Навіны банка і прэс-рэлізы
04.06.2025

Беларусбанк арганізаваў чарговае свята для падапечных з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу

1

Да Дня абароны дзяцей Беларусбанк сумесна з Ваеннай акадэміяй і кампаніямі-партнёрамі, якія спецыялізуюцца на пытаннях кібербяспекі, правялі свята «Мы побач! Мы разам!» для падапечных з 17 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, катэджы для якіх пабудаваў Беларусбанк у рамках праекта «Бацькоўскі кут».

2

Падобныя мерапрыемствы для банка шматгадовая традыцыя. Пачынаючы 17 гадоў таму сацыяльны праект «Бацькоўскі кут», каманда банка вырашыла, што будзе не проста дарыць дзецям дах над галавой, але і ўсяляк садзейнічаць іх сацыялізацыі і ўключэнню ў дарослае жыццё. Урокі фінансавай граматнасці і кібербяспекі таксама сталі добрай і карыснай традыцыяй.

А каб дзецям і іх бацькам было максімальна цікава і пазнавальна, месца і фармат мерапрыемства кожны год абнаўляецца. У мінулым падарожнічалі на Лінію Сталіна і наведвалі таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Расіі. Сёлета свята для 140 дзяцей ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў прайшло на тэрыторыі Ваеннай акадэміі.

Ужо 17 гадоў Беларусбанк рэалізуе праект «Бацькоўскі кут». І за гэты час пабудаваў 17 катэджаў для прыёмных сем’яў. Але наша задача не проста забяспечыць дзецям дах над галавой, але і дапамагчы ў сацыялізацыі. У гэтым дапамагаюць таксама грамадскія арганізацыі банка. Разам мы прывозім дзяцей і іх бацькоў у знакавыя месцы, праводзім заняткі па фінансавай і лічбавай граматнасці. Кожны год стараемся прыдумаць нешта новае і цікавае. У папярэднія гады вазілі дзяцей у музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, на Лінію Сталіна і на футбольны матч. У гэтым — гаворым пра нацыянальную і інфармацыйную бяспеку на тэрыторыі Ваеннай акадэміі. Хочацца, каб дзеці адчувалі, што ў роднай дзяржаве, моцнай і выдатнай, яны пад надзейнай абаронай і акружаны ўвагай і клопатам,расказала старшыня Аб’яднанай арганізацыі БСЖ банка Ала Райцэс.

Пра важнасць патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення і нацыянальную бяспеку дзецям расказаў палкоўнік Арцём Няверка, намеснік начальніка Акадэміі па вучэбнай працы:

Мы з радасцю прынялі дзяцей у Ваеннай акадэміі, каб не проста арганізаваць свята, падарыць ўражанні, але і правесці свайго роду прафарыентацыйную працу. Магчыма, хтосьці з дзяцей паглядзеўшы, у якіх умовах і чым жывуць нашы курсанты, захоча прысвяціць сябе воінскай справе.

Аб лічбавай бяспецы з дзецьмі пагаварылі прадстаўнікі кампаній, якія спецыялізуюцца на кібербяспецы: Васілій Хіжны і Міхаіл Красніцкі.

Таксама ў рамках мерапрыемства ўдзельнікі азнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай акадэміі, паглядзелі паказальныя выступленні курсантаў, паўдзельнічалі ў квізе «Якія прафесіі дапамагаюць абараняць лічбавы свет». А бацькі-выхавацелі ў гэты час размаўлялі з псіхолагам, спрабуючы лепш разабрацца, як не выгараць і будаваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з падрастаючым пакаленнем.

Вось ужо 15 гадоў я працую мамай у вялікай сям’і. І ўвесь гэты час нас падтрымлівае Беларусбанк і яго грамадскія арганізацыі. Не абышлося ніводнага навагодняга свята, ніводнай сустрэчы лета і пачатку навучальнага года без гэтай падтрымкі і падарункаў, — расказала Святлана Канаваленка, выхавацель.

Дарэчы, у гэтым годзе арганізацыя «Белая Русь» банка таксама падрыхтавала сюрпрыз для сем’яў — вялікія сучасныя турыстычныя палаткі. Святлана Канаваленка адзначыла, што падарунак вельмі дарэчы:

— Мы плануем адпачынак на Нарачы, хацелі купляць, але атрымалі вось такі своечасовы падарунак. Кажу дзякуй ад усіх мам і дзетак за падтрымку, дапамогу і любоў, якую мы адчуваем з боку банка.

Духмяная салдацкая каша і паходная кухня, магчымасць пасядзець у танку і пратэсціраваць кіраванне разведвальным дронам зрабілі мерапрыемства незабыўным і не падобным на папярэднія сустрэчы вялікай сям’і падапечных Беларусбанка.

Прыемны сюрпрыз ад Беларускага саюза жанчын — сапраўдны каравай —дастаўся прымаючаму боку: курсантам і афіцэрам Ваеннай акадэміі.

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

«Крута! Хачу паспрабаваць! Нічога сабе! Самы лепшы дзень у маім жыцці!» — гэта толькі некаторыя рэакцыі дзяцей на падзеі насычанага дня.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!