Навіны банка і прэс-рэлізы
29.01.2025

Беларусбанк прадстаўляе чарговы выпуск брэнд-медыя

Беларусбанк падрыхтаваў чароўны выпуск карпаратыўнага часопіса «PRO Беларусбанк». На старонках брэнд-медыя разам з прывычна сур’ёзным і карысным кантэнтам можна пазнаёміцца з натхняльнымі гісторыямі здзяйснення жаданняў (не без дапамогі прадуктаў банка), а таксама даведацца, як стаць чараўніком самому сабе. Гэта і многае іншае ўжо даступна ў электроннай версіі.

Анонс_1_выбран

Тэма часопіса — падвядзенне вынікаў мінулага года. Даведаецеся, якія прадукты і сэрвісы  з’явіліся ў банку ў 2024 годзе, наколькі яны сталі папулярнымі ў кліентаў, а таксама якіх узнагарод  удастоены найбуйнейшы банк краіны.

Пазнаёміцеся з новым сацыяльным праектам  «Даступная меддапамога з Беларусбанкам».

Адной з галоўных нагод для гонару ў мінулым годзе для крэатыўнай каманды банка стаў каляндар «Ідэальны свет Марыі Прахаровіч». На старонках выдання расказалі гісторыю знаёмства з мастачкай (спасылка на профіль у Instagram — @augustus_art_m), чым яна натхніла каманду банка і раскрылі філасофію кожнай карціны.

У новым выпуску асобная ўвага нададзена тэме крэдытаў: простымі словамі і на канкрэтным прыкладзе паказалі, як фарміруецца плацеж па крэдыце , а таксама падзяліліся рэальнай гісторыяй кліентаў, якія дзякуючы двум крэдытам набылі жаданы аўтамабіль і машынамесца.

Пераходзьце па спасылцы, каб пазнаёміцца з новым выпускам нумара «PRO Беларусбанк» у электронным фармаце, або чытайце друкаваную версію часопіса ў аддзяленнях банка.

Каб ацаніць часопіс, а таксама прапанаваць тэму для новага выпуску брэнд-медыя, пераходзьце па спасылцы.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!