Навіны банка і прэс-рэлізы
31.12.2024

Не дазваляйце махлярам азмрочыць вашы святы. Навагоднія парады па фінансавай бяспецы

Канец снежня і пачатак студзеня — традыцыйны час актывізацыі махляроў. Гэта нядзіўна: усе сканцэнтраваны на завяршэнні спраў і падрыхтоўцы да святаў, а занятасць і спешка значна зніжаюць крытычнасць ўспрымання. Расказваем, на што трэба звяртаць увагу, каб не трапіць на вуду зламыснікаў.

Розыгрышы і акцыі

Паток пераднавагодніх розыгрышаў і акцый звычайна настолькі інтэнсіўны, што ў ім зусім нескладана згубіцца фэйкавым прапановам ад махляроў. Настойліва рэкамендуем не давяраць занадта прывабным абяцанням. Кіруйцеся толькі звесткамі, якія публікуюцца ў афіцыйных каналах Беларусбанка ў мэсэнджарах і на яго старонках у сацыяльных сетках: Instagram @asb.belarusbank, Instagram для бізнесу @business.asb, Facebook, Viber, «Вконтакте», «Одноклассники», Telegram, X (ex-Twitter) @asb_belarusbank, YouTube, LinkendIn, TikTok. Пераправерыць дакладнасць інфармацыі аб актыўнасцях банка таксама можна ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147.

Званкі, дадаткі і пераводы

Асцерагайцеся званкоў ад незнаёмцаў у мэсэнджарах. Супрацоўнікі Беларусбанка ніколі не звязваюцца з кліентамі праз Telegram, Viber, WhatsApp, не просяць уключыць дэманстрацыю экрана і ўстанавіць які-небудзь дадатак, не патрабуюць аформіць крэдыт, а затым перавесці гэтыя грошы на нейкія «бяспечныя» рахункі з-за пагрозы іх крадзяжу. Падобныя сцэнарыі шырока выкарыстоўваюць зламыснікі. Самым правільным рашэннем у такой сітуацыі будзе спыніць размову і самастойна патэлефанаваць у банк, калі неабходна пераканацца, што з вашымі сродкамі ўсё ў парадку.

Бяспечнае выкарыстанне карткі

Перад святамі звычайна робіцца шмат пакупак. У магазінах шматлюдна, а ў штурханіне і мітусні намнога ўзрастае рызыка страціць банкаўскую картку. Каб не застацца без плацежнага сродку, носіце яго ў глыбокіх і пажадана зашпіленых кішэнях адзення або сумак, не вымайце без патрэбы і вяртайце на месца адразу пасля разліку. Яшчэ адзін добры варыянт — ажыццяўляць плацяжы з дапамогай дадатку на смартфоне.

Не дапускайце кампраметацыі рэквізітаў банкаўскіх карт. Не захоўвайце PIN-код на паперы ў кашальку, не запісвайце яго на саму карту, не паведамляйце іншым асобам. Тыя ж самыя правілы датычацца CVC/CVV-кодаў — лічбаў на адваротным баку карткі, якія выкарыстоўваюцца для аплаты пакупак у інтэрнэце. Акрамя таго, ніхто не павінен ведаць коды з SMS-паведамленняў, дасылаемых банкам.

Будзьце пільныя і не дазваляйце сябе падмануць. Рэкамендуем таксама азнаёміцца з падрабязнымі рэкамендацыямі па бяспечнай працы ў сістэмах «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «Кліент-банк (WEB)» на сайце belarusbank.by у раздзеле «Бяспечная праца ў сістэмах ДБА».

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!