Беларусбанк уносіць выгадныя змяненні ва ўмовы пераводаў сродкаў па картках Клуба для актыўных пенсіянераў «Аксаміт» і Карце навучэнца, якая заваявала папулярнасць сярод школьнікаў Беларусі.
У 3 разы зніжаецца плата за пераводы з карткі Клуба «Аксаміт» на любую іншую картку Беларусбанка. Кошт паслугі складзе 0,5% ад сумы.
Пры пераводзе грошай на Карту навучэнца ўзнагароджанне банкам спаганяцца не будзе.
Магчымасць хуткага і зручнага ажыццяўлення пераводаў даступна ў каналах дыстанцыйнага абслугоўвання банка: сістэма «Інтэрнэт-банкінг», М-банкінг, карпаратыўны сайт, банкаматы і інфакіёскі банка.
Змяненні ўмоў пераводаў сродкаў па картках Клуба «Аксаміт» і Карце навучэнца ўступяць у сілу з 25 студзеня 2025 года.