы можаце атрымаць адказы, патэлефанаваўшы на нумары 309-01-62, 309-05-96.