Навіны банка і прэс-рэлізы
25.03.2025

Картка Клуба «Лэдзі» са скідкай: Беларусбанк запусціў спецыяльную прапанову

1

Беларусбанк працягвае праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя пятаму дню нараджэння самага жаноцкага банкаўскага прадукту — Клуба «Лэдзі», і запускае спецпрапанову па афармленні картак Visa Gold.

У перыяд з 25 сакавіка па 30 красавіка рэзідэнты краіны могуць аформіць картку Visa Gold Клуба «Лэдзі» па зніжаным кошце:

  • 1 рубель пры афармленні віртуальнай карткі ў Інтэрнэт-банкінгу (раней — 10 рублёў);
  • 10 рублёў пры афармленні карткі ў Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, сайце банка, па тэлефоне 147 кантакт-цэнтра, у інфакіёску (раней — 25 рублёў);
  • 20 рублёў пры афармленні карткі ва ўстанове банка (раней —35 рублёў).

Штомесячная плата за абслугоўванне карткі незалежна ад спосабу яе афармлення ажыццяўляецца ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, выконваемыя ААТ «ААБ Беларусбанк», і складае 2 рублі. Як і раней, гэта плата не спаганяецца пры дасягненні ў месяц па рахунку безнаяўных расходных аперацый у памеры 400 рублёў (150 адзінак валюты або 12500 рас. рублёў).

Картка Visa Gold Клуба «Лэдзі» дазваляе трымальніку атрымліваць мані-бэк 3% пры разліках у АГС катэгорыі прыгажосці і догляду, а таксама ў магазінах-партнёрах банка, карыстацца кансьерж-сэрвісам, пакетам «Поўны» паслугі М-банкінг і ўнікальнымі прапановамі ад Беларусбанка і Visa, афармляць іншыя прадукты банка са скідкай або на спецыяльных умовах.

Больш падрабязна аб усіх перавагах Клуба «Лэдзі» тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!

Виртуальный консультант