6 мільёнаў кліентаў — менавіта столькі абслугоўваецца ў Беларусбанку. Транзакцыйныя звычкі кліентаў, перавагі ў выбары катэгорый магазінаў, аб’ёмы пакупак у месяц могуць быць рэпрэзентатыўнай інфармацыяй для разумення, як звычайны беларус распараджаецца сваімі фінансамі.
Напярэдадні Дня жанчын служба маркетынгу Беларусбанка вывучыла пакупніцкія звычкі кліентаў у 2024 годзе, надаўшы асаблівую ўвагу асаблівасцям жаночых тратаў, заадно параўнаўшы іх з мужчынскімі. Ці апраўданы гендэрныя фінансавыя стэрэатыпы і як маглі б выглядаць транзакцыі, калі лічбы перавесці ў прыгожыя аналогіі — у спецыяльным святочным прэс-рэлізе.
1. Кожны візіт у салон — гэта не проста трата, а клопат пра сябе, інвестыцыі ва ўпэўненасць і настрой.
Калі б усе інвестыцыі жанчын-кліентаў банка ў сваю прыгажосць і догляд ператварыліся б у кветкі, то атрымаўся б велізарны сад з больш чым 15 мільёнаў руж.
У сакавіку «Клуб Лэдзі» адзначае сваё пяцігоддзе, і ў гонар юбілею банк падрыхтаваў шэраг цікавых прапаноў. Каб не страціць іх, падпішыцеся на Instagram банка (@asb.belarusbank) і Клуба «Лэдзі» (@ladyclub.asb).
2. Аптэка ратуе ад прастуды, а зефір — ад дрэннага настрою.
Калі б за кожную пакупку ў аптэцы давалі зефір, то кліенткі банка сабралі б больш за 15 тысяч тон «добрага настрою».
Нагадваем, што ў рамках акцыйнай прапановы да 30.04.2025 па картах «Клуба Аксаміт» мані-бэк у аптэках 3%.
3. Клопат пра гадаванцаў — гэта як цёплы шалік, які беражліва вяжацца для тых, хто дораг. Кожная пятля ў гэтым шаліку — гэта праява любові: візіт да ветэрынара, своечасова набыты корм, ласкавае слова ці проста сумесна праведзены час.
Калі траты кліентак банка на ветэрынарныя паслугі ператварыць у пяцелькі, то атрымаўся б шалік даўжынёй у 35 кіламетраў.
Беларусбанк падзяляе любоў да хатніх жывёл, таму прапануе страхоўку «З клопатам пра гадаванца», каб праяўляць свой клопат было не толькі прыемна, але і менш затратна.
4. Для многіх жанчын таксі — гэта не толькі спосаб дабрацца з кропкі А ў кропку Б, а магчымасць дазволіць сабе маленькую раскошу ў паўсядзённым жыцці.
Калі б усе паездкі на таксі, аплачаныя жанчынамі-кліенткамі Беларусбанка ў мінулым годзе, ператварыць у ікрынкі, то можна было б атрымаць асалоду ад 300 кг асятровай ікры.
Аматараў раскошы і эксклюзіўных прывілеяў банк запрашае ўступіць у Клуб «Персона» або аформіць картку Visa Signature Клуба «Лэдзі».
5. Аўтамабіль перастаў быць раскошай і ператварыўся ў сродак перамяшчэння. А выгоднасці, якія ён дае, апраўдваюць выдаткі на яго.
Калі б усё паліва, набытае кліентамі-мужчынамі на АЗС, патраціць на запраўку аднаго аўтамабіля, то гэтага хапіла б на 3500 паездак да Месяца і назад.
Касмічныя жаданні не толькі аўтаўладальнікаў-мужчын можа выканаць «Бясконцая карта».
6. Цела выбірае правільнае харчаванне, а душа часам патрабуе фастфуда.
Мужчыны-кліенты банка — сапраўдныя беларусы. У катэгорыі «Фастфуд» за мінулы год яны патрацілі столькі, колькі каштуе 1300 тон бульбы фры.
Калі б кліенты аплачвалі фастфуд толькі Ізі-картай, то за кошт манібэка па картцы бульбы фры было б на 26 тон больш.
7. Ювелірныя вырабы, як і пеністы напой, дораць свята, але толькі іх бляск і прыгажосць застаюцца назаўжды.
Калі б усе траты кліентаў-мужчын на ювелірныя вырабы ператварыліся ў кропелькі пеністага, то імі можна было б напоўніць больш за 12 000 бакалаў.
Пеністыя напоі і ювелірныя вырабы — гэта задавальненне не на кожны дзень, а вось радаваць сябе баламі па карце «Шчодрая» можна пастаянна і без нагоды.
8. Электраэнергія — гэта не проста рэсурс, гэта нябачная нітка, якая звязвае кожны момант жыцця. Яна заўсёды побач: у святле і цяпле, якое сагравае дом, у руху транспарту, які вязе да новых уражанняў, і нават у званку тэлефона.
Электраэнергіі, набытай за год усімі кліентамі банка для зарадкі электрамабіляў, хапіла б на зарадку мабільнага тэлефона 190 мільёнаў разоў.
На ўжо зараджаныя тэлефоны можна ўстанавіць і мабільны дадатак M-Belarusbank, каб адчуць зручнасць і выгаду анлайн-абслугоўвання.
9. Кожны паход у тэатр — гэта не проста вечар, а падарожжа ў іншы свет, дзе ажываюць гісторыі і эмоцыі.
Сума выдаткаў кліентаў банка на наведванне тэатра за мінулы год магла б забяспечыць аншлаг на ўсе пастаноўкі Вялікага тэатра оперы і балета на працягу года.
Наведаць эксклюзіўныя мерапрыемствы, не марнуючы шмат часу на пошук і куплю білетаў, дапаможа кансьерж-сэрвіс. Ён ёсць у прэміяльных прадуктах банка, у тым ліку ў «Белкарт Максімум» Клуба «Персона».
Праведзены аналіз транзакцый дазваляе зрабіць выснову, што нягледзячы на гендэрную прыналежнасць, кожны кліент Беларусбанка ўнікальны: хтосьці аддае перавагу рабіць практычныя пакупкі, хтосьці — дарыць блізкім незабыўныя ўражанні.
Разам з тым нягледзячы на сваю індывідуальнасць ў кліентаў банка ёсць тое, што іх аб’ядноўвае — шчодрасць і дабрыня. За мінулы год кліенты перавялі больш за 205 000 000 рублёў на дабрачыннасць. Гэта сведчыць не толькі пра фінансавую актыўнасць, але і пра гатоўнасць дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы