З 9 снежня ў Беларусбанку змяніліся тэрміны пагашэння запазычанасці па авердрафтных крэдытах «Няхай будзе», «ПраЗапас», а таксама авердрафце для работнікаў бюджэтных і сельскагаспадарчых арганізацый. Перыяд вяртання сродкаў цяпер будзе залежыць ад колькасці жыхароў населенага пункта, у якім зарэгістраваны кліент.
Авердрафтны крэдыт |
Колькасць жыхароў населенага пункта |
Тэрмін пагашэння запазычанасці |
---|---|---|
«Няхай будзе» |
звыш 50 тыс. чалавек |
не пазней за 24 каляндарныя месяцы, наступныя за заканчэннем тэрміну прадастаўлення крэдыту |
ад 20 да 50 тыс. уключна чалавек |
не пазней за 42 каляндарныя месяцы, наступныя за заканчэннем тэрміну прадастаўлення крэдыту |
|
менш за 20 тыс. чалавек |
не пазней за 48 каляндарных месяцаў, наступных за заканчэннем тэрміну прадастаўлення крэдыту |
|
Авердрафт для работнікаў бюджэтных і сельскагаспадарчых арганізацый |
звыш 50 тыс. чалавек |
не пазней за 12 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту) |
ад 20 да 50 тыс. уключна чалавек |
не пазней за 30 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту) |
|
менш за 20 тыс. чалавек |
не пазней за 36 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту) |
|
«ПраЗапас» |
звыш 50 тыс. чалавек |
не пазней за 12 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту) |
ад 20 да 50 тыс. уключна чалавек |
не пазней за 30 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту) |
|
менш за 20 тыс. чалавек |
не пазней за 36 каляндарных месяцаў, наступных за месяцам прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту) |
Авердрафтны крэдыт – гэта просты і камфортны спосаб вырашэння вашых фінансавых пытанняў. А з зарплатнай карткай Беларусбанка вам становяцца даступны ўсе яго перавагі: прымальныя працэнтныя стаўкі, зручнае афармленне, у тым ліку анлайн, аператыўны разгляд заяўкі. Пагашэнне запазычанасці адбываецца аўтаматычна з кожным паступленнем сродкаў на рахунак кліента.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб умовах прадастаўлення авердрафтных крэдытаў можна азнаёміцца тут або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы