Навіны банка і прэс-рэлізы
16.06.2025

20 000 беларусаў сталі ўладальнікамі аўтамабіляў BELGEE дзякуючы крэдытам Беларусбанка

превью

Сумесная праграма Беларусбанка і СЗАТ «БЕЛДЖЫ» па крэдытаванні аўтамабіляў BELGEE дзейнічае з 2018 года. За гэты час больш за 20 тысяч беларусаў сталі шчаслівымі ўладальнікамі новых аўтамабіляў айчыннага вытворцы, аформіўшы крэдыты на агульную суму каля 800 мільёнаў рублёў.

СЗАТ «БЕЛДЖЫ» адзначыла плённае супрацоўніцтва з банкам па выніках 2024 года ўзнагародай «За надзейныя партнёрскія адносіны і лідарства па прадастаўленні крэдытаў на набыццё аўтамабіляў маркі BELGEE ў 2024 годзе». Гэта ўжо не першая падобная ўзнагарода ў скарбонцы банка: за 2022 год партнёр адзначыў банк «За надзейныя партнёрскія адносіны, эфектыўную працу і высокія дасягненні за 2022 год».

— Беларусбанк высока цэніць станоўчыя водгукі аб сваёй дзейнасці з боку партнёраў. Яны матывуюць працягваць ўдасканальвацца. Асабліва прыемна, што дзякуючы нашым крэдытным прадуктам стымулюецца попыт на айчынныя тавары. З аднаго боку, мы дапамагаем грамадзянам здзяйсняць мары аб новым надзейным аўто, з другога — спрыяем развіццю вытворцы. У такім цесным і выгадным для кожнага з бакоў тандэме ўносім уклад у развіццё эканомікі, — адзначыла намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна.

Нагадаем, сёння банк прапануе прывабныя ўмовы крэдытавання са зніжанай працэнтнай стаўкай у льготны перыяд на набыццё аўтамабіляў Belgee мадэляў: X50, S50, X70. Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння.

Падаць заяўку на крэдыт і аформіць крэдытны дагавор можна як у прадстаўнікоў банка ва ўсіх дылерскі цэнтрах СЗАТ «БЕЛДЖЫ» і ў аддзяленнях банка, так і дыстанцыйна ў электронным выглядзе без наведвання банка на карпаратыўным сайце банка, а таксама ў дадатку М-Belarusbank або Інтэрнэт-банкінгу.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або па тэлефоне 147.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!