Навіны банка і прэс-рэлізы
10.04.2025

Беларусбанк падарыў гораду энергетыкаў сучасны медыцынскі аўтамабіль

image001

На тэрыторыі Астравецкай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы адбылася цырымонія перадачы медыцынскага аўтамабіля, набытага банкам сумесна з даччыным прадпрыемствам «АСБ Лізінг». Урачысты момант з медработнікамі і жыхарамі горада падзялілі губернатар Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня праўлення Беларусбанка Віктар Ананіч, старшыня Астравецкага райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і іншыя запрошаныя.

image002

image003

У Год добраўпарадкавання Беларусбанк надае павышаную ўвагу падтрымцы сферы аховы здароўя. Для нас вельмі важна, каб медыкі дабіраліся да пацыентаў у камфортных умовах, а грамадзяне атрымлівалі аператыўную і кваліфікаваную меддапамогу, — адзначыў Віктар Ананіч. —  Тэхналагічны аўтамабіль для маладога горада энергетыкаў наш уклад у павышэнне якасці жыцця гараджан. Гэтыя людзі забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне стратэгічнага аб’екта інфраструктуры ўсёй краіны атамнай станцыі, а значыць, клапоцяцца аб нашай энергетычнай бяспецы. Беларусбанк жа паклапаціўся аб якаснай меддапамозе для горада.

Першая думка: каб яго радзей выкарыстоўвалі, а крытычных выпадкаў было менш, —  падкрэсліў Юрый Караеў. — Цяпер веды і навыкі разам з новай апаратурай дазволяць экіпажу больш хутка і эфектыўна аказваць дапамогу.

Ключы ад аўтамабіля кіраўнік банка ўручыў галоўнаму ўрачу Астравецкай ЦРКБ Уладзіміру Мажэйка.

image004

– Час для медыцыны мае важнае значэнне: ад хуткасці дастаўкі пацыента ў стацыянар напрамую залежыць вынік лячэння, здароўе хворага і яго жыццё. Аўтамабіль, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, упэўнены, павысіць якасць медыцынскай дапамогі, – сказаў Уладзімір Мажэйка. У складзе нашага аддзялення хуткай неадкладнай медыцынскай дапамогі ёсць брыгада інтэнсіўнай тэрапіі, якая ўкамплектавана ўрачом, сярэднім медыцынскім персаналам і выязджае на самыя складаныя выклікі.

image005

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Віктар Ананіч удакладніў, што за 10 гадоў для ўстаноў аховы здароўя па ўсёй краіне набыта 16 медыцынскіх аўтамабіляў рознага профілю: ад карэт хуткай дапамогі да рэанімабіляў. Акрамя таго, у гэтым годзе банк падпісаў пагадненне з Міністэрствам аховы здароўя, і ўжо летам у рамках новага праекта «Даступная меддапамога з Беларусбанкам» 12 бальніц (па дзве ў кожнай вобласці) атрымаюць новыя медаўтамабілі айчыннай вытворчасці.  Яны практычна гатовы сысці з канвеера «МАЗ Купава». Такім чынам, за 10 гадоў на медыцыну Беларусбанк накіраваў больш за 5 мільёнаў рублёў.

image006

Праз такія праекты банк выконвае важную сацыяльную місію і рэалізуе пасыл Кіраўніка дзяржавы: дайсці да кожнага чалавека. Няхай гэты аўтамабіль будзе надзейным памочнікам паважаным медыкам у высакароднай справе выратавання жыцця, — падвёў вынік кіраўнік банка.

image007

Завершылася мерапрыемства экскурсіяй па Астравецкай бальніцы.

image008

image009

image010

image011

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!