Навіны банка і прэс-рэлізы
18.02.2025

У Беларусбанку расказалі, як навучыць дзяцей не пападацца на хітрасці махляроў

01

Цэнтр кібербяспекі Беларусбанка прааналізаваў рост махлярскіх схем, накіраваных супраць дзяцей і непаўналетніх, і падрыхтаваў простыя правілы, якія дапамогуць ім супрацьстаяць.

Распаўсюджанымі схемамі махляроў з’яўляюцца:

  • Падробленыя акцыі або выйгрышы ў анлайн-гульнях, прапановы аб выгадным продажы ігравой валюты прыводзяць да распаўсюджвання даных банкаўскіх карт дзяцей або іх бацькоў.
  • «Класічны вішынг»: махляры тэлефануюць дзіцяці, прадстаўляючыся супрацоўнікамі МУС, службы бяспекі або іншых арганізацый, і паведамляюць пра «надзвычайную сітуацыю». Напрыклад, сцвярджаюць, што бацькам пагражае небяспека, і патрабуюць тэрмінова перавесці грошы.
  • Пад выглядам абароны або дапамогі махляры могуць папрасіць дзіцяці ўстанавіць праграмы аддаленага доступу, якія дазваляюць атрымаць кантроль над смартфонам бацькоў і іх банкаўскімі дадаткамі.

Асабліва небяспечныя выпадкі, калі дзеці ненаўмысна ўцягваюцца ў махлярскія схемы ў ролі дропаў.

Хто такія дропы?

Дроп або «грашовы мул» – гэта той чалавек, які пагаджаецца, каб яго банкаўская карта стала «транзітнай» для ўкрадзеных махлярамі грошай. Ён пераводзіць незаконна атрыманыя грашовыя сродкі паміж рознымі рахункамі. Такі ланцуг пераводаў патрэбны для таго, каб заблытаць сляды кіберзлачынцаў і ўскладніць працу праваахоўным органам.

Ахвяру прыцягваюць да супрацоўніцтва абяцаннем хуткага і лёгкага спосабу заробку.

Чалавек не заўсёды ўсведамляе, што ўцягнуты ў злачынную схему. Важна разумець, дроп – гэта «найніжэйшае» звяно злачыннай сеткі, на якое праваахоўнікі выходзяць у першую чаргу. Ён становіцца правапарушальнікам і саўдзельнікам злачынстваў, якія караюцца па ўсёй строгасці закона: штрафы, канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне волі.

Хто становіцца дропам?

У асноўнай групе рызыкі непаўналетнія, студэнты і навучэнцы, беспрацоўныя, якія пераехалі ў вялікі горад з маленькага, прадстаўнікі эканамічна і сацыяльна неабароненых груп насельніцтва.

Асноўныя прыкметы пастак для дропаў:

  • прапанова аб працы выглядае занадта прывабна, каб быць праўдай;
  • можна зарабіць вялікія грошы, прыкладаючы мінімум намаганняў;
  • для атрымання працы вам трэба прадаставіць сваю банкаўскую карту;
  • прапанова працы ад кампаніі, пра якую няма ніякай інфармацыі ў Інтэрнэце;
  • на афіцыйным сайце кампаніі, якая прапануе працу, і ў аддзеле кадраў няма інфармацыі аб вакансіях і аб працы, якая ўключае перавод грошай;
  • супер выгадная прапанова аб працы паступіла праз сацыяльныя сеткі або электронную пошту, а адпраўшчык вам незнаёмы.

Беларусбанк нагадвае, ключ да абароны ад махляроў — гэта інфармацыя. Чым больш людзей будуць праінфармаваны аб схемах падману, тым цяжэй ім стане знаходзіць новых ахвяраў.

Для палягчэння ўспрымання інфармацыі юнымі трымальнікамі карт і інтэрнэт-карыстальнікамі банк распрацаваў графічныя матэрыялы з персанажам па імені Кібергаў.

02

04

05

Дзяліцеся ведамі з сябрамі і блізкімі, бо толькі разам мы можам стварыць бяспечную прастору для жыцця нашых дзяцей.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!