У трэці раз у сталіцы сабраліся больш за 300 спецыялістаў у галіне кіравання персаналам з усёй краіны, каб абмеркаваць работу з ключавым актывам любой кампаніі — людзьмі. Сярод удзельнікаў —профільныя дырэктары і кіраўнікі прадпрыемстваў, начальнікі аддзелаў персаналу, трэнеры і коучы.
Генеральным партнёрам спецыялізаванага нэтворкінга — HR-канферэнцыі «Людзі і задачы» ў чарговы раз выступіў Беларусбанк.



— Кожны год мы з вамі збіраемся, каб абмеркаваць самае каштоўнае для любой арганізацыі — людзей, — адзначыў, вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Краскоўскі. — Свет імкліва мяняецца, і разам з ім мяняюцца патрабаванні да прафесіяналаў. Працадаўцы шукаюць не толькі кампетэнтных спецыялістаў, але і тых, хто гатовы быць уцягнутым, ініцыятыўным, хто падзяляе каштоўнасці кампаніі і імкнецца разам з ёй да поспеху.
Кіраўнік адзначыў, што менавіта ўцягнутасць становіцца ключавым фактарам устойлівага развіцця бізнесу і грамадства. Беларусбанк, як адзін з найбуйнейшых працадаўцаў краіны, выдатна разумее: будучыню ствараюць не тэхналогіі самі па сабе, а людзі, якія ўмеюць іх выкарыстоўваць і развіваць.



Тэма ўцягнутасці работнікаў як фактар, які непасрэдна ўплывае на бізнес-паказчыкі і імідж брэнда, стала ключавой для многіх экспертаў. У тым ліку і дырэктара дэпартамента персаналу Беларусбанка Дзмітрыя Бакіноўскага.

Спікер разам з аўдыторыяй паразважалі пра тое, дзе ўсё ж такі жыве ўцягнутасць: у кашальку або карпаратыўнай культуры і ці можна купіць ўцягнутасць работніка адной толькі заработнай платай. Прадстаўнік банка расказаў, як вымяраецца ўцягнутасць у банку, як удасканальваўся гэты працэс і на якія кіраўніцкія рашэнні ўплывае.
І калі 5 гадоў таму ўцягнутасць калектыву Беларусбанка складала 75,4%, то сёння гэты стратэгічны паказчык узняўся да ўзроўню 82,4%. Гэта лічба, па словах спікера, карэлюе з мэтавымі арыенцірамі шэрагу гульцоў фінансавага сектара.

Абмеркавалі ўдзельнікі канферэнцыі таксама сітуацыю на рынку працы ў цэлым і яе галіновыя асаблівасці, падзяліліся ідэямі, як фарміраваць рэальна працуючы кадравы рэзерв і гадаваць таленты.
На падвядзенні вынікаў насычанага дня арганізатары і ўдзельнікі канферэнцыі канстатавалі, што за тры гады мерапрыемства стала важным івэнтам дзелавога жыцця і канструктыўнай пляцоўкай для абмену думкамі, пошуку натхненняў і інсайтаў.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.