Паводдаль ад вялікіх і шумных гарадоў можна знайсці не толькі чыстае паветра, маляўнічыя пейзажы, супакаенне і мерны рытм жыцця, але і выгадныя ўмовы крэдытавання нерухомасці. Цяпер тыя, хто пастаянна жыве і працуе ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў да 20 тыс. чалавек, могуць атрымаць крэдыт на будаванне (рэканструкцыю), а таксама набыццё жылых памяшканняў у гэтых населеных пунктах пад выгадную стаўку ў 12,5% гадавых.
«Падтрымліваючы жыхароў малых гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, Беларусбанк імкнецца паляпшаць умовы па крэдытаванні, — расказала намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна. — І такі прадукт — гэта чарговы ўклад у пашырэнне магчымасцей для нашых кліентаў».
Падрабязную інфармацыю аб гэтым крэдыце можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце belarusbank.by і ў аддзяленнях Беларусбанка.