Навіны банка і прэс-рэлізы
16.09.2025

Падарунак да Дня народнага адзінства: Беларусбанк перадаў рэгіёнам 12 медыцынскіх аўтамабіляў

У Год добраўпарадкавання сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Беларусбанк даў старт чарговай добрай ініцыятыве. Дзякуючы новаму сацыяльнаму праекту «Даступная меддапамога з Беларусбанкам» у раённыя бальніцы і паліклінікі краіны адправіліся 12 новых медыцынскіх аўтамабіляў вытворчасці «МАЗ-Купава», якія ў найбліжэйшы час заступяць на дзяжурства.

image001

image002

Па дзве машыны медслужбы на кожную вобласць: арыфметыка простая, а геаграфія сацыяльнай падтрымкі – шырокая. Ганцавічы, Кобрын, Верхнядзвінск, Лельчыцы, Шуміліна, Масты, Любань, Мар’іна Горка, Вялікая Бераставіца, Бабруйск, Асіповічы, Жлобін – менавіта гэтыя гарады і пасёлкі сталі першымі кропкамі на карце дабрачыннага праекта. Плануецца, што ў будучым «Даступная меддапамога з Беларусбанкам» ахопіць і іншыя аддаленыя населеныя пункты краіны.

image003

Урачыстая цырымонія перадачы ключоў кіраўнікам устаноў аховы здароўя прайшла напярэдадні Дня народнага адзінства. Праект – яркае сведчанне таго, як аб’яднаўшыся, установы, прадпрыемствы і ведамствы могуць палепшыць жыццё нашых грамадзян.

image004

У мерапрыемстве прыняў удзел старшыня праўлення Беларусбанка, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Ананіч. Ён адзначыў, што ў каманды банка асаблівае, трапяткое стаўленне да аховы здароўя.

image005

Сацыяльная адказнасць для калектыву Беларусбанка – гэта ўжо філасофія і лад жыцця, – падкрэсліў старшыня праўлення. – За 10 гадоў для якаснага абслугоўвання пацыентаў установам аховы здароўя краіны мы перадалі 28 медыцынскіх аўтамабіляў. Ёсць сярод іх і рэанімабілі, якія дазваляюць аказваць дапамогу «на хаду», перш чым хворы трапіць у аперацыйную.

image006

Віктар Ананіч расказаў, як нарадзілася ідэя новага праекта. У студзені як давераная асоба Прэзідэнта старшыня праўлення Беларусбанка наведваў рэгіёны. Падчас адной з сустрэч з калектывамі да яго звярнуліся жыхары гарадскога пасёлка Ялізава:

–  3 600 жыхароў, 16 вёсак абслугоўвае пасялковая бальніца. Але хуткая дапамога, якая неабходна сёння, кожную хвіліну – за трыццаць кіламетраў, таму ва ўстанове папрасілі дапамагчы з набыццём аўтамабіляў. Мы сустрэліся з міністрам аховы здароўя Аляксандрам Валер’евічам Хаджаевым, кіраўніком «МАЗ-Купава» Віталіем Мікалаевічам Якубавым і абмеркавалі, што б гэта магло быць. Так атрымаўся праект «Даступная меддапамога з Беларусбанкам».

image007

Пагадненне паміж банкам і Міністэрствам аховы здароўя было падпісана у студзені, а праз 9 месяцаў госці мерапрыемства змаглі ўбачыць вынік: аснашчаны неабходным абсталяваннем кампактны і зручны аўтамабіль на базе мадэлі Lada Largus.

– Перш за ўсё гэты транспарт прызначаны для сельскай мясцовасці, – падкрэсліў міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў.Дзякуючы яму жыхары краіны змогуць адчуць тое адзінства, якое закладзена ў свяце і ў праекце, калі ўсе сферы дзейнасці, пачынаючы фінансавай і заканчваючы сацыяльнай, працуюць разам на карысць простых людзей.

image008

Залежыць паспяховая рэалізацыя праекта і ад партнёраў, правераных не адным дзесяцігоддзем цеснага супрацоўніцтва.

– Мы некалькі разоў пераглядалі тэхнічнае заданне, мянялі машыну.  Я спадзяюся, што нарэшце мы трапілі ў той варыянт, які патрэбны медыкам і зручны пацыентам, – расказаў генеральны дырэктар ТАА «Завод аўтамабільных прычэпаў і кузавоў «МАЗ-Купава» Віталій Якубаў.

image009

Шчырыя словы ўдзячнасці прагучалі з вуснаў прадстаўнікоў рэгіянальных устаноў.

image010

– Вы ўдыхнулі жыццё ў метал, а нашы медыкі ўдыхнуць жыццё ў кожнага пацыента, які мае патрэбу ў дапамозе, – адзначыла намеснік старшыні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Марына Давыдзік. – У беларусаў у крыві традыцыя быць міласэрнымі, саўдзельнічаць, суперажываць і ўмець дзяліцца. Сёння вы дзеліцеся з намі выдатнымі аўтамабілямі, якія паедуць у розныя куткі Беларусі, а заўтра яны вернуцца ўсім маючым дачыненне тысячамі «дзякуй» ад пацыентаў.

image011

Пасля ўрачыстай часткі госці бліжэй пазнаёміліся з новымі кампактнымі і функцыянальнымі аўтамабілямі. Стваральнікі праекта ўпэўнены: машыны медыцынскай службы не толькі дапамогуць павысіць якасць паслуг у рэгіёнах, але і палегчаць працу ўрачоў.

image012

image013

Нагадаем, праект «Даступная меддапамога з Беларусбанкам» стаў адным з васьмі праектаў у партфелі сацыяльных ініцыятыў. Сімвалічна, што яго прэзентавалі ў Год добраўпарадкавання і ў працяг пяцігодкі якасці.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!