Навіны банка і прэс-рэлізы
09.09.2024

Карта навучэнца Беларусбанка: новы ўзровень магчымасцей для школьнікаў і бацькоў

109092024

Карта навучэнца Беларусбанка стала яшчэ больш функцыянальнай. Цяпер школьнікі могуць выкарыстоўваць яе не толькі для пакупак і доступу ў навучальныя ўстановы, але і як дакумент, які пацвярджае права навучэнца на бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

209092024

Працэс укаранення новых магчымасцей для Карты навучэнца вёўся з улікам актыўнага супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі ўлады і мясцовым самакіраваннем. У выніку такіх намаганняў са студзеня па сакавік 2024 года на ўзроўні абласных Саветаў дэпутатаў былі прыняты рашэнні, якія дазваляюць навучэнцам праязджаць у грамадскім транспарце без аплаты пры наяўнасці Карты навучэнца.

Гэта станоўчая ініцыятыва была дадаткова падмацавана пастановай Савета Міністраў № 630 ад 27 жніўня 2024 года. Цяпер вучні школ могуць карыстацца правам на бясплатны праезд не толькі па даведцы аб сваім статусе, але і па Карце навучэнца. Ільгота будзе дзейнічаць з 1 верасня па 30 чэрвеня ў населеных пунктах месца жыхарства і месца вучобы.

309092024

— Карта навучэнца іграе важную ролю ў фарміраванні фінансава граматнага і паспяховага пакалення. Мы ўдзячны нашым партнёрам за падтрымку ў стварэнні спрыяльнага асяроддзя для навучання і развіцця моладзі, — падкрэсліла намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Святлана Кажэкіна. — Гэта карта ўяўляе сабой шматфункцыянальны інструмент, які аб’ядноўвае плацежныя магчымасці, пацвярджэнне статусу вучня, пропуск у школу і цяпер таксама дакумент, які пацвярджае права на бясплатны праезд. А праз мабільны дадатак MobiTeen яна дазваляе бацькам яшчэ і кантраляваць расходы і месцазнаходжанне дзяцей, што вельмі зручна.

З моманту запуску праекта, ініцыяванага ў Барысаве 1 верасня 2023 года, Карта вучня заваявала велізарную папулярнасць сярод школьнікаў і іх бацькоў. Сёння ў рамках праекта з Беларусбанкам супрацоўнічаюць 890 навучальных устаноў.  Толькі за летнія канікулы да праграмы падключыліся 32 установы адукацыі. Для школьнікаў Беларусі ўжо выпушчана больш за 124 тысячы карт у 144 гарадах і 138 іншых населеных пунктах краіны.

409092024

Нагадаем, Карта навучэнца — важны інструмент для дзяцей, які дапамагае развіць навыкі фінансавай граматнасці і навучыцца разумна кіраваць уласнымі сродкамі. У якасці прыемнага дапаўнення юныя карыстальнікі змогуць атрымліваць манібэк у памеры 3% пры разліках у магазіах-партнёрах банка.

Для бацькоў найбольш значным аспектам з’яўляецца бяспека і эфектыўны спосаб фінансавай падтрымкі дзяцей. У гэтым дапаможа бясплатны дадатак MobiTeen. Падключыўшы Карту навучэнца да яго, бацькі змогуць кантраляваць расходы дзяцей, адсочваць іх месцазнаходжанне і ўзровень зарада акумулятара на тэлефоне, а таксама лёгка пераводзіць грошы з любой карты Беларусбанка.

У сваю чаргу навучальныя ўстановы атрымліваюць магчымасць стварыць бяспечныя і камфортныя ўмовы для навучальнага працэсу. Усе бакі выйграюць і могуць падключыцца да праграмы бясплатна. Далучайцеся і вы!

Больш падрабязна аб магчымасцях і ўмовах Карты навучэнца — на сайце belarusbank.by або па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы