Напярэдадні Дня абароны дзяцей служба маркетынгу Беларусбанка вырашыла падзяліцца цікавымі назіраннямі аб фінансавай актыўнасці на працягу года самых юных кліентаў. Даследаванне паказала, што сучасная моладзь не толькі ўпэўнена выкарыстоўвае плацежныя карты, але і становіцца актыўным удзельнікам эканамічнага жыцця. Для лепшага ўспрымання лічбы пераведзены ў аналогіі.
Даследаванне праводзілася на падставе аперацый, здзейсненых па трох папулярных картках Беларусбанка, арыентаваных для кліентаў юнага ўзросту: Клуб «Зебра», Карта навучэнца, «Ізі-карта».
За год кліенты ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў здзейснілі больш за 20 мільёнаў транзакцый. На суму гэтых транзакцый можна было б забяспечыць кожнага жыхара Баранавічаў горным роварам беларускай вытворчасці. А вось сярэдняя сума аперацый эквівалентная кошту пачка чыпсаў і газіроўкі – класічнаму «набору мары» любога школьніка.
Самая папулярная катэгорыя для пакупак — супермаркеты і ўнівермагі: больш за 12 мільёнаў транзакцый. На агульную суму гэтых транзакцый можна было б падарыць кожнаму мінчаніну дыванок для ёгі.
Дзеці любяць фастфуд. І гэта наглядна пацвярджаюць лічбы. Больш за 485 тыс. аперацый — колькасць пакупак, здзейсненых у арганізацыях гэтай катэгорыі. Яна эквівалентная частаванню бургерам з бульбай і напоем кожнага жыхара Бабруйска.
Наступныя ў рэйтынгу па папулярнасці — лічбавыя гульні: больш за 249 тыс. транзакцый. На выдаткаваныя сродкі можна было б набыць гульні на платформе Steam кожнаму жыхару Салігорска.
Побач са светам пікселяў і хуткасцей жыве іншая магія — магія кнігарняў. Там дзеці здзейснілі больш за 133 тыс. транзакцый. Агульная сума аперацый эквівалентная куплі для кожнага жыхара Барысава па невялікім зборніку баек.
У эпоху анлайн-забаў паркі і атракцыёны даказваюць сваю сталую папулярнасць. Тут моладдзю здзейснена больш за 46 тыс. транзакцый. Выдаткаванай сумы хапіла б, каб пракаціць кожнага жыхара Рэчыцы на коле агляду ў Парку Горкага ў Мінску.
На экране любімыя героі ажываюць, ператвараючы кожны прагляд у захапляльныя прыгоды. Дзеці здзейснілі больш за 31 тыс. транзакцый у арганізацыях, якія адносяцца да катэгорыі «кіно». На агульную суму здзейсненых там пакупак можна было б набыць білеты ў кіно для кожнага жыхара Рагачова.
Тэхніка адкрывае дзецям цэлы свет магчымасцей: ад займальных гульняў да атрымання новых ведаў. Маленькія аматары гаджэтаў здзейснілі больш за 16 тыс. пакупак у спецыялізаваных магазінах. Выдаткі па гэтай катэгорыі эквівалентныя колькасці бесправадных навушнікаў для ўсіх жыхароў Бялынічаў.
Гэта асноўныя катэгорыі магазінаў і арганізацый, у якіх найбольш часта здзяйсняюць свае пакупкі юныя кліенты банка.
Што датычыцца аперацый, звязаных з папаўненнем карткі і наадварот зняццем грошай, то тут назіраецца адрозненне паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі. Хлопчыкі часцей папаўняюць карты (больш за 343 тыс. транзакцый), а дзяўчынкі здымаюць наяўныя грошы (больш за 307 тыс. аперацый). У разрэзе ўзростаў самыя актыўныя ў зняцці наяўных грошай – падлеткі 17-18 гадоў (396 тыс. аперацый), тады як дзеці 6-16 гадоў часцей папаўняюць карты (388 тыс. аперацый).
Беларусбанк праяўляе ўвагу не толькі да прадуктаў і якасці абслугоўвання юных кліентаў, але і актыўна ўдзельнічае ў сацыяльных ініцыятывах, накіраваных на развіццё і падтрымку падрастаючага пакалення.
Сярод рэалізуемых ініцыятыў вылучаецца праект «У школу з Беларусбанкам»: за тры гады банк перадаў 18 сучасных аўтобусаў для бяспечных і камфортных паездак дзяцей у сельскай мясцовасці. На пастаяннай аснове банк падключае школы да праекта «Карта навучэнца», які садзейнічае фарміраванню асноў фінансавай граматнасці ў моладзі з ранніх гадоў.
Акрамя таго, Беларусбанк стварае спецыялізаваныя брэндзіраваныя аўдыторыі ў навучальных установах (ГрДУ ім. Янкі Купалы, ПалесДУ, МДКСА і інш.), забяспечваючы неабходныя ўмовы будучым спецыялістам.
Важным напрамкам дзейнасці банка з’яўляецца новы праект «Шлях да прафесіі з Беларусбанкам». Яго мэта – спрыяць падрыхтоўцы кадраў, неабходных эканоміцы краіны, і павысіць узровень прафесійнай падрыхтоўкі маладых спецыялістаў.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram і першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.