Навіны банка і прэс-рэлізы
09.10.2024

У Мінскім каледжы сферы абслугоўвання адкрылася брэндзіраваная майстэрня Беларусбанка

01

Прыемным і карысным падарункам ад Беларусбанка для навучэнцаў і выкладчыкаў УА «Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання» стала брэндзіраваная вучэбна-вытворчая майстэрня па спецыяльнасці «Рознічныя паслугі ў банку». Ва ўрачыстай цырымоніі яе адкрыцця прынялі ўдзел намеснік старшыні праўлення банка Дзмітрый Краскоўскі, дырэктар дэпартамента персанала Дзмітрый Бакіноўскі, прадстаўнікі Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы і каледжа.

02

У прывітальнай прамове дырэктар каледжа Сяргей Уладзіміравіч Дзічкоўскі падзякаваў банку за плённае супрацоўніцтва ў фармаце ўзаемавыгаднага партнёрства, вынікам якога стала майстэрня па падрыхтоўцы спецыялістаў рознічнага бізнесу пад брэндам Беларусбанка.

03

Наш банк супрацоўнічае з каледжам сферы абслугоўвання ўжо 45 гадоў. На працягу 15 з іх сумесна працуем па праграме практыка-арыентаванага навучання. А каб яно было для навучэнцаў максімальна камфортным, інвесціруем у паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы, — адзначыў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дмітрый Краскоўскі. — У цяперашні час каля дзвюх з паловай соцень выпускнікоў каледжа з’яўляюцца часткай прафесійнага калектыву Беларусбанка. Дзень за днём гэтыя спецыялісты ўносяць свой значны ўклад у дасягненне агульнага поспеху менавіта дзякуючы таму, што атрымалі выключна якасную адукацыю.

04

05

06

07

Адзначым, што ў 2024 годзе каманду Беларусбанка папоўнілі 23 выпускнікі каледжа сферы абслугоўвання.

Брэндзіраванне аўдыторый у навучальных установах — частка канцэпцыі прасоўвання HR-брэнда банка.  Праект рэалізаваны ўжо ў дзвюх установах адукацыі: у мінулым годзе брэндзіраваная аўдыторыя з’явілася ў Палескім дзяржаўным універсітэце. У цяперашні час аналагічная праца вядзецца яшчэ ў адной ВНУ.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы