Навіны банка і прэс-рэлізы
29.10.2025

Беларусбанк і Visa прадставілі хакейную арэну «Мужчынскага Клуба» ў Мінску

010

У сталіцы адбылося ўрачыстае адкрыццё інтэрактыўнай пляцоўкі з прэзентацыяй «Мужчынскага Клуба» Visa&Беларусбанк. Хакей і падарункі чакалі наведвальнікаў у гандлёвым цэнтры Green City на Каменнай Горцы з 21 па 27 кастрычніка.

Пляцоўка, прысвечаная запуску новага картачнага прадукту — «Мужчынскі Клуб» Беларусбанка сумесна з плацежнай сістэмай Visa – стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў горада Мінска.

02

Усе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў гульні – закінуць шайбу ў вароты і пазмагацца за прызы. Кожны, хто забіў дзве шайбы з трох, мог удзельнічаць у штодзённых розыгрышах тэматычнага мерча ад «Мужчынскага Клуба» Visa&Беларусбанк.

03

04

05

А трымальнікі карты «Мужчынскага Клуба» атрымалі асобы бонус — брэндзіраваную шайбу ў падарунак пры прад’яўленні карты прамоўтарам.

06

Акрамя таго, прама на месцы можна было падаць анлайн-заяўку на афармленне віртуальнай карты і паўдзельнічаць у актыўнасцях.

07

У рамках урачыстага адкрыцця пляцоўкі таксама адбылося узнагароджанне пераможцаў конкурсу малюнкаў «Мой тата самы…», прымеркаванага да Дня бацькі. Конкурс праходзіў у афіцыйным акаўнце банка ў Instagram Беларусбанка і сабраў больш за 60 малюнкаў з усёй краіны — ад маленькіх і дарослых удзельнікаў. Пераможцы вызначаліся выпадковым чынам з дапамогай рандамайзера.

08

Прызы юным мастакам — карысныя наборы Visa & Беларусбанк —адправіліся ў Ліду, Магілёў. А Валерыя з Мінска атрымала свой прыз прама на хакейнай арэне «Мужчынскага Клуба».

09

У найбліжэйшы час інтэрактыўная пляцоўка «Мужчынскага Клуба»  адправіцца ў іншыя гарады краіны, каб падарыць настрой і азарт яшчэ большай колькасці беларусаў.

10

«Мужчынскі Клуб» Беларусбанка — гэта сумесны прадукт з Visa, створаны для актыўных, упэўненых у сабе мужчын. Карта выгадна дапоўніць стыль жыцця, дазваляючы атрымліваць мані-бэк 3% на безнаяўныя аперацыі ў любімай катэгорыі: забавы, аўтамабіль, падарожжа, спорт, дом.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!