Навіны банка і прэс-рэлізы
04.10.2024

Карткі Visa Беларусбанка цяпер можна дабаўляць у плацежны дадатак Swoo Pay

Нагадаем, гэты плацежны сэрвіс падыходзіць для трымальнікаў Android-смартфонаў з версіяй Android 8.0 і вышэй. Таксама ўстройства павінна быць аснашчана модулем NFC (бескантактавай аплаты). Дадатак Swoo Pay можна ўстанавіць з Google Play і AppGallery.

Прывязаць да дадатку можна як фізічную картку Visa Беларусбанка, так і віртуальную. І плаціць тэлефонам ўсюды, дзе падтрымліваецца бескантактавая аплата.

Каб прывязаць карту, неабходна выканаць некалькі простых дзеянняў:

  • скачаць бясплатны дадатак у Google Play або AppGallery;
  • націснуць на «+» і выбраць «Банкаўская карта»;
  • увесці даныя карты або счытаць іх з дапамогай NFC, увесці CVC-код;
  • увесці код пацвярджэння, які прыйдзе СМС на нумар тэлефона, пазначаны пры рэгістрацыі.

Пасля гэтага можна пачынаць выкарыстоўваць плацежны дадатак і разлічвацца ў магазінах проста прыклаўшы смартфон да тэрмінала.

Больш падрабязна пра дадатак Swoo Pay чытайце па спасылцы https://belarusbank.by/ru/fizicheskim_licam/31886/40424